viasna on patreon

Бяроза: Давераныя асобы Някляева ўпрыгожылі елку агітацыйнымі матэрыяламі (фота)

2010 2010-12-10T11:56:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/biariza-niekl-elka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Бярозаўчане чакалі кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, але сустрэчу з выбаршчыкамі правялі давераныя асобы -- былы міністр сельскай гаспадаркі  Васіль Лявонаў і давераная асоба па Брэсцкай вобласці Ганна Канюс.

Васіль Лявонаў наведаў раённую выбарчую камісю, дзе сустрэўся з старшынёй камісіі Аляксандрам Неліповічам, які заверыў, што выбары будуць праведзены сумленна, без фальсіфікацый.

Прадстаўнікі кандыдата Някляева правялі дзве сустрэчы з жыхарамі Бярозы -- у Камсамольскім скверы ля Вечнага агню і на гарадскім рынку.

На першай сустрэчы сабралася звыш 200 чалавек: як прыхільнікаў дэмакратаў, так і прыхільнікаў Лукашэнкі, таму дыскусія адбывалася вельмі бурна. Жанчыну і мужчыну, якія пачалі скандзіраваць: “Лукашэнку, Лукашэнку!” самі ўдзельнікі хутка ўціхамірылі. Сустрэча праходзіла пад пільным вокам супрацоўнікаў КДБ.

Пасля гэтага давераныя асобы сустрэліся з прадпрымальнікамі і іншымі выбаршчыкамі на рынку. На развітанне яны ўстанавілі елку ля рынка і упрыгожылі яе не толькі цацкамі, але і агітацыйнымі буклетамі кандыдата Някляева.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства