Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
05.11.2010 Брагін: Участковыя камісіі быццам і не распускаліся з мінулых выбараў
Амаль у нязменным стане застаўся склад участковых выбарчых камісій ў Брагінскім раёне з мінулых выбараў у мясцовыя саветы, якія адбыліся ў красавіку 2010 года.
05.11.2010 Бабруйск: Старшыня гарвыканкама хоча разнастаіць выбары відовішчамі і шоў
“Неяк у нас прынята, што, скажам, флаеры раздаюць толькі фірмы на сваіх мерапрыемствах, а не аддзел моладзі і гаркам БРСМ. А чаму б і ў перадвыбарчай кампаніі не наладзіць нейкія відовішчныя акцыі, шоў для моладзі? Бо прайшлі тыя часы, калі абыходзіліся палітінфармацыяй, гармонікам і буфетам на выбарчым участку”, - цытуе словы старшыні гарвыканкама газета “Бабруйскае жыццё”.
05.11.2010 Барысаў: Назіраць за "працоўнымі момантамі" не дазваляецца
Назіральнік Алег Мацкевіч выпадкова ўбачыў, што сябры камісіі ў поўным складзе сядзелі ў памяшканні Барысаўскай ТВК і слухалі выступ сакратара. Але назіральнік на такое паседжанне дапушчаны не быў, паколькі сакратар камісіі назвала гэты сход "працоўным момантам".
05.11.2010 Жлобін: абскарджваецца неўключэнне ва ўчастковыя камісіі
6 скаргаў аб неўключэнні ва ўчастковыя выбарчыя камісіі пададзены ў суд Жлобінскага раёна. З 21 прадстаўніка, якія былі вылучаны незалежна ад улады, мясцовы райвыканкам уключыў у камісіі толькі чатырох.
05.11.2010 Баранавічы: Рашэнне аб утварэнні ўчастковых камісій абскарджваецца ў судзе
Віктар Сырыца лічыць рашэнне выканкаму ў адносінах да прадстаўнікоў арганізацыі дыскрымінацыйным, звязаным з прынцыповай і крытычнай пазіцыяй ТБМ і сяброў аб’яднання адносна дзеючай улады.
05.11.2010 Бабруйск: Апазіцыянера нават шукалі, каб паведаміць пра ўключэнне ў камісію
Бабруйскі сябра партыі “Справядлівы свет” Альберт Секяржыцкі даведаўся, што яго ўключылі ў склад участковай камісіі №89, якая знаходзіцца Ў Першамайскім раёне. Аднак у горадзе пакуль нідзе не з’явілася інфармацыя са спісамі сябраў сфармаваных участковых камісій.
05.11.2010 Міёры: Зборшчыцы подпісаў пагражалі па тэлефоне
Ірына Вальтэр расказала, што 4 лістапада ёй патэлефанаваў невядомы мужчына. Ён заявіў, што жанчыне трэба неадкладна забраць з раённай выбарчай камісіі лісты з подпісамі, здадзенымі ў падтрымку Віталя Рымашэўскага.
05.11.2010 На мяжы зноў асабістыя дагляды
У ноч з 4 на 5 лістапада на гарадзенскай мытні чыгуначнага вакзалу, падчас пашпартнага кантролю, апаратура памежнікаў зрэагавала на дакументы праваабаронцаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча. Праваабаронцы звязваюць такую ўвагу да іх з боку памежных службаў з сваёй дзейнасцю падчас прэзідэнцкіх выбараў.
05.11.2010 Ад незалежнай газеты «УзГорак» утойваюць выбарчую інфармацыю
Рэдактару незалежнага выданьня не ўдалося даведацца, колькі подпісаў за кожнага з кандыдатаў у прэзідэнты сабралі іх ініцыятыўныя групы ў раёнах, дзе распаўсюджваецца «УзГорак».
05.11.2010 Мазыр: Праваабаронца просіць пракурора і ЦВК праверыць законнасць рашэння райвыканкама аб стварэнні “працоўнай групы”
Праваабаронца Уладзімір Целяпун лічыць, што “працоўная група”, створаная пры Мазырскім райвыканкаме, бярэ на сябе функцыі Цэнтральнай выбарчай і раённай камісій, і просіць міжрайпракурора Мазырскага раёна і ЦВК праверыць законнасць адпаведнага рашэння райвыканкама.
05.11.2010 Барысаў: 112 участкаў - за 12 хвілін
У Барысаўскім раёне створана найбольшая колькасць участковых выбарчых камісій у Мінскай вобласці. "Засталося таямніцай, ці ўвайшлі ў склад участковых камісій апазіцыянеры, - распавядае прадстаўнік прафсаюзу РЭП Марына Статкевіч. - Было толькі сказана, што з іх складам можна будзе азнаёміцца праз выканкамаўскую газету "Адзiнства"на працягу сямі дзён з моманту прыняцця рашэння".
05.11.2010 Светлагорск: Склад УВК не змяніўся з выбараў у мясцовыя саветы
Як высветлілася, ва ўчастковых камісіях па выбарах прэзідэнта працуюць тыя ж самыя людзі, што і на сёлетніх мясцовых выбарах. Пра гэта сведчыць аналіз 15 "наноў утвораных" камісій. І рашэнні выканкама аб утварэнні камісій - на мясцовых выбарах і цяперашніх прэзідэнцкіх - практычна ідэнтычныя.
05.11.2010 Жодзіна: Дадаткова будуць правярацца подпісы па вылучэнні Статкевіча, Кастусёва і Цярэшчанкі
4 лістапада адбылося паседжаньне Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі па праверцы подпісаў, здадзеных ініцыятыўнымі групамі 9 прэтэндэнтаў. Нязначны працэнт несапраўдных подпісаў быў выяўлены практычна за кожнага з прэтэндэнтаў, акрамя А. Лукашэнкі, А.Саннікава, Я.Раманчука, В.Рымашэўскага.
05.11.2010 Брэст: У праверцы подпісаў задзейнічаны і крыміналісты, і міліцыя, і ЖЭСы
На першым нацыянальным тэлеканале ў блоку навінаў, прысвечаных Брэсцкай вобласці, паказалі сюжэт аб тым, як правяраюцца падпісныя лісты прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта.
05.11.2010 Гомель: “Справядлівы свет” абскардзіць рашэнні выканкамаў аб утварэнні ўчастковых камісій
Гомельская абласная арганізацыя Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” намерана праз суд абскарджваць рашэнні выканкамаў аб утварэнні ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведаміў старшыня абласной арганізацыі партыі Уладзімір Сякерка. Па яго словах, жлобінскія актывісты партыі ўжо падалі ў суд пяць скаргаў на фармаванне камісій.