Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

У Кастрычніцкім раёне Віцебска адмаўляюцца размяшчаць улеткі Статкевіча і Уса

08.12.2010 У Кастрычніцкім раёне Віцебска адмаўляюцца размяшчаць улеткі Статкевіча і Уса

Дзве скаргі ў абласную выбарчую камісію накіравалі давераныя асобы кандыдатаў Аляксей Гаўруцікаў і Алена Фаміна. Яны пішуць, што ўчатковыя камісіі адмаўляюцца размяшчаць інфармацыйныя матэрыялы пра кандыдатаў Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса.

Гомель: Прарэктары вну перашкаджаюць агітаваць за апазіцыйных кандыдатаў

08.12.2010 Гомель: Прарэктары вну перашкаджаюць агітаваць за апазіцыйных кандыдатаў

8 снежня грамадскі актывіст з Гомеля Яўген Якавенка накіраваў заяву старшыні ЦВК, у якой скардзіцца, што прарэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту перашкодзілі яму агітаваць мінакоў за кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.

Бабруйск: Сябра РВК збіраецца падаць скаргу на каманду Някляева

08.12.2010 Бабруйск: Сябра РВК збіраецца падаць скаргу на каманду Някляева

Пасля таго, як у пікетоўцаў на рынкавай плошчы перапісалі пашпартныя звесткі, супрацоўнікі міліцыі актывістаў больш не непакоілі. Замест іх да агітуючых на гэтым жа месцы падыйшла сябра камісіі Ленінскага раёна Валянціна Афанасенка і папярэдзіла, што пікетоўцам тут знаходзіцца нельга.

Слонім: Сябры ўчастковай камісіі зрываюць плакат кандыдата Рымашэўскага

08.12.2010 Слонім: Сябры ўчастковай камісіі зрываюць плакат кандыдата Рымашэўскага

У Слоніме актывіст БХД Іван Бедка на ўчастку для галасавання №19 вывесіў плакаты Віталя Рымашэўскага. Але хутка сябры гэтай участковай выбарчай камісіі сарвалі плакаты кандыдата на прэзідэнцкую пасаду.

У вёсках Мінскага раёна з’явілася інфармацыя пра кандыдатаў

08.12.2010 У вёсках Мінскага раёна з’явілася інфармацыя пра кандыдатаў

Цікава, што інфармацыйныя стэнды каля сельсаветаў па-ранейшаму застаюцца пустымі. Плакаты з кандыдатамі знаходзяцца ў крамах -- бадай, найбольш людных месцах любога невялікага паселішча, асабліва вечарам, калі выбаршчыкі вяртаюцца з працы.

Ярмошына лічыць, што магчымасці аднавіць правы Уладзіміра Някляева не існуе

08.12.2010 Ярмошына лічыць, што магчымасці аднавіць правы Уладзіміра Някляева не існуе

7 снежня 2010 года назіральнік у Смаргонскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Алесь Дзергачоў атрымаў адказы на свае заявы ў ЦВК і Смаргонскую раённую камісію па выбарах прэзідэнта.

Віцебск: Сустрэчу з Рымашэўскім адмянілі за паўгадзіны да пачатку

08.12.2010 Віцебск: Сустрэчу з Рымашэўскім адмянілі за паўгадзіны да пачатку

Апоўдні кандыдат планаваў наведаць Першамайскую раённую адміністрацыю. За паўгадзіны да пачатку высветлілася, што сустрэча адменена. Павел Севярынец, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, паведаміў, што літаральна на ўваходзе ў будынак адміністрацыі кандыдату ўручылі пісьмовую адмову.

Глава місіі АБСЕ Герт Хінрых Арэнс сустрэўся з магілёўскімі дэмакратамі

08.12.2010 Глава місіі АБСЕ Герт Хінрых Арэнс сустрэўся з магілёўскімі дэмакратамі

7 снежня ў Магілёве адбылася сустрэча кіраўніка місіі АБСЕ Герта Хінрыха Арэнса з праваабаронцам Барысам Бухелем, а таксама Алесем Сілковым і Віктарам Болдзіным - даверанымі асобамі кандыдатаў у прэзідэнты Аляксея Міхалевіча і Андрэя Саннікава.

