Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

17.12.2010 Ярмошына раіць прабачаць сябрам выбарчых камісій будучыя парушэнні

Прэзідэнцкія выбары не абыйдуцца без парушэнняў. Упэўненасць у непазбежнасці гэтага выказала страшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

17.12.2010 Сябра Партыі БНФ пазбавілі статуса чальца ўчастковай выбарчай камісіі

Юрася Шпака-Рыжкава абвінавацілі ў тым, што ён блытаў паўнамоцтвы сябра камісіі і назіральніка.

17.12.2010 Дэмакратычнага актывіста выключылі са складу выбарчай камісіі

Рашэнне пра выключэнне прадстаўніка Партыі БНФ са складу ВК № 4 прыняў чыноўнік Ленінскага райвыканкама горада Мінска.

Брэст: На выбарчай скрыні нечакана перамясцілася пячатка

17.12.2010 Брэст: На выбарчай скрыні нечакана перамясцілася пячатка

Як паведаміў назіральнік Андрэй Магер, які прысутнічаў пры апламбіраванні скрыні для датэрміновага галасавання, праз два дні ім было заўважана, што на скрыні на ўчастку № 111 пячатка і ліст паперы з подпісамі сяброў выбарчай камісіі размяшчаюцца ў іншым месцы, чым у першы дзень.

Магілёў: Назіральніцы вынесена папярэджанне

17.12.2010 Магілёў: Назіральніцы вынесена папярэджанне

“Мяне старшыня камісіі абвінаваціў у тым, што я падыходзіла да скрыні датэрміновага галасавання, датыкалася да яе рукамі, знаходзілася каля яе і стала выдачы бюлетэняў для галасавання, рабіла фотаздымкі....”, - гаворыць Яўгенія Цюркіна.

Пінск: Медкаледж у лідэрах па галасаванні датэрмінова

17.12.2010 Пінск: Медкаледж у лідэрах па галасаванні датэрмінова

На чатырох выбарчых участках, якія кантралююць назіральнікі ад дэмакратычных арганізацый, свае галасы аддалі ў сярэднім 6-7% выбаршчыкаў, а на паказальным участку №30 “Установа адукацыі “Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж” прагаласавала ўжо больш за 30%.

Магілёў: Назіральнікі фіксуюць масавае галасаванне пад прымусам

17.12.2010 Магілёў: Назіральнікі фіксуюць масавае галасаванне пад прымусам

Праваабаронца Уладзімір Краўчанка адзначае: “Сябры камісіі прадастаўляюць звескі аб тых, хто прагаласаваў і аб тых, хто яшчэ гэтага не зрабіў. Як вядома галасаванне – гэта індывідуальная справа кожнага, і прымушаць гэта рабіць датэрмінова ці ў дзень выбараў ніхто не мае права”.

Шклоў: Падчас перапынка на ўчастку застаюцца міліцыянер і сябра камісіі

17.12.2010 Шклоў: Падчас перапынка на ўчастку застаюцца міліцыянер і сябра камісіі

Падчас абедзенага перапынку на выбарчым участку для галасавання №13, што ў вёсцы Гарадзец Шклоўскага раёна, застаецца супрацоўнік міліцыі і адзін з сяброў участковай выбарчай камісіі. Яны зачыняюцца на ключ, а назіральніка выстаўляюць за дзверы.

Магілёў: Ваеннаслужачы прызнаўся, што іх прымушаюць галасаваць датэрмінова

17.12.2010 Магілёў: Ваеннаслужачы прызнаўся, што іх прымушаюць галасаваць датэрмінова

Ваеннаслужачы в/ч №6713 Раман Іванчанка, які прыйшоў галасаваць на выбарчы ўчастак №114 Магілёва, публічна заявіў, што ўсіх ваенных прымушаюць галасаваць датэрмінова, у тым ліку і яго.

17.12.2010 Транспартная міліцыя правярае аўтобусы, што едуць у Мінск

Аўтобусы, якія рухаюцца ў сталіцу з Гродна, правярае транспартная міліцыя. Супрацоўнікі міліцыі пытаюцца пра мэты паездкі і правяраюць у пасажыраў дакументы. Як паведаміла слухачка Еўрарадыё, іх пасажырскі аўтобус "Гродна — Мінск" міліцыя праверыла на выездзе з Гродна. Таксама міліцыянты спынілі яшчэ некалькі пасажырскіх аўтобусаў, кажа слухачка.

Пінск: Сустрэча з Раманчуком больш зацікавіла і выбаршчыкаў, і ідэолагаў

17.12.2010 Пінск: Сустрэча з Раманчуком больш зацікавіла і выбаршчыкаў, і ідэолагаў

16 снежня у Пінску адбыліся адразу дзве сустрэчы выбаршчыкаў: з кандыдатам у прэзідэнты Яраславам Раманчуком і даверанай асобай Віталя Рымашэўскага – Паўлам Севярынцам. На сустрэчу з Севярынцам прыйшло каля 30 чалавек, на сустрэчу з Раманчуком -- каля 300 пінчукоў.

Мінск: Дэмакрата выключаюць з участковай камісіі за фіксаванне фальсіфікацыяў

17.12.2010 Мінск: Дэмакрата выключаюць з участковай камісіі за фіксаванне фальсіфікацыяў

Апошняй кропляй стала тое, што сябра Партыі БНФ Юры Шпак-Рыжкаў змог сфатаграфаваць вялізныя “дзіркі” ў скрынях для бюлетэняў. У дадатак, апазіцыянер пабачыў, што ў скрынях адсоўваюцца крышкі, а лічбы прагаласаваўшых датэрмінова выбаршчыкаў завышаюцца. А яшчэ ён знайшоў і 50 няўлічаных бюлетэняў.

Баранавічы: Педагогі падключыліся да забеспячэння паказчыкаў датэрміновага галасавання

17.12.2010 Баранавічы: Педагогі падключыліся да забеспячэння паказчыкаў датэрміновага галасавання

Падчас датэрміновага галасавання ў сярэдніх навучальных установах горада Баранавічы адначасова распачалася пара бацькоўскіх сходаў. Завяршаюцца яны запрашэннем бацькоў датэрмінова прагаласаваць на выбарчым участку.

Маладэчна: Актывіст з партрэтам кандыдата – міліцыя з аўтаматамі

17.12.2010 Маладэчна: Актывіст з партрэтам кандыдата – міліцыя з аўтаматамі

16 снежня ў памяшканні міні-рынка “1000 дробязяў” Уладзь Шульжыцкі размясціў плакат Рыгора Кастусёва. Не паспеў ён далёка адыйсціся, як убачыў супрацоўнікаў міліцыі з аўтаматамі. Яны адразу затрымалі хлопца і даставілі ў аддзяленне міліцыі.

У Маладэчне выбаршчыкаў “праграмуюць” (фота)

17.12.2010 У Маладэчне выбаршчыкаў “праграмуюць” (фота)

На выбарчых участках Маладэчна ў “Кутках выбаршчыка” і кабінах для галасавання размешчаны ўзоры запоўненых бюлетэняў, дзе паказана, як трэба галасаваць. Пры гэтым “птушка” стаіць у квадраце насупраць прозвішча другога кандыдата.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства