Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Выбары Прэзідэнта: папярэдняя справаздача па выніках назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій

05.11.2010 Выбары Прэзідэнта: папярэдняя справаздача па выніках назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій

Відавочна дыскрымінацыйнае стаўленне выканкамаў да прадстаўнікоў ад апазіцыйных партый: з 1 073 прадстаўнікоў ад гэтых партый у склад УВК увайшлі толькі 183 чалавекі, ці 17,1%. У той жа самы час сярэднестатыстычная «праходнасць» прадстаўнікоў ад лаяльных уладзе партый – 87,7% (1 586 з 1808), а прадстаўнікоў ад 4 буйнейшых праўрадавых грамадскіх аб’яднанняў і 1 такога ж прафсаюза – 93,2% (23 689 з 25 419).

Магілёў: Пры паўторным падліку подпісаў за Някляева стала больш, за Міхалевіча - менш

05.11.2010 Магілёў: Пры паўторным падліку подпісаў за Някляева стала больш, за Міхалевіча - менш

Пасля пераліку подпісаў членамі Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі г.Магілёва колькасць сабраных подпісаў за прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Уладзіміра Някляева  аказалася большай на 614, чым было пададзена членамі яго ініцыятыўнай групы ў гэтую камісію, а за Міхалевіча іх колькасць зменшылася на 1555.

Назіральнік ад СНД па Брэсцкай вобласці называе выбарчы працэс дэмакратычным

05.11.2010 Назіральнік ад СНД па Брэсцкай вобласці называе выбарчы працэс дэмакратычным

У сваім інтэрв’ю газеце спадар Дасанаў адзначыў, што ён заўважыў  факт шырокага прадстаўніцтва ў камісіях членаў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. У тым ліку і апазіцыйных. А гэта сведчыць аб дэмакратычнасці выбарчага працэсу.

05.11.2010 На століншчыне ўсе скрыні для галасавання будуць празрыстымі

На сёлетніх выбарах празрыстыя скрыні для галасавання паставяць на ўсіх 74 участках Столінскага раёна.

Пружаны: Чырвоны Крыж замест палітычных партый

04.11.2010 Пружаны: Чырвоны Крыж замест палітычных партый

Ні ў адной з 55 участковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сфармаваных у Пружанскім раёне, не будзе прадстаўнікоў палітычных партый (прычым не толькі апазіцыйных, але і лаяльных да цяперашніх улад).

Брэст: Хто можа прысутнічаць на паседжаннях па фармаванні камісій?

04.11.2010 Брэст: Хто можа прысутнічаць на паседжаннях па фармаванні камісій?

Жыхар Брэста Рыгор Варвашэвіч падаў у мясцовы гарвыканкам скаргу на дзеянні кіраўніцтва Адміністрацыі Ленінскага раёна абласнога цэнтра, якое адмовіла яму ў магчымасці прысутнічаць на паседжанні, дзе разглядалася пытанне аб стварэнні на тэрыторыі раёна участковых выбарчых камісій.

Горкі: Раённы выбаркам дае прыблізныя звесткі аб колькасці сабраных за Аляксандра Лукашэнку подпісаў

04.11.2010 Горкі: Раённы выбаркам дае прыблізныя звесткі аб колькасці сабраных за Аляксандра Лукашэнку подпісаў

Галоўны рэдактар газеты “Узгорак” Эдуард Брокараў абураецца з гэтай нагоды: калі раённая камісія ведае толькі прыблізныя звесткі пра сабраныя подпісы за  А. Лукашэнку, то, значыць, і звесткі, агучаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй, з’яўляюцца не дакладнымі, а прыблізнымі.

Ва ўчастковых камісіях Віцебшчыны – менш за 0,25% апазіцыянераў

04.11.2010 Ва ўчастковых камісіях Віцебшчыны – менш за 0,25% апазіцыянераў

Ад АГП ва ўчастковыя камісіі вобласці дапусцілі тры чалавекі. І яшчэ ў камісіі трапілі некалькі прадстаўнікоў грамадскай арганізацыі “Самакіраванне і грамадства”. Ад Партыі БНФ у камісіі не ўдалося трапіць нікому, а ад партыі “Справядлівы свет”, якая вылучыла ў склад участковых камісій 50 прэтэндэнтаў, у камісіі трапілі толькі 18 чалавек.

