Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
03.11.2010 Орша: Вынікі фармавання ўчастковых камісій - таямніца за сям'ю пячаткамі
Таямніцаю за сям'ю пячаткамі засталася інфармацыя пра тое, ці патрапілі ў склад камісій прадстаўнікі апазіцыі. Прысутнаму на паседжанні першаму сакратару Аршанскай гарадской партыі «Справядлівы свет» Мікалаю Дзямідаву параілі атрымаць гэтую інфармацыю з мясцовай газеты
03.11.2010 Драгічын: Прадстаўнікі палітычных партый - у мінімуме
Ва ўчастковыя выбаркамы ўключаны пяць з шасці вылучаных прадстаўнікоў ад КПБ і двое - ад Партыі БНФ (было вылучана 5 чалавек). Партыйныя вылучэнцы будуць працаваць толькі ў камісіях, створаных непасрэдна ў раённым цэнтры.
03.11.2010 Аршанскі раён: Працэдура дэмакратычная, але апазіцыя за бортам УВК
Практычна ўсе галасаванні былі аднагалоснымі, праходзілі без абмеркавання кандыдатур, а за бортам, як і варта было чакаць, засталіся прадстаўнікі апазіцыі. Усе чацвёра адхіленых кандыдатаў прадстаўляюць партыю левых «Справядлівы свет».
03.11.2010 Віцебскае “Народнае слова” тыражуе памылку ЦВК
У апошнім нумары газеты размешчана паведамленне пра тое, колькі подпісаў здалі патэнцыйныя кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду. Колькасць подпісаў, сабраных за Някляева, пададзена няправільна. Памылка трапіла на старонкі газеты ўжо пасля таго, як ЦВК прызнаў: выпадкова аказаліся няўлічанамі менавіта 32 005 подпісаў, сабраныя ў Віцебскай вобласці.
03.11.2010 Шклоў: Апазіцыянераў ва ўчастковых камісіях не будзе
Як распавёў назіральнік Міхаіл Кучарэнка, прадстаўнікі альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у кандыдаты і апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх арганізацый у склад участковых выбарчых камісій у Шклоўскім раёне не вылучаліся.
03.11.2010 Мазыр: Ва ўчастковыя камісіі трапілі ўсяго чатыры апазіцыянеры
Разглядала кандыдатуры створаная пры райвыканкаме “працоўная група”. “Адкуль узялася гэтая структура ні на сайце выканкама, ні ў мясцовай прэсе раней не паведамлялася. Гэтая “працоўная група “ падрыхтавала праект рашэння па ўтварэнні ўчастковых выбарчых камісій ў Мазырскім раёне. Дакумент загадзя быў падрыхтаваны і з ім можна было азнаёміцца перад пачаткам паседжання”, – паведаміў назіральнік Уладзімір Целяпун.
03.11.2010 Баранавічы: Назіральнік Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў ЦВК
На думку Сяргея Гоўшы, Баранавіцкая ТВК парушае адзін з галоўных прынцыпаў правядзення выбараў – прынцып адкрытасці і галоснасці, штучна ствараючы перашкоды для ажыццяўлення назіральнікам сваіх паўнамоцтваў.
03.11.2010 Слонім: На паседжанні па фармаванні УК не пажадалі бачыць незалежнага журналіста
За 10 хвілін да пачатку паседжання журналіст незалежнай “Газеты Слонімскай” патэлефанаваў кіруючай справамі Слонімскага райвыканкама Алене Мачалінай і папрасіў дазволу папрысутнічаць на паседжанні па фармаванні ўчастковых камісій. Але спадарыня Мачаліна сказала, што паседжанне ўжо ідзе, таму журналіст на яго спазніўся. Хаця да пачатку паседжання заставалася яшчэ 10 хвілін.
03.11.2010 У Верхнядзвінскім і Гарадоцкім раёнах вызначыліся з месцамі для агітацыі
У Верхнядзвінску, на думку мясцовай актывісткі Валянціны Болбат, месцы для сустрэч з кандыдатамі вызначаныя нязручна. А актывіст з Гарадка Леанід Гаравы звяртае ўвагу на тое, што на ўвесь райцэнтр вызначана адзінае месца – плошча Леніна - дзе кандыдатам прапанавана сустракацца з электаратам. Для жыхароў аддаленых мікрараёнаў гэта не дужа зручна.
03.11.2010 ЦВК паслядоўна не знаходзіць парушэнняў заканадаўства падчас збору подпісаў за Лукашэнку
Канфлікт у Азёрах узнік тады, калі адзін з прадстаўнікоў мясцовага СВК загадаў падначаленым прынесці пашпарты і збіраў подпісы за Лукашэнку ў працоўны час. Больш таго, у падпісных лістах было прозвішча іншага сябра ініцыятыўнай групы.
03.11.2010 Мазыр: Выбарчая камісія не знайшла хібаў толькі ў подпісах за Лукашэнку
Па інфармацыі Уладзіміра Целяпуна, 20% подпісаў былі адабраны загадзя сакратаром камісіі і перададзены сябрам камісіі для праверкі ў асобным кабінеце без удзелу назіральніка.
03.11.2010 Брэстчына: Замест выбараў сайты райвыканкамаў асвятляюць акцыю "Пытанне прэзідэнту"
Галоўнай інфармацыйнай падзеяй апошніх дзён, па версіі пераважнай большасці афіцыйных сайтаў раённых выканаўчых камітэтаў, сталі не важныя этапы выбарчай кампаніі, а падвядзенне вынікаў акцыі "Пытанне прэзідэнту".
03.11.2010 Маладэчна: Пратаколы паседжанняў камісіі – таямніца для назіральнікаў
Аляксей Хвосцік: “Мы хацелі прааналізаваць пратаколы паседжанняў. Асабліва зараз цікавіла тое, як у адпаведным пратаколе адлюстраваны працэс адбору падпісных лістоў для праверкі подпісаў, як вызначалася, хто правярае чые падпісныя лісты".
03.11.2010 Орша: Назіральнікі дапушчаны да праверкі падпісных лістоў
У Оршы гарадская і раённая тэрытарыяльныя камісіі прыступілі да праверкі падпісных лістоў, пададзеных за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.У абедзвюх камісіях падчас працэдуры праверкі прысутнічалі назіральнікі.
03.11.2010 Барысаў. Што не забаронена, тое... не прадугледжана!
Надзеі на тое, што трактоўка "што не забаронена, то дазволена", расталі ў назіральніка Алега Мацкевіча. Выканкамаўская трактоўка - што не забаронена, тое не прадугледжана. Для Марыны Статкевіч яшчэ застаецца шанец патрапіць на паседжанне: яе асобным пратаколам накіравала гарадская пярвічка прафсаюзу РЭП.