Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
02.11.2010 Орша: Нялёгкая праца сябра камісіі
Не ўсе сябры тэрытарыяльных камісій здольныя справіцца з нялёгкай грамадскай працай. Прычына празаічна простая. Сябру камісіі Аляксею Ламыгу пайшоў ужо 79-ы год.
02.11.2010 Бяроза, Жодзіна: Участковыя камісіі фармуюцца ў рэжыме сакрэтнасці
Бярозаўскім райвыканкамам праігнаравана накіраванне Брэсцкай абласной радай Партыі БНФ трох прадстаўнікоў на паседжанне Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій.
02.11.2010 На беларуска-украінскай мяжы мытнікі шукаюць апазіцыйную літаратуру
Напрыклад, нядаўна, мікрааўтобус, які вяртаўся з ровенскага кірмашу, літаральна “распранулі”. Падчас дагляду супрацоўнікі мытні казалі, што шукаюць газеты і ўлёткі, якія апазіцыя можа скарыстаць на выбарах.
02.11.2010 Магілёў: Подпісы падлічылі без праваабаронцаў
Магілёўскія праваабаронцы Барыс Бухель і Аляксей Колчын не патрапілі на паседжанні раённых выбарчых камісій, дзе адбываўся падлік колькасці здадзеных подпісаў за прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта.
02.11.2010 Баранавічы: Назіральнік не дапушчаны да праверкі падпісных лістоў
Сяргей Гоўша лічыць, што пасяджэння выбарчай камісіі па размеркаванні па праверцы падпісных лістоў увогуле не было, а іх размеркавала кіраўніцтва ТВК па сваім жаданні. Ці адбіраліся 20% згодна закону, ці праверцы будуць падвергнуты ўсе подпісы за апазіцыйных кандыдатаў – застаецца невядомым.
02.11.2010 Маладэчна: Для назіральнікаў – паказальныя паседжанні
Маладэчанская раённая выбарчая камісія афіцыйна запрашае назіральнікаў на паседжанні. Калі ж тыя прыходзяць у незапланаваны час – сябры камісіі ў разгубленасці і іх не пускаюць у памяшканне.
02.11.2010 Па Светлагорску працягваюць хадзіць «прадстаўнікі» неіснуючых камісій
Выпадак з «прадстаўніком» участковай выбарчай камісіі, пра які паведамлялася, стаў не адзінкавым у Светлагорску (Гомельская вобласць). Жанчыны, якія ходзяць па дамах і ўдакладняць спісы выбаршчыкаў, сцвярджаюць, што яны з ўчастковых выбарчых камісій. Між тым, гэтыя камісіі яшчэ не ўтвораны.
01.11.2010 ЦВК паўшчувала парушальнікаў закона, але без прававых наступстваў
ЦВК лічыць, што адпраўляць настаўнікаў школаў і выхавацеляў дзіцячых садкоў збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты А. Лукашэнкі ў працоўны час, да таго ж і не сябраў ініцыятыўнай групы– цалкам законна. Менавіта такую выснову можна зрабіць з адказу старшыні Цэнтральнай камісіі Лідзіі Ярмошынай на скаргу праваабаронцы Валянціна Стэфановіча.
01.11.2010 Салігоршчына: 10 незалежных вылучэнцаў у 68 участковых камісій
Варта адзначыць, што з такой адносна невялікай колькасцю вылучаных прадстаўнікоў апаненты ўладаў маюць тэарэтычную магчымасць займець сваіх сяброў у траціне гарадскіх участковых камісій, якіх ўсяго 32.
01.11.2010 Рэгіёны падводзяць вынікі
Завершыўся збор подпісаў па вылучэнні кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, падпісныя лісты здадзены ў тэрытарыяльныя камісіі на праверку. Хто з прэтэндэнтаў найбольш падтрыманы ў якім рэгіёне?
01.11.2010 ЦВК “згубіла” віцебскія подпісы за вылучэнне Уладзіміра Някляева
Падчас прэсавай канферэнцыі ў ЦВК прагучала інфармацыя, што ў Віцебскай вобласці на вылучэнне Уладзіміра Някляева не сабрана ніводнага подпісу. Мясцовыя актывісты аспрэчылі гэта, звярнуўшыся ў абласную выбарчую камісію. Старшыня камісіі Вячаслаў Крукоўскі пацвердзіў, што было здадзена 32 005 подпісаў, аднак на сайце ЦВК памылку так і не выправілі.
01.11.2010 Пінск: Да эфіру не будуць дапушчаны SMS палітычнага зместу
У спісе падставаў, па якіх адпраўленыя SMSкі не будуць дапускацца да эфіру, ёсць і з выразнай палітычнай афарбоўкай: “Не будуць дапускацца SMS-паведамленні наступнага зместу: якая ўтрымліваюць зняважлівыя выказванні на адрас Прэзідэнта РБ, кіраўніцтва дзяржаўных органаў..."
01.11.2010 Бабруйск: Сябра БХК накіраваў скаргі ў гарвыканкам і ЦВК
Аляксандр Леаненка, бабруйскі сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта, накіраваў скаргі ў ЦВК і Бабруйскі гарвыканкам - у сувязі з адмовай у назіранні за фармаваннем участковых камісій у Ленінскім раёне.
01.11.2010 Віцебшчына: Большасць вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі – ад партый “Справядлівы свет” і БНФ
Паводле кіраўнікоў абласных партыйных структур, некалькі дзесяткаў вылучэнцаў гатовыя працаваць ва ўчастковых камісіях у абласным цэнтры, астатнія – у рэгіёнах. У рэгіёнах разгляд кандыдатур прэтэндэнтаў распачынаецца заўтра, у Віцебску рашэнняў раённых камісій чакаюць 3-га лістапада.
01.11.2010 Брэсцкая вобласць: Палітычныя партыі прэтэндуюць толькі на 2% месцаў ва ўчастковых камісіях
Найбольш сваіх прадстаўнікоў у камісіі вылучыла Партыя БНФ – 90 чалавек, з грамадскіх аб’яднанняў безумоўным лідэрам з’яўляецца Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі – 1478 прадстаўнікоў.