Калегіяльнасць прыняцця рашэнняў – у вялікім дэфіцыце

04.11.2010 Калегіяльнасць прыняцця рашэнняў – у вялікім дэфіцыце

Ірына Смяян-Семянюк, сябра ўчастковай камісіі № 104 Маскоўскага раёна г.Мінска: "Старшыня камісіі мне сказаў, што я тут ніхто і каб я закрыла рот. Я вельмі спакойна адказала, што згодна з Выбарчым кодаксам рашэнне прымаецца калегіальна, і што не трэба грубасцяў".



Светлагорск: На 60 выбарчых участкаў – двое дэмакратычных прадстаўнікоў

04.11.2010 Светлагорск: На 60 выбарчых участкаў – двое дэмакратычных прадстаўнікоў

Абодва ўвайшоўшыя ў камісіі – сябры партыі “Справядлівы свет”. З 22 прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, якія былі вылучаны ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, райвыканкам уключыў у камісіі толькі двух чалавек. Зусім не ўключаны прадстаўнікі Партыі БНФ – паводле інфармацыі райвыканкама, пратакол аб іх вылучэнні меў памылку.

Хоцімск: Актывістаў БНФ “Адраджэнне” не ўключылі ў склад участковых камісій

04.11.2010 Хоцімск: Актывістаў БНФ “Адраджэнне” не ўключылі ў склад участковых камісій

Два прадстаўнікі ад ГА БНФ “Адраджэнне” - Сяргей Петражыцкі, які вылучаўся ў склад першага Ленінскага выбарчага ўчастаку, і Васіль Землякаў, які вылучаўся ў склад трэцяга Наберажнага выбарчага ўчастка, - у камісіі не патрапілі. З пададзеных 121 кандыдатуры не ўключылі толькі актывістаў ГА БНФ “Адраджэнне”, а ўсе астатнія прайшлі.

У камісіях Брэсцкай вобласці - 1,1 % вылучэнцаў ад палітычных партый

04.11.2010 У камісіях Брэсцкай вобласці - 1,1 % вылучэнцаў ад палітычных партый

Ад палітычных партый у выбаркамы прайшлі 110 чалавек - 1,1 % ад агульнай колькасці сябраў камісій. А менавіта: ад КПБ - 49 прадстаўнікоў, ад ПБНФ – 30,  ад партыі левых “Справядлівы свет” – 22, ад БСДП(Г) – 5 і ад АГП – 4.

У Аршанскі суд накіраваныя скаргі на неўключэнне ў склад участковых камісій

04.11.2010 У Аршанскі суд накіраваныя скаргі на неўключэнне ў склад участковых камісій

Аршанскі гарадскі камітэт партыі левых "Справядлівы свет" накіраваў 4лістапада  скаргу ў суд Аршанскага раёна і горада Оршы. Аналагічная скарга ў той жа суд накіраваная і Аршанскім раённым камітэтам "Справядлівага свету".

Брэст: У Ленінскім раёне 44 камісіі сфармавалі за 10 хвілін

04.11.2010 Брэст: У Ленінскім раёне 44 камісіі сфармавалі за 10 хвілін

Як сведчаць відавочцы, паседжанне ў адміністрацыі Ленінскага раёна г.Брэста, на якім 3 лістапада былі сфармаваныя гэтыя ўчастковыя камісіі, праводзілася ў спешным парадку. Па гэтай прычыне многія з прысутных не адразу зразумелі, каго ж усё-ткі ўключылі ў склад выбаркамаў. У адказ на прэтэнзіі па дадзенай падставе кіраўніцтва раёна прапанавала дачакацца афіцыйнай публікацыі поўнага спісу сябраў участковых камісій у гарадскіх газетах.



Гомельская вобласць: Прысутнасць апазіцыі ў камісіях — мінімальная

04.11.2010 Гомельская вобласць: Прысутнасць апазіцыі ў камісіях — мінімальная

Па афіцыйных звестках, толькі каля 5% у складзе камісій — дзяржаўныя служачыя. Але, і мы неаднаразова пра гэта пісалі, дзяржаўныя служачыя пры ўключэнні ў выбарчыя камісіі часта «маскіруюцца» пад грамадскіх дзеячаў: то яны сябры ФПБ, ці «Беларускага саюза жанчын», ці «Белай Русі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства