viasna on patreon

Макей: Апазіцыя 19-га снежня рыхтуе правакацыі з выбухоўкай

2010 2010-12-12T09:01:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Апазіцыйныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі, заклікаючы прыхільнікаў сабрацца ў дзень выбараў 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы Мінска, насамрэч рыхтуюць правакацыі, у тым ліку з прымяненнем выбуховых рэчываў, паведаміў у эфіры беларускага тэлеканала «РТР-Беларусь» кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей.

«Цяпер ужо вядома, што яны не збіраюцца мірным чынам праводзіць гэта мерапрыемства, — распавёў кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі. — Ужо рыхтуюцца групы баевікоў,

ужо закупляюцца цёплыя рэчы, піратэхнічныя і нават выбуховыя рэчывы.

Таму апазіцыйныя кандыдаты адназначна нацэльваюць людзей, нацэльваюць сваіх прыхільнікаў на правакацыі, на стварэнне выдатнай „карцінкі“ для заходняга тэлебачання, каб потым сказаць: вось, бачыце, якая яна ўлада — жорсткая, як яна жорстка абыходзіцца са сваімі выбаршчыкамі».

Макей таксама дадаў: «Думаю, што ва ўладзе дастаткова сіл і сродкаў, каб адрэагаваць спакойна і годна на падобнага роду сітуацыю».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства