Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Хоцімск: Подпісы збіраюць толькі за Кастусёва і Лукашэнку

18.10.2010 Хоцімск: Подпісы збіраюць толькі за Кастусёва і Лукашэнку

Шмат людзей баіцца ставіць подпіс за вылучэнне дэмакратычнага прэтэндэнта, спасылаючыся на тое, што могуць узнікнуць праблемы на працы, што патрэбна браць крэдыт і г. д.

Вілейка: Перашкод у зборы подпісаў на пікетах няма

18.10.2010 Вілейка: Перашкод у зборы подпісаў на пікетах няма

У Вілейцы ў выходныя дні адразу праводзілася некалькі пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў. У самым шматлюдным у гэты час месцы, каля рынка, размясціліся сябры ініцыятыўных груп Яраслава Раманчука, Рыгора Кастусёва і Уладзіміра Някляева.

Пінск: Першы пікет за Някляева

18.10.2010 Пінск: Першы пікет за Някляева

17 кастрычніка ў Пінску з’явіўся першы пікет па збору подпісаў за Уладзіміра Някляева. Ужо на працягу тыдня пікетуюць каманды Рыгора Кастусёва і Яраслава Раманчука, часам з’ўляюцца прадстаўнікі Алеся Міхалевіча.

18.10.2010 Барысаў: Назіральнік звярнуўся ў ЦВК

Праваабаронца Алег Мацкевіч, які зарэгістраваны назіральнікам у Барысаўскай ТВК, накіраваў у Цэнтрвыбаркам зварот, у якім прапісаны канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні працэсу падліку галасоў і ўзаемадзеянню камісій і назіральнікаў пры гэтай важнай працэдуры.

Баранавічы: цікавасць людзей да пікетаў паменшылася

18.10.2010 Баранавічы: цікавасць людзей да пікетаў паменшылася

У Баранавічах у выходныя дні колькасць пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне Уладзіміра Някляева павялічылася ў 2 разы.

Віцебск: Падчас збору подпісаў збілі сябра ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука

18.10.2010 Віцебск: Падчас збору подпісаў збілі сябра ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука

На Андрэя Лядоўскага напаў невядомы мужчына сталага веку,  калі збіральнік подпісаў прапанаваў падпісацца за вылучэнне Яраслава Раманчука.

Баранавічы: Мікалай Чарнавус абураны неаб’ектыўным адказам з ЦВК

16.10.2010 Баранавічы: Мікалай Чарнавус абураны неаб’ектыўным адказам з ЦВК

16 кастрычніка 2010 года мясцовы прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, які скардзіўся на незаконны разгон міліцыяй пікета па зборы подпісаў за Рыгора Кастусёва і Яраслава Раманчука, атрымаў адказ з ЦВК за подпісам Мікалая Лазавіка.

Слонім: Медработнікаў і вайскоўцаў падпісалі за Лукашэнку

16.10.2010 Слонім: Медработнікаў і вайскоўцаў падпісалі за Лукашэнку

У персанала Слонімскай дзіцячай паліклінікі ў мінулы аўторак, 12 кастрычніка, сабралі пашпарты і падпісалі іх за Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта распавяла медсястра паліклінікі. Тое самае было зроблена і ў Слонімскай вайсковай брыгадзе.

Бабруйск: Школьніцы збіраюць подпісы за вылучэнне настаўніцы ва ўчастковую камісію

16.10.2010 Бабруйск: Школьніцы збіраюць подпісы за вылучэнне настаўніцы ва ўчастковую камісію

Вучаніцы школы № 22, якая знаходзіцца па адрасе завулак 3-ці Камбінацкі,2, збіралі подпісы за вылучэнне сваёй настаўніцы ва ўчастковую камісію. Пра гэта бабруйскім праваабаронцам распавяла сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага Таісія Кабанчук.

16.10.2010 Салігорск: Выбаркам не бачыць парушэння ў забароне на збор подпісаў у інтэрнатах

Інтэрнаты ўстаноў адукацыі ў Салігосрку апынуліся недаступнымі для ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў. Зборшчыкі подпісаў вырашылі абскардзіць дадзенае правапарушэнне, аднак Салігоская раённая выбарчая камісія палічыла дзеянні адміністрацый навучальных установаў правамернымі. Рэакцыя пракуратуры на скаргі прадстаўнікоў ініцыятыўных групаў адносна забароны збору подпісаў у інтэрнатах на дадзены момант адсутнічае.

Мазыр: Кіяскёраў “Белсаюздруку” прымушаюць павялічыць продаж дзяржаўных газет

15.10.2010 Мазыр: Кіяскёраў “Белсаюздруку” прымушаюць павялічыць продаж дзяржаўных газет

Дзяржаўныя газеты “Советская Белоруссия” і “Гомельская праўда” па часе набліжэння да выбараў падвышаюць свае наклады, а прадавачак у кіёсках “Белсаюздруку” начальства абавязвае выконваць павялічаныя планы па продажы гэтых газет.

Мазыр: Чыноўнікі райвыканкама абяцаюць прыслухацца да прапановы праваабаронцаў

15.10.2010 Мазыр: Чыноўнікі райвыканкама абяцаюць прыслухацца да прапановы праваабаронцаў

На дзяржаўным тэлеканале «Мазыр» у перадачы «Дыялог у прамым эфіры» 12 кастрычніка брала ўдзел сакратар Мазырскай раённай выбарчай камісіі Вераніка Анатольеўна Байкова, якая з’яўляецца начальнікам арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама. Яна адказала на пытанні жыхароў рэгіёна ў прамым эфіры.

Гомель: Міжведамасная працоўная група  будзе ствараць спрыяльныя ўмовы для міжнародных назіральнікаў

15.10.2010 Гомель: Міжведамасная працоўная група будзе ствараць спрыяльныя ўмовы для міжнародных назіральнікаў

«Гомельские ведомости» паведамляюць, што распараджэннем гарвыканкама створана міжведамасная працоўная група, якую ўзначаліла намеснік мэра Алена Клічкоўская. У задачы міжведамаснай працоўнай групы ўваходзіць стварэнне спрыяльных умоў для дзейнасці міжнародных назіральнікаў у абласным цэнтры, іх размяшчэнне, забеспячэнне транспартам і нават сродкамі сувязі, медыцынскім і культурным абслугоўваннем, доступам да інфармацыі, а таксама забеспячэнне асабістай бяспекі.

Магілёў: Аляксандр Радзькоў прайшоўся па апазіцыйных пікетах

15.10.2010 Магілёў: Аляксандр Радзькоў прайшоўся па апазіцыйных пікетах

“У размове з актывістамі міністр згадзіўся з тым, што калі на “версе” ўсё спакойна, то і ў “нізе” няма ніякіх праблем, – згадвае сябра ініцыятыўнай групы У.Някляева А.Яўгенаў. - Гэтым ён намякаў на тое, што выбарчая кампанія праходзіць спакойна і актывісты групаў розных прэтэндэнтаў у прэзідэнты не пераследуюцца і ім не чыняць перашкодаў у іх працы”.

Выбарчая чахарда ў аршанскіх чыноўнікаў не спыняецца

15.10.2010 Выбарчая чахарда ў аршанскіх чыноўнікаў не спыняецца

Ужо праз 3 дні пасля зацвярджэння участкаў для галасавання па Оршы гарвыканкам унёс у гэтае рашэнне змяненне. У склад участка № 11 дадаткова ўключаны пасёлак Лясны, які Указам Прэзідэнта № 124 ад 01.03.2010 уключаны ў рысу горада Оршы. Варта адзначыць, што пасёлак Лясны мясцовыя ўлады ўжо забывалі ўключыць у гарадскі ўчастак і на папярэдніх выбарах у мясцовыя Саветы ў красавіку. Гісторыя зноў паўтарылася

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства