Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

12.12.2010 Макей: Апазіцыя 19-га снежня рыхтуе правакацыі з выбухоўкай

Апазіцыйныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі, заклікаючы прыхільнікаў сабрацца ў дзень выбараў 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы Мінска, насамрэч рыхтуюць правакацыі, у тым ліку з прымяненнем выбуховых рэчываў, паведаміў у эфіры беларускага тэлеканала «РТР-Беларусь» кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей.

Вялікая Машчаніца: Назіральніца ўражана афармленнем участка

11.12.2010 Вялікая Машчаніца: Назіральніца ўражана афармленнем участка

Тамара Вырвіч: "Я ўзгадала тыя часы, калі паўсюдна віселі лозунгі: “Планы партии – планы народа”. І мяне літаральна прывёў у шокавы стан лозунг: “Стабильная власть – проверенная времнем власть”, які вісеў над участкам для галасавання".

Віцебск: Выступы Статкевіча і Уса – пад гук пажарнай сірэны

11.12.2010 Віцебск: Выступы Статкевіча і Уса – пад гук пажарнай сірэны

Падчас сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі двойчы ўключалася пажарная сігналізацыя. Пакінуць актавую залу прысутных не прасілі, але на нервы гук сірэны і механічны голас, які гучна вымаўляў “пажарная небяспека”, усё ж дзейнічалі.

Мазыр: На сустрэчы з Рымашэўскім вяліся аператыўныя відэаздымкі

11.12.2010 Мазыр: На сустрэчы з Рымашэўскім вяліся аператыўныя відэаздымкі

Сустрэча праходзіла канструктыўна, без правакацый. Разам з тым, у зале вяліся аператыўныя відэаздымкі супрацоўнікамі міліцыі на чале з начальнікам грамадскай бяспекі С. Гвоздзем.

Салігорск: Павышаная ўвага міліцыі да сустрэчы са Статкевічам і Усам

11.12.2010 Салігорск: Павышаная ўвага міліцыі да сустрэчы са Статкевічам і Усам

У адрозненне ад сустрэч з кандыдатамі Раманчуком і Саннікавым, назіралася павышаная ўвага да сустрэчы з боку праваахоўных органаў. Гэта выяўлялася ў большай колькасці супрацоўнікаў міліцыі ў форме і прадстаўнікоў спецслужб у цывільным.

Бялынічы: “Раёнка” нарэшце прачнулася ад перадвыбарчай спячкі

11.12.2010 Бялынічы: “Раёнка” нарэшце прачнулася ад перадвыбарчай спячкі

Бялыніцкая раённая газета “Зара над Друццю” нарэшце ўзгадала пра тое, што ў Беларусі ў хуткім часе адбудуцца прэзідэнцкія выбары: газета выдзеліла дзве першыя старонкі на асвятленне візіту 20-гадовай студэнткі, даверанай асобы Лукашэнкі.

У Гомелі прайшоў агітацыйны сход супраць Лукашэнкі

11.12.2010 У Гомелі прайшоў агітацыйны сход супраць Лукашэнкі

Маладога чалавека цікавіла, чаму прадстаўнікі апазіцыі часта з'яўляюцца беспрацоўнымі, і за якія грошы яны жывуць. «Гэта падобна, як кат адсёк чалавеку ногі, а потым здзіўляецца: глядзіце, а чаму чалавек гэты не бяжыць?» - параўнаў палітолаг Нікалюк.

Гродна: Міхалевіч пайшоў па кабінетах аблвыканкаму

11.12.2010 Гродна: Міхалевіч пайшоў па кабінетах аблвыканкаму

У адрозненне ад гродзенскіх сустрэч іншых кандыдатаў Яраслава Раманчука і Віталя Рымашэўскага, якія адбыліся раней і куды прыйшлі пераважна іх прыхільнікі, на сустрэчу з Аляксеем Міхалевічам з’явіліся многія прыхільнікі дзеючага прэзідэнта.

Віцебск: Саннікаў сабраў поўную залу

11.12.2010 Віцебск: Саннікаў сабраў поўную залу

На сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым сабралася больш за 250 чалавек. Гэта найбольшая колькасць выбаршчыкаў, якія прысутнічалі на падобных сустрэчах.

11.12.2010 Яраслаў Раманчук трапіў у аўтакатастрофу

Аўтамабіль «Фальксваген Гольф», у якім палітык і тры члены яго каманды ехалі на сустрэчу з выбаршчыкамі ў Рагачоў (Гомельская вобласць), сутыкнуўся з іншай легкавой аўтамашынай.

Мазыр: Раманчука чакалі паўтары гадзіны, але праводзілі гучнымі апладысментамі

11.12.2010 Мазыр: Раманчука чакалі паўтары гадзіны, але праводзілі гучнымі апладысментамі

Нягледзячы на тое, што з-за дрэннага надвор’я Яраслаў Раманчук спазніўся на паўтары гадзіны, жадаючыя сустрэцца з ім выбаршчыкі не разышліся, і ў чаканні кандыдата актыўна абмяркоўвалі палітычную сітуацыю як у горадзе Мазыры, так і ў краіне.

Маладэчна: Прымусовае галасаванне арганізоўвае кіраўніцтва “Мінскага мэблевага цэнтру"

10.12.2010 Маладэчна: Прымусовае галасаванне арганізоўвае кіраўніцтва “Мінскага мэблевага цэнтру"

На СП "Мінскі мэблевы цэнтр", што знаходзіцца ў Маладэчна па вул. Вялікі Гасцінец, 31а, усім кіраўнікам падраздзяленняў прадпрыемства (начальнікам аддзелаў, цахоў, майстрам зменаў) раздалі паперы для ўліку прагаласаваўшых – памятку “Парадак прадастаўлення інфармацыі пра ход галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” і “Узор запаўнення вынікаў выбараў”.

“Бабруйскае жыццё”: Нечаканы анонс сустрэч з апазіцыйнымі кандыдатамі

10.12.2010 “Бабруйскае жыццё”: Нечаканы анонс сустрэч з апазіцыйнымі кандыдатамі

Нечакана для бабруйскіх каманд апазіцыйных кандыдатаў газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” размясціла нататку “Встречи с кандидатами”. У ёй пазначаны час, дзень і месцы сустрэч Кастусёва, Раманчука і Статкевіча з выбаршчыкамі.

10.12.2010 Як прафсаюзы мусяць падтрымаць Лукашэнку

Інструкцыя па падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі на выбарах Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі

Жодзіна: Мясцовыя СМІ – пляцоўка для аднаго кандыдата

10.12.2010 Жодзіна: Мясцовыя СМІ – пляцоўка для аднаго кандыдата

Жодзінскія СМІ і навіновыя рэсурсы цалкам праігнаравалі візіты ў горад кандыдатаў у прэзідэнты Я.Раманчука, давераных асобаў У.Някляева, кандыдата А.Саннікава. У супрацьвагу гэтаму нязменная ўвага скіравана на давераных асобаў А.Лукашэнкі і самога кандыдата.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства