Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
10.12.2010 Бяроза: Плакатам Кастусёва не знаходзіцца месца
На выбарчым участку, які размешчаны ў філіяле Дома культуры па вуліцы Камсамольскай горада Бярозы, сарваны агітацыйны плакат Рыгора Кастусёва. Калі давераная асоба кандыдата Анатоль Сахаруша запытаў у дзяжурнага сябра камісіі, дзе падзеўся плакат, той адказаў, што не ведае.
10.12.2010 Ноу-хау ад Аршанскай гарадской выбарчай камісіі
Напярэдадні візіту Някляева ў Оршу яго каманда паспрабавала даць аб'яву на мясцовым тэлеканале аб маючай адбыцца сустрэчы. Аднак тэрытарыяльная камісія забараніла прымаць аб'яву ад прыватных асоб. Ніводнага дзеючага заканадаўчага акта ў падтрымку такой пазіцыі камісія прывесці не змагла.
10.12.2010 Аршанскія выбаршчыкі скардзяцца ў Цэнтрвыбаркам
Старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Дабрыніна Л.А. як давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. праводзіла перадвыбарчую агітацыю за дзеючага Прэзідэнта ў Аршанскім медыцынскім каледжы, выкарыстоўваючы для гэтага інфармацыйны гадзіну (пісьмовы зварот аб правядзенні названай сустрэчы і правядзенні перадвыбарчага сходу адсутнічае).
10.12.2010 Бабруйск: Газета гарвыканкама “падпявае” дзеючаму прэзідэнту і паўтараецца
У апошнім нумары газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” (№ 99 ад 10 снежня) выйшла некалькі артыкулаў, прысвечаных выбарам. У адным з іх - пад назвай “Девять претендентов, а позиция одна?” - Аляксандр Цімафееў, па традыцыі, крытыкуе кандыдатаў ад апазіцыі.
10.12.2010 Пінск: Утвораны моладзевы штаб у падтрымку кандыдата Лукашэнкі
Аб яго дзейнасці напісала газета “Пінскі веснік” у №98. У артыкуле “Рожденные в Беларуси” газета паведамляе, што штаб утвораны пры ГА “Беларускі фонд міру” і ягонымі ўдзельнікамі з’яўляюцца маладыя актывісты перадвыбарчай кампаніі. Яны ўжо прымалі ўдзел у пікетах па зборы подпісаў, падтрымцы аўтапрабегу “За Бацьку!”
10.12.2010 Першы крок: Апытанне кандыдатаў у прэзідэнты
Сёння – Міжнародны дзень правоў чалавека, праз дзевяць дзён – выбары прэзідэнта. Для нас, праваабаронцаў, цікава, што плануюць зрабіць сённяшнія кандыдаты дзеля выпраўлення сітуацыі з правамі чалавека, калі зоймуць прэзідэнцкае крэсла. Дзевяць кандыдатаў у прэзідэнты адказалі на пытанне праваабаронцаў : “Якім будзе ваш першы крок?"
10.12.2010 Бабруйск: Каманда Рымашэўскага наладзіла штодзённыя сустрэчы з выбаршчыкамі
Штодзённыя сустрэчы з даверанымі асобамі кандыдата Віталя Рымашэўскага праходзяць у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Запрашэнне на сустрэчы можна ўбачыць у газеце “Коммерческий курьер”, якая мае самы вялікі наклад у горадзе. Аднак гэтая аб’ява прыхільнікам кандыдата далася не лёгка. Толькі калі гэтай сітуацыяй зацікавіліся прадстаўнікі АБСЕ, аб’яву ў “КК” размясцілі.
10.12.2010 Пінск: Пра апазіцыю -- у рубрыцы "І смех, і грэх"
У газеце “Пінскі веснік” ад 10 снежня ў рубрыцы “И смех и грех”, выйшаў артыкул пад назвай “Нарочно не придумаешь”. У ім аўтар з’едліва даводзіць да абсурду асноўныя тэзісы перадвыбарчых праграм альтэрнатыўных кандыдатаў. І што самае абуральнае здзекуецца з моўных асаблівасцяў некаторых кандыдатаў.
10.12.2010 Бялынічы: Актыўнасць камандаў кандыдатаў у прэзідэнты павялічваецца
Калі раней якая-небудзь актыўнасць назіралася толькі з боку каманды Уладзіміра Някляева, якая выставіла пастаянны агітацыйны пікет, то зараз пачалі праводзіць сустрэчы і распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы і прадстаўнікі іншых кандыдатаў у прэзідэнты. Аднак плакаты з біяграфіямі апазіцыйных кандыдатаў вельмі хутка знікаюць.
10.12.2010 Баранавічы: На сустрэчы з Някляевым – поўная зала
9 снежня ў Баранавічах адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Някляевым. Традыцыйна вельмі агрэсіўна сябе паводзілі мясцовыя БРСмаўцы і прадстаўнікі “Саюза беларускіх афіцэраў”.
10.12.2010 Слуцк. Кіраўнік місіі АБСЕ сустрэўся з праваабаронцам
Герт Хінрых Арэнс, кіраўнік місіі АБСЕ, падчас візіту ў Слуцк 8 снежня правёў сустрэчы са старшынёй Слуцкага райвыканкама Уладзімірам Даманеўскім, старшынёй Слуцкай раённай выбарчай камісіі Аляксандрам Андрушкевічам і прадстаўніком Беларускага Хельсінкскага камітэта Віталем Амяльковічам.
10.12.2010 Слуцк. Агітацыйныя матэрыялы Саннікава зафарбавалі - пададзена скарга
Уладзімір Лемеш, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, 9 снежня звярнуўся са скаргамі ў Слуцкую раённую выбарчую камісію і Слуцкі райвыканкам.
10.12.2010 Слонім: Плакат Рымашэўскага cарваў міліцыянер
Актывісты каманды Віталя Рымашэўскага павесілі плакат на ўваходных дзвярах буфета на чыгуначным вакзале г.Слоніма. Участковы Дзмітрый Данільчык прызнаўся, што зняў гэты плакат, бо ён быў павешаны на міліцэйскі інфармацыйны плакат.Аднак калі вывешваўся плакат Рымашэўскага, на дзвярах ніякіх іншых плакатаў не было.
10.12.2010 Зэльвенскі раён. “Гаспада ўжо былі пры ўладзе”
Вечарам 9 снежня ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна ў мясцовым Доме культуры перад вяскоўцамі выступаў старшыня СВК “Прагрэс-Верцялішкі” Васіль Рэвяка, давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі. На сустрэчу прымусова сабралі крыху больш за 50 вяскоўцаў, найперш настаўнікаў, канторскіх работнікаў, пенсіянераў.
10.12.2010 Давыд-Гарадок: Сябру ўчастковай камісіі ні разу не запрасілі на паседжанне
Актывіст Васіль Матусевіч з Давыд-Гарадка, якога ўключылі ва ўчастковую камісію па заяве грамадзян, ніводнага разу да гэтага часу не ўдзельнічаў у паседжанні.