Жодзіна: Чаму разбегся пікет за Лукашэнку?

08.12.2010 Жодзіна: Чаму разбегся пікет за Лукашэнку?

Калі да агітацыйнага пікету падышоў журналіст і паспрабаваў сфатаграфаваць акцыю, гэта вельмі ўсхвалявала ўдзельніц, і ўжо літаральна праз 7 хвілін «агітбрыгады» не было на месцы.

Магілёў. Праваабаронца скардзіцца на Цэнтрвыбаркам у Вярхоўны суд

08.12.2010 Магілёў. Праваабаронца скардзіцца на Цэнтрвыбаркам у Вярхоўны суд

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд на парушэнне Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Канстытуцыі, Выбарчага кодэкса, а таксама Палажэння аб парадку функцыявання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, якое выражаецца ў незаконным утойванні сваіх пастановаў ад шырокай грамадскасці.

Брэст: Давераная асоба Някляева просіць ТВК пасадзейнічаць арганізацыі сустрэчы з кандыдатам

08.12.2010 Брэст: Давераная асоба Някляева просіць ТВК пасадзейнічаць арганізацыі сустрэчы з кандыдатам

Мікалай Коўш, давераная асоба Уладзімера Някляева, просіць старшыню Ленінскай выбарчай камісіі г.Брэста Таццяну Навумавец аказаць садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні 10 снежня сустрэчы выкладчыкаў і студэнтаў БрДУ Пушкіна з кандыдатам у прэзідэнты.

Кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі “Віцебск” сарвала сустрэчу з Віталем Рымашэўскім

08.12.2010 Кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі “Віцебск” сарвала сустрэчу з Віталем Рымашэўскім

Сустрэча была загадзя ўзгодненая, але непасрэдна перад яе пачаткам намеснік дырэктара тэлерадыёкампаніі Вадзім Лапацінскі заявіў, што гэта рэжымны аб’ект і кандыдата ўнутр не прапусцяць, і нават не дазволяць перадаць людзям агітацыйныя ўлёткі.

Горкі: “Ленінскі шлях” у выразах не саромеецца

08.12.2010 Горкі: “Ленінскі шлях” у выразах не саромеецца

Адметным з’яўляецца тое, што пад сабранымі ў артыкуле эпітэтамі на адрас кандыдатаў -“Удручающее впечатление”, “несерьезные обещания”, “некрасиво”, “непорядочно”, “непонятный максимализм” прозвішчы дэмакратычных кандыдатаў у артыкуле наогул не ўзгадваюцца.

Слонім: Агітацыйным плакатам абвешчана вайна

08.12.2010 Слонім: Агітацыйным плакатам абвешчана вайна

Дырэктар гандлёвага дома “Престиж” Галіна Казялецкая сарвала ў краме плакаты Рыгора Кастусёва. Загадчыца аптэкі № 5 на Чырвонаармейскай вуліцы таксама сарвала і выкінула плакаты гэтага кандыдата. Адмовілася вывесіць агітацыйныя матэрыялы Віталя Рымашэўскага загадчыца дзіцячай раённай паліклінікі Людміла Дзягель.

“Калінкавіцкая навіны”: “Мы выбіраем Аляксандра Лукашэнку”

08.12.2010 “Калінкавіцкая навіны”: “Мы выбіраем Аляксандра Лукашэнку”

Газета “Калінкавіцкія навіны” працягвае агітацыю за дзеючага прэзідэнта, узгадваючы пра альтэрнатыўных кандыдатаў толькі ў адмоўным рэчышчы. Чарговая публікацыя газеты мае вельмі красамоўную назву: “Мы выбираем Александра Лукашенко”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства