Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
09.12.2010 Аршанскія чыноўнікі спрабуюць падмануць назіральнікаў АБСЕ
Як распавялі міжнародныя назіральнікі, у Аршанскім гарвыканкаме яны атрымалі інфармацыю, што ў складзе гарадской выбарчай камісіі прысутнічае толькі адзін работнік гэтага выканкама. Мабыць, чыноўнікі ў нервовай абстаноўцы развучыліся лічыць да двух.
09.12.2010 Орша: Агітацыя за Лукашэнку ў СМІ набірае абароты
Аршанскія СМІ праігнаравалі візіты ў горад кандыдатаў у Прэзідэнты Кастусёва, Някляева, Раманчука, не напісаўшы не аднаго радка пра іх сустрэчы з выбаршчыкамі. Зусім па-іншаму выглядае сітуацыя з дзеючым прэзідэнтам А. Лукашэнка.
09.12.2010 Някляеў заклікаў усіх кандыдатаў зняцца з прэзідэнцкіх выбараў
«Адначасовае зняцце сваіх кандыдатур узмоцніць апазіцыю і Плошчу. Нам нельга дапусціць, каб выбары былі прызнаныя міжнароднымі структурамі. Прызнанне выбараў — гэта будзе наша параза.
09.12.2010 Гродна: “Ласковый май” агітаваць за Лукашэнку ўсё ж не будзе?
Пасля таго, як у незалежных медыях з’явілася фота афіш пра канцэрт у Гродне 17 снежня расійскага поп-гурта “Ласковый май”, дзе анансавалася, што гэты канцэрт адбудзецца ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, гэтыя плакаты хутка былі паздыманыя.
09.12.2010 ЦВК не знайшоў парушэньняў у Лукашэнкі
Апазыцыйныя палітыкі Сяргей Калякін, Галіна Сямдзянава і Ўладзімер Някляеў зьвярнуліся ў ЦВК з заявай аб парушэньні А. Лукашэнкам артыкулу 73 Выбарчага кодэксу. Гэты артыкул забараняе выкарыстоўваць перавагі свайго службовага становішча.
09.12.2010 “Вечерний Гродно” ўводзіць выбаршчыкаў у зман
Рэгіянальная газета “Вечерний Гродно” зноў увяла выбаршчыкаў у зман. У нумары ад 8 снежня на трэцяй старонцы размешчаны графік сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь з гродзенскімі жыхарамі, які не адпавядае рэчаіснасці.
09.12.2010 Апазіцыйным кандыдатам адмоўлена ў дадатковым тэлеэфіры
Цэнтрвыбаркам адмовіў апазіцыйным кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ў прадастаўленні дадатковага тэлеэфіру. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні ЦВК 9 снежня.
09.12.2010 Свіслач: За Лукашэнку агітуюць у працоўны час
9 снежня ў памяшканні Свіслацкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі быў сабраны калектыў гэтай установы. У працоўны час старшыня Свіслацкага райвыканкама Алег Таргонскі, які вярнуўся з так званага Усебеларускага сходу, разам з галоўным лекарам Свіслацкай цэнтральнай раённай бальніцы Іллём Турком агітавалі грамадзян галасаваць за Лукашэнку.
09.12.2010 Магілёў: Назіральнікаў да сталоў не падпусцяць, “каб не нерваваць сябраў камісій”
У Магілёўскай вобласці праведзена 28 трэнінгаў з сябрамі ўчастковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Апошні трэнінг адбыўся 7 снежня. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валеры Берастаў.
09.12.2010 Салігорск: Назіральніка на навучанне старшыняў участковых камісій не запрасілі
У пачатку снежня ў Салігорскім выканаўчым камітэце адбыўся навучальны семінар для сяброў участковых камісій па выбарах прэзідэнта. Мясцовыя назіральнікі на гэта мерапрыемства запрошаны не былі.
09.12.2010 Віцебск: Жанчын-агітатарак затрымліваюць і зневажаюць
8 снежня ахова гандлёвага цэнтру “Эвіком” затрымала Тацяну Севярынец, давераную асобу кандыдата, якая распаўсюджвала ўлёткі ў падтрымку Віталя Рымашэўскага. 9 снежня з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту з прымяненнем фізічнай сілы выдалілі Алену Фаміну, давераную асобу кандыдата Дзмітрыя Уса.
09.12.2010 Бялынічы: Тэме выбараў месца ў раённай газеце няма
Каб не змешчаны ў газеце напамін “19 декабря – выборы президента Республики Беларусь», дык чытачы “раёнкі” пра гэту падзею маглі б і не даведацца. Чытаючы “Зару над Друццю”, складваецца ўражанне, што прэзідэнцкія выбары – гэта штосьці нязначнае, якое не патрабуе ніякай увагі.
09.12.2010 Астравец: Іван Крук звярнуўся ў Генеральную пракуратуру і ЦВК
Іван Крук піша, што ён атрымаў пісьмовы ананімны ліст ад работнікаў Астравецкага райвыканкаму. Аўтары ліста папярэджваюць пра тое, што рыхтуюцца фальсіфікацыі вынікаў выбараў.
09.12.2010 Баранавіцкі гарвыканкам таямніцу не раскрывае
Баранавіцкі гарвыканкам адмовіўся прадставіць інфармацыю праваабаронцу Сяргею Гоўшу аб пастаўленых на ўлік структурных адзінках трох грамадскіх аб’яднанняў: “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “Чырвонага Крыжа”, якія актыўна вылучылі сваіх сяброў ва ўчастковыя камісіі.
09.12.2010 У Маладэчне выбаршчыкі сустракаліся з даверанымі асобамі Някляева, у Бярозе – Саннікава
Актыўна сябе паводзіла моладзь. Многія пытанні датычыліся выхаду пасля выбараў на Плошчу. Часам нават было незразумела, ці гэта сапраўды шчырыя маладзёны, ці ўсё ж правакатары, якія чакалі, калі выступоўцы выкажуць штосьці “рэвалюцыйнае”.