Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
13.12.2010 Гродна: Сустрэча з Саннікавым выклікала сапраўдны фурор
Прыезд кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ў горад над Нёманам выклікаў сапраўдны ажыятаж выбаршчыкаў. На сустрэчу, якая праходзіла ў памяшканні Гродзенскай абласной філармоніі, прыйшло каля тысячы чалавек. Бадай, такой перапоўненай залы на сустрэчы з апазіцыйным палітыкам не збіралася ў Гродне з пачатку 1990-х гадоў, калі прыязджаў Зянон Пазняк.
13.12.2010 Маладэчна: Сустрэча з Саннікавым – самая шматлюдная
Мерапрыемства адбывалася ў самай вялікай і ўрачыстай зале горада - у Палацы культуры. Прысутных было каля трох сотняў чалавек. Пакуль што гэта сустрэча з кандыдатам у Маладэчне была самай шматлюднай.
13.12.2010 Агітацыйны абсурд па-пінску: Нараджэнне тройні – таксама заслуга Лукашэнкі
На Піншчыне ўпершыну за апошнія пяць года нарадзілася тройня. Намеснік старшыні райвыканкаму адзначыў: “И интересно, что случилось это как раз в первый день работы IV Всебелорусского народного собрания, во время доклада Президента, который, в частности, говорил и о демографической ситуации в стране, о политике, проводимой по поддержке многодетных семей. И наш район сразу же «откликнулся»!”.
13.12.2010 Слуцк: Ідэолагі праігнаравалі сустрэчу з Міхалевічам
Пазнаёміцца з кандыдатам прыйшло больш за 20 чалавек, у ліку якіх доўгатэрміновы назіральнік АБСЕ Б'ёрн-Эрык Лундквіст, назіральнік ад групы выбаршчыкаў Віталь Амяльковіч і журналіст рэгіянальнай газеты “Інфа-Кур'ер”. Паводле слоў кандыдата, гэта была самая малалікая сустрэча з пачатку выбарчай кампаніі.
13.12.2010 Выбары Прэзідэнта: папярэдняя справаздача па выніках назірання за этапам перадвыбарчай агітацыі
Новаўвядзенні і пазітыўныя змены амаль не зменшылі істотную няроўнасць умоваў вядзення перадвыбарчай агітацыі паміж дзеючым Прэзідэнтам і астатнімі кандыдатамі. На карысць Аляксандра Лукашэнкі, як і ў 2006 годзе, працавалі: • неабмежаваная магчымасць для А. Лукашэнкі карыстацца дзяржаўнымі СМІ – ў параўнанні з двума гадзінамі на радыё і тэлебачанні і магчымасцю апублікаваць тэкст аб’ёмам у 5 друкаваных старонак у цэнтральных газетах, гарантаванымі астатнім кандыдатам; • мэтанакіраваная крытыка іншых кандыдатаў у дзяржаўных СМІ – у параўнанні з выключна кампліментарным асвятленнем асобы дзеючага Прэзідэнта і яго праграмы.
12.12.2010 Давайце разам скажам “Не!” прымусоваму галасаванню
Шаноўныя грамадзяне, калі вы сталі ахвярамі ці сведкамі прымусу з боку адміністрацый арганізацый, дзяржаўных органаў ці службовых асобаў і здолелі зняць гэтыя факты на відэа, дасылайце гэтыя матэрыялы "Праваабаронцам за свабодныя выбары". Таксам дасылайце фота абвестак, якія сведчаць аб прымусовым характары датэрміновага галасавання. Мы гарантуем вашую ананімнасць.
12.12.2010 Орша: Загадка другіх дзвярэй
Памяшканне, дзе засталіся бюлетэні, сябрамі камісіі было зачынена і апячатана. Разам з тым, аказалася, што ў памяшканне можна ўвайсці праз двое дзвярэй. Навошта адны з іх замыкаць на два замкі і апячатваць, пакідаючы іншыя адчыненымі?
12.12.2010 Віцебскія газеты “выкрываюць” прыхільнікаў Рымашэўскага і ўхваляюць Лукашэнку
У дзяржаўнай рэгіянальнай прэсе ўпершыню згадалі агітацыйныя сустрэчы з апазіцыйным кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду – у выключна негатыўным кантэксце. Пра дзеючага прэзідэнта тым часам друкуюць выключна “хваласпевы” – нават у вершах.
12.12.2010 Гомель: Студэнтам універсітэта прапануюць выходны, каб яны прагаласавалі датэрмінова
Рэктар Гомельскага дзяржаўнага універсітэта ім.Ф.Скарыны агітаваў студэнтаў за датэрміновае галасаванне і прапанаваў адмяніць заняткі 18 снежня – каб студэнты прагаласавалі датэрмінова.
12.12.2010 Баранавічы: Плакаты апазіцыйных кандыдатаў сістэматычна знішчаюць
На месца сарванага плаката гарадскія актывісты наклейваюць два новых, а калі і гэтыя зрываюць, то наклейваюць ужо чатыры новых. Каб лепш інфармаваць выбаршчыкаў, павялічылі колькасць пікетаў у падтрымку апазіцыйных кандыдатаў.
12.12.2010 Полацк: Перадвыбарчая інфармацыя за ўласны кошт
Размясціць інфармацыйныя плакаты на відных месцах было загадана зверху, аднак набываць дадзеную афіцыйную перадвыбарчую прадукцыю кожнай установе прыйшлося за ўласныя грошы.
12.12.2010 Аршанская гарадская камісія вярнулася ў будынак гарвыканкама
У кастрычніку камісія пераехала з будынка гарвыканкама ў іншае памяшканне. Як паведамлялі ў самой камісіі, зроблена гэта было з мэтай захавання незалежнасці працы камісіі. Верагодна, у гэтай незалежнасці неабходнасць адпала.
12.12.2010 Слонім: Дырэктар крамы супраць плакатаў Кастусёва
Дырэктар крамы “Тавары для дома” Ларыса Кавалько не стрымала сваё абяцанне аб размяшчэнні пракатаў Рыгора Кастусёва. Прайшоў тыдзень, а плакатаў так і не з’явілася.
12.12.2010 Салігорск: Паляванне на агітатараў
Прадстаўнікі салігорскага перадвыбарчага штаба Уладзіміра Някляева скардзяцца на перашкоды з боку праваахоўных органаў, ведамаснай аховы і адміністрацый прадпрыемстваў падчас распаўсюду агітацыйных матэрыялаў.
12.12.2010 Гродзеншчына: Аншлаг у Някляева, з Кастусёвым прыехаў Мілінкевіч
11 снежня кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў і Рыгор Кастусёў правялі сустрэчы на Гродзеншчыне. Уладзімір Някляеў з раніцы сустракаўся з выбаршчыкамі ў Слоніме, а днём завітаў у горад над Нёманам. Рыгор Кастусёў перад гэтым сустрэўся з выбаршчыкамі ў Лідзе і Бярозаўцы.