Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Слуцк: Назіральнікі – “дзеля галачкі”

10.12.2010 Слуцк: Назіральнікі – “дзеля галачкі”

Большасць назіральнікаў, акрэдытаваных Слуцкай раённай выбарчай камісіяй, існуюць “дзеля галачкі”. Гэта заўвага праваабаронцы Віталя Амяльковіча тычыцца прадстаўнікоў ад БРСМ, Беларускага саюза жанчын, Беларускага саюза афіцэраў, Фонду міру, Беларускага дзіцячага фонду, Слуцкага раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў дзяржустаноў, Мінскай абласной арганізацыі “Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі” і місіі СНД.

Бяроза: Давераныя асобы Някляева ўпрыгожылі елку агітацыйнымі матэрыяламі (фота)

10.12.2010 Бяроза: Давераныя асобы Някляева ўпрыгожылі елку агітацыйнымі матэрыяламі (фота)

На сустрэчы сабралася звыш 200 чалавек: як прыхільнікаў дэмакратаў, так і прыхільнікаў Лукашэнкі. Жанчыну і мужчыну, якія пачалі скандзіраваць: “Лукашэнку, Лукашэнку!” самі ўдзельнікі хутка ўціхамірылі. Сустрэча праходзіла пад пільным вокам супрацоўнікаў КДБ.

Ушацкі “Патрыёт”: “Выбар зразумелы”

10.12.2010 Ушацкі “Патрыёт”: “Выбар зразумелы”

Начальнік аддзела ідэалагічнай працы райвыканкама В.М. Захарэнка раскрытыкавала праграмы фактычна ўсіх незалежных кандыдатаў, умудрыўшыся пры гэтым ні разу не агучыць ніводнага прозвішча.

Маладэчна: Куды зніклі каманды большасці кандыдатаў?

10.12.2010 Маладэчна: Куды зніклі каманды большасці кандыдатаў?

Няшмат часу ўжо засталося да пачатку галасавання, а ў Маладэчне можна ўбачыць агітацыйную прадукцыю толькі трох кандыдатаў: Кастусёва, Саннікава і Някляева. Гэта выглядае дзіўна, бо на этапе збору подпісаў у горадзе адзначыліся ініцыятыўныя групы яшчэ чатырох кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі.

Івацэвіцкія прадпрымальнікі праігнаравалі сустрэчу з даверанымі асобамі Някляева

10.12.2010 Івацэвіцкія прадпрымальнікі праігнаравалі сустрэчу з даверанымі асобамі Някляева

Івацэвіцкія прадпрымальнікі не захацелі прымаць удзелу ў мерапрыемстве, яны нават згарнулі гандль і сышлі. Па словах даверанай асобы Някляева ў Івацэвічах, прадпрымальнікі публічна заявілі, што падтрымліваюць Лукашэнку, маўляў, пры ім яны падняліся.

10.12.2010 Пяць кандыдатаў у прэзідэнты атрымалі папярэджанні Генпракуратуры

Генеральная пракуратура вынесла пяці кандыдатам у прэзідэнты Беларусі афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства. Паводле звестак БелаПАН, папярэджанні атрымалі Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч, Яраслаў Раманчук і Андрэй Саннікаў.

Аляксандр Якабсон: «Нікога з кандыдатаў, акрамя дзеючага прэзідэнта, я не ведаю»

09.12.2010 Аляксандр Якабсон: «Нікога з кандыдатаў, акрамя дзеючага прэзідэнта, я не ведаю»

На сустрэчы са студэнтамі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон параіў студэнтам галасаваць за таго кандыдата, якога яны добра ведаюць.

Ветэраны Лельчыцаў: Лукашэнка – “наша ўпэўненая і надзейная будучыня”

09.12.2010 Ветэраны Лельчыцаў: Лукашэнка – “наша ўпэўненая і надзейная будучыня”

Здавалася б, савецкая практыка зваротаў са старонак газет назаўсёды знікла разам з самім Саюзам, але ў перыяд прадвыбарчай агітацыі ў Лельчыцкім раёне яе не цураюцца, каб падтрымаць дзеючага прэзідэнта.

Салігорск: Агітматэрыялы апазіцыі знішчаюцца

09.12.2010 Салігорск: Агітматэрыялы апазіцыі знішчаюцца

Найбольшыя цяжкасці салігорскіх штабоў альтэрнатыўных кандыдатаў звязаны са змяшчэннем агітацыйных матэрыялаў на інфармацыйных стэндах прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Больш за ўсё скаргаў ідзе ад каманд Статкевіча і Някляева.

Барысаўская дзяржгазета: Усё выдатна, і ніякіх выбараў

09.12.2010 Барысаўская дзяржгазета: Усё выдатна, і ніякіх выбараў

Шмат гаворыцца пра “дасягненні” цяперашняй улады і яшчэ больш пра тое, як выдатна будзе жыць у надыходзячай пяцігодцы. Дзіўна пры гэтым, што само наступленне “лукашэнкаўскай” пяцігодкі з яе грандыёзнымі планамі, не ставіцца пад сумнеў.

09.12.2010 Генпракуратура пагражае Някляеву крымінальнай справай

Генэральная пракуратура папярэдзіла кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева пра тое, што яго «заклікі выйсьці на плошчу — незаконныя». У выпадку правядзеньня мерапрыемства 19 сьнежня ў адносінах да Някляева будзе заведзена крымінальная справа, паведамляе сайт кампаніі «Гавары праўду!».

09.12.2010 Яшчэ аднаму замежнаму карэспандэнту адмовілі ў акрэдытацыі

Спроба атрымаць акрэдытацыю для асвятлення прэзідэнцкіх выбараў скончылася нічым для вядомага шведскага фотакарэспандэнта Дзіна Кокса (Dean CK Cox).

Брэст: На Рымашэўскага «няма эфірнага часу»

09.12.2010 Брэст: На Рымашэўскага «няма эфірнага часу»

Як паведаміў Зміцер Шурхай, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, 8 снежня з тэлеканалам «Буг-ТБ» быў падпісаны дагавор аб рэкламе маючай адбыцца на наступным тыдні сустрэчы гэтага прэтэндэнта з выбаршчыкамі Брэстчыны. Аднак раніцай 9 снежня дагавор анулявалі.

Брэст: Дзяржгазета раскрытыкавала Статкевіча і Уса

09.12.2010 Брэст: Дзяржгазета раскрытыкавала Статкевіча і Уса

Газета «Брестский вестник»рэдка змяшчае матэрыялы, якія тычацца цяперашняй выбарчай кампаніі. Аднак калі гэта адбываецца, то публікацыі ўтрымліваюць выключна крытычныя выказванні ў адрас канкурэнтаў дзейнага кіраўніка дзяржавы.

Мінск: Апальная сябра ўчастковай камісіі ад Партыі БНФ спрабуе ўзнавіць свае правы

09.12.2010 Мінск: Апальная сябра ўчастковай камісіі ад Партыі БНФ спрабуе ўзнавіць свае правы

Ірына Смяян-Семянюк не запрашалася на пасяджэнні камісіі, сябрам якой яна з’яўляецца. Такім чынам, яна не змагла ўзяць удзелу ў такіх важных момантах выбарчай кампаніі, як атрыманне спіса выбаршчыкаў і бюлетэняў для галасавання, а таксама ў навучанні. Ёй не дазволілі таксама азнаёміцца з пратаколамі прапушчаных не па яе віне паседжанняў і іншымі дакументамі ўчастковай камісіі, прынятымі ў яе адсутнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства