Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Гродзенскі раён: абсалютная “стэрыльнасць” участковых камісій

02.11.2010 Гродзенскі раён: абсалютная “стэрыльнасць” участковых камісій

Фармаванне ўчастковых камісій па Гродзенскім раёне (усяго іх 40) на паседжанні райвыканкаму заняло толькі 7 хвілін. Па ўжо звыклай завядзёнцы спісы персанальнага складу не зачытваліся, а прапанаваныя кандыдатуры не абмяркоўваліся.

Магілёў: Ва ўчастковыя камісіі Кастрычніцкага раёна дэмакратаў не пусцілі

02.11.2010 Магілёў: Ва ўчастковыя камісіі Кастрычніцкага раёна дэмакратаў не пусцілі

Сярод прычын, з-за якіх дэмакратычных прадстаўнікоў не ўключылі ў склад участковых выбарчых камісій, называліся: адсутнасць неабходнага вопыта працы, удзел у працы ініцыятыўнай групе пэўнага прэтэндэнта ў кандыдаты, а таксама з-за таго, што блізкія сваякі з’яўляюцца членамі ініцыятыўнай групы пэўных прэтэндэнтаў у кандыдаты.

Цэнтральны раён Гомеля: 51 участковая камісія за 14 хвілін, адзінагалосна

02.11.2010 Цэнтральны раён Гомеля: 51 участковая камісія за 14 хвілін, адзінагалосна

На паседжанні выканкама адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля 2 лістапада былі ўтвораны ўчастковыя камісіі. Паседжанне доўжылася 14 хвілін, за якія і была сфарміравана 51 участковая камісія.

Хоцімск: Вылучэнцы ад ГА БНФ “Адраджэнне” не ўвайшлі ў склад участковых выбарчых камісій

02.11.2010 Хоцімск: Вылучэнцы ад ГА БНФ “Адраджэнне” не ўвайшлі ў склад участковых выбарчых камісій

Ад Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” ў Хоцімску вылучаліся два прадстаўнікі - на Ленінскі ўчастак № 1 і Набярэжны ўчастак № 3 – Петражыцкі Сяргей Міхайлавіч і Землякоў Васіль Іванавіч. Аднак пратакол аб іх вылучэнні наогул не разглядаўся - па тэхнічных прычынах, нібыта няправільна складзены.

02.11.2010 Берасцейшчына: Прадстаўнікі ад ПБНФ уключаны ў некаторыя ўчастковыя камісіі

Стала вядома, што ва ўчастковыя камісіі ад Партыі БНФ уключаны 2 з 5 накіраваных прадстаўнікоў у Драгічынскім раёне, 2 з 4 - у Маларыцкім, 1 - у Івацэвіцкім і 3 - у Кобрынскім. У Бярозаўскім раёне колькасць уключаных ва УК прадстаўнікоў ад  партыі БНФ трымаецца ў сакрэце.

02.11.2010 ЦВК не прызнае парушэнні выбарчага заканадаўства падчас збору подпісаў за вылучэнне А.Лукашэнкі

Грамадскія актывісты Мікіта Красноў і Вячаслаў Дзіянаў атрымалі з Цэнтрвыбаркаму адказ на сваю скаргу. Яны заяўлялі пра выкарыстанне адміністратыўнага рэсурсу падчас збору подпісаў сябрамі ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі. У прыватнасці, указвалася на тое, што студэнты БДУІРа ў вучэбны час стаяліў пікетах, а “курыраваў” іх працу сябра ініцыятыўнай групы Аляксандр Аляксандравіч Хмыль - прарэктар па вучэбнай працы БДУІР. Скаргу грамадскіх актывістаў ЦВК у асобе Лідзіі Ярмошынай палічыла неабгрунтаванай.

Чые памылкі?

02.11.2010 Чые памылкі?

Некалькіх сябраў ініцыятыўных групаў незалежных кандыдатаў  выклікалі ў Наваполацкую гарадскую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо пасля завяршэння збору подпісаў.

02.11.2010 У Пінскім раёне 70 камісій сфармаваны за 5 хвілін

З улікам таго, што апазіцыйныя партыі і дэмакратычныя незалежныя арганізацыі не здолелі прапанаваць сваіх людзей у раён -  70 участковых камісій былі сфармаваны без дыскусій і абмеркаванняў вельмі хутка, амаль за 5 хвілін.

