Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
08.12.2010 Лельчыцы: Райвыканкам “прачнуўся” за 15 дзён да выбараў
Да выбараў прэзідэнта Беларусі засталося няшмат крыху часу, а Лельчыцкі райвыканкам толькі зараз вырашыў пашырыць колькасць месцаў для правядзення кандыдатамі ў прэзідэнты РБ і іх даверанымі асобамі перадвыбарчай агітацыі.
08.12.2010 Жлобінскі “Новы дзень”: справы – у “дзеючага Прэзідэнта”, словы – у апазіцыйных кандыдатаў
Дзяржаўныя газеты ў Гомельскай вобласці працягваюць агітаваць толькі за “дзеючага Прэзідэнта”. Вось і “Новы дзень”, які выдаецца ў Жлобінскім раёне, надрукаваў адмоўныя “меркаванні чытачоў” аб апазіцыйных кандыдатах. Між тым, каманды гэтых кандыдатаў не праяўляюць ініцыятыву весці агітацыю ў СМІ.
08.12.2010 У Міёрах міліцыянерам трэба вучыць закон
Зміцеру Пальчэўскаму, які раздаваў агітацыйныя ўлёткі ў падтрымку Уладзіміра Някляева, участковы міліцыянт загадаў спыніць агітацыю – маўляў, распаўсюджваць друкаваныя матэрыялы можа толькі ці сам кандыдат, ці яго давераная асоба.
07.12.2010 Галоўны прэтэндэнт на пост № 1 ужо вырашыў, як лепш жыць
Плакат з нябёсамі, надпіс на якім сыходзіць як лесвіца ў неба, навявае, сапраўды біблейскія матывы пра шлях ў нябёсы - да лепшага жыцця. Ну, і натуральна, што прозвішча, імя дзеючага прэзідэнта сакраментальна проста-ткі ўпісаны ў назву краіны.
07.12.2010 Орша. Агітатараў затрымліваюць, агітматэрыялы размяшчаць не даюць
Міхаіл Кузьмянкоў, сябра выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, на днях быў затрыманы аршанскімі міліцыянтамі. У момант затрымання Міхаіл расклейваў агітацыйныя матэрыялы за свайго кандыдата ў месцах, якія афіцыйна вылучаныя Аршанскім гарвыканкамам.
07.12.2010 Кіраўнік місіі АБСЕ сустрэўся ў Оршы з назіральнікамі і кіраўнікамі штабоў кандыдатаў
7 снежня ў Оршы пабываў Кіраўнік місіі назіральнікаў АБСЕ Герт Арэнс. Сярод іншага ён правёў сустрэчы з кіраўніцтвам гарвыканкама, тэрытарыяльных выбарчых камісій, штабамі кандыдатаў у Прэзідэнты і назіральнікамі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
07.12.2010 ЦВК: Аўтапрабег “Мы за Бацьку!” быў незаконны, але ніхто не вінаваты
Правабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў адказ Цэнтрвыбаркама на сваю скаргу, у якой прасіў прыцягнуць да адказнасці ўдзельнікаў аўтапрабегу “Мы за бацьку!”.
07.12.2010 Бабруйск: Пікетоўцаў перапісалі
У Бабруйску пікеты на вуліцы ладзяць пакуль што толькі сябры камандаў Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука і Андрэя Саннікава. Некалькі дзён дэмакратычныя актывісты спакойна рабілі сваю справу, а сёння імі зацікавіліся супрацоўнікі міліцыі.
07.12.2010 Барысаў. Актывісты каманды Саннікава адправілі скаргі ў райвыканкам, ТВК і пракуратуру
Актывісты перадвыбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава скаргамі адрэагавалі на тое, што ў Барысаве не ўсюды афармляюцца месцы для размяшчэння нагляднай агітацыі. Яны патрабуюць аднавіць парушаныя правы па правядзенні агітацыйнай кампаніі.
07.12.2010 Гомель: Праваабаронца праз суд патрабуе вярнуць яму інструкцыі для назіральнікаў
Леанід Судаленка лічыць незаконнымі дзеянні супрацоўнікаў Ашмянскай мытні па канфіскацыі друкаванай прадукцыі перадвыбарчага зместу, пра што і напісаў 1 снежня у скарзе старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту, але адказу не атрымаў.
07.12.2010 Гродзеншчына: у Мастах і Гродна ўчасткі своечасова не абсталяваныя інфармацыйнымі стэндамі
Мастоўскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзмітрый Кухлей, Уладзімір Шчэкарэвіч і Алена Давідовіч накіравалі скаргу ў раённую выбарчую камісію на прадмет адсутнасці стэндаў з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на ўчастках для галасавання ў Мастоўскім раёне.
07.12.2010 Гродна: Міліцыі не даведзена пастанова пра дазволеныя для агітацыі месцы?
Калі сябры каманды кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Яраслава Раманчука выставілі пікет каля чыгуначнага вакзалу, да іх падышлі міліцыянты і патрабавалі спыніць агітацыю.
07.12.2010 Жодзіна: Месцы для агітацыйных матэрыялаў – не падрыхтаваны
Установы і прадпрыемствы горада да гэтага часу не гатовы прадстаўляць месцы для друкаваных агітацыйных матэрыялаў. Пра гэта стала вядома ад А.Камароўскага – прадстаўніка перадвыбарчага штаба У. Някляева і Ю.Сілкіна -- актывіста каманды А. Саннікава ў Жодзіне.
07.12.2010 Бабруйск: Навучэнцам каледжа загадалі прагаласаваць датэрмінова
Бабруйскім праваабаронцам стала вядома, што ў аграэканамічным каледжы з паўнагадовымі навучэнцамі была праведзеная размова. Аб гэтым распавяла маці аднаго з навучэнцаў. Жанчына паведаміла, што студэнтаў папярэдзілі ўжо зараз, каб яны прагаласавалі датэрмінова.
07.12.2010 У Гродне значна актывізаваліся штабы апазіцыйных кандыдатаў
Галоўным гродзенскім “гайд-паркам” яшчэ з часу збору подпісаў стаў уваход на Цэнтральны, так званы Скідзельскі, рынак. Менавіта тут раздаюцца асноўныя інфармацыйныя матэрыялы і ідуць дробныя лакальныя дыскусіі, абмен думкамі з выбаршчыкамі.