“Калінкавіцкія навіны” апраўдваюцца

02.11.2010 “Калінкавіцкія навіны” апраўдваюцца

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамлялі, як калінкавіцкая раённая газета асвятляла ход збору подпісаў у райцэнтры. У прыватнасці, аўтар артыкулу зазначаў, што збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку ідзе актыўна, а Віталь Рымашэўскі, які наведаў райцэнтр - невядомы нікому ў Калінкавічах прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду.

Магілёў: Лічбы па колькасці здадзеных подпісаў "пляшуць"

02.11.2010 Магілёў: Лічбы па колькасці здадзеных подпісаў "пляшуць"

“Напрыклад, у Кастрычніцкай выбарчай камісіі за Аляксея Міхалевіча налічана на 1727 подпісаў больш, чым іх здавалі сябры яго ініцыятыўнай групы, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель, - у той жа самы час сябры ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева задаюцца пытаннем, куды падзеліся 1220 подпісаў".

Выбары Прэзідэнта: тыднёвы аналітычны агляд (25-31 кастрычніка)

02.11.2010 Выбары Прэзідэнта: тыднёвы аналітычны агляд (25-31 кастрычніка)

З 238 скаргаў, складзеных з дапамогай юрыстаў кампаніі, па стане на 31 кастрычніка задаволеныя толькі 9 (наконт рашэнняў выканкамаў аб месцах, забароненых для правядзення пікетаў па збору подпісаў). Цэнтральная і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі не задаволілі ніводнай скаргі на парушэнні выбарчага заканадаўства інцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі.

Слонім: Кіруючая справамі райвыканкама нічога не ведае пра ўчастковыя камісіі

02.11.2010 Слонім: Кіруючая справамі райвыканкама нічога не ведае пра ўчастковыя камісіі

Некалькі разоў на дзень доўгатэрміновы назіральнік па Слоніму Іван Шэга наведвае асабіста і тэлефануе кіраўніку справамі Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Алене Мачалінай, каб атрымаць інфармацыю наконт паседжання райвыканкама па фармаванні ўчастковых камісій. 

Маніторынг БАЖ: Дзяржаўныя СМІ асвятляюць выбары аднапалярна

02.11.2010 Маніторынг БАЖ: Дзяржаўныя СМІ асвятляюць выбары аднапалярна

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” падсумавала вынікі маніторынгу “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. у беларускіх СМІ”. У трохтыднёвым маніторынгу падаецца інфармацыя пра тое, як беларускія электронныя і друкаваныя СМІ асвятлілі на працягу гэтага часу  прэзідэнцкія выбары 2010 г. у Беларусі.

Магілёўшчына: Дэмакраты вылучылі 121 прадстаўніка ў склад участковых камісій

02.11.2010 Магілёўшчына: Дэмакраты вылучылі 121 прадстаўніка ў склад участковых камісій

"Гэта выключна асобы, якія вылучаны, скажам так, па партыйнай лініі ад ГА “Грамадзянскі Форум”, ГА БНФ “Адраджэньне”, Аб’яднанай Грамадзянскай партыі і Беларускай партыі левых “Справядлівы Свет”. Колькасць вылучыных актывістаў ад іншых дэмакратычных арганізацый і шляхам збору подпісаў на дадзены момант удакладняецца”, - паведамляе намеснік кіраўніка аргкамітэта Партыі Свабоды і Прагрэса Алесь Сілкоў.

Мазыр: Распараджэнне аб забеспячэнні “культурнай праграмай” міжнародных назіральнікаў - знікла

02.11.2010 Мазыр: Распараджэнне аб забеспячэнні “культурнай праграмай” міжнародных назіральнікаў - знікла

Пасля публікацыі, у якой распавядалася аб планах па прыёму ў Мазырскім раёне міжнародных назіральнікаў, распараджэнне выканкаму з сайта бясследна знікла. На запыт па спасылцы, дзе яно было размешчана, з’яўляецца надпіс: “Извините, запрашиваемая страница не найдена на сервере”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства