Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
15.10.2010 Збор подпісаў за апазыцыйных кандыдатаў у Оршы праходзіць энергічна
Мінула палова тэрміну, адведзенага выбарчым заканадаўствам для збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Сталі вядомыя папярэднія вынікі гэтага працэсу ў Оршы.
15.10.2010 Брэст: Сем пікетаў у адзін дзень і ў адным месцы
Тэрыторыя ля ўваходу на цэнтральны рынак абласнога цэнтра застаецца самай запатрабаванай у членаў ініцыятыўных груп. 15 кастрычніка тут можна было падпісацца за Ўладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчука і Аляксандра Лукашэнку, Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса. Апошнія двое прэтэндэнтаў сёння асабіста наведалі Брэст.
15.10.2010 Маладэчна: Ініцыятыўная група Лукашэнкі мае магчымасць збіраць подпісы дзе заўгодна
На сайце Маладэчанскага райвыканкама, нарэшце, з’явілася інфармацыя пра змяненні ў рашэнні аб забароне месцаў для пікетавання. Адменена забарона наконт устаноў, забяспечваючых жыццядзейнасць насельніцтва - значыцца, ў бальніцах, навучальных установах, на прадпрыемствах подпісы можна збіраць. Ды толькі доступ туды маюць выключна сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.
15.10.2010 Лёзна: Правакацыі на пікетах
На пікеты па зборы подпісаў за Алеся Міхалевіча і Рыгора Кастусёва завіталі супрацоўнікі райвыканкаму. А таксама невядомыя асобы, якія літаральна вырывалі з рук удзельнікаў пікетаў інфармацыйныя матэрыялы пра дэмакратычных кандыдатаў.
15.10.2010 Шклоў: Назіральнік не задаволены адказам раённай камісіі на свой пратэст
Назіральнік Міхаіл Кучарэнка атрымаў адказ з Шклоўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пададзены ў камісію пратэст супраць незаконных, на яго думку, дзеянняў сябраў ініцыятыўнай групы па вылучэнні кадыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.
15.10.2010 Слонім: У выбаршчыкаў з’явілася магчымасць выказацца
Раённыя газеты Слоніма, Зэльвы і Дзятлава не жадаюць асвятляць ход выбарчай кампаніі ў сваіх рэгіёнах. Адзінай крыніцай інфармацыі ў гэтых рэгіёнах з’яўляецца недзяржаўны масава-палітычны штотыднёвік “Газета Слонімская”, пачала працаваць гарачая лінія “Выбары-2010”, куды ў любы час сутак могуць патэлефанаваць выбаршчыкі і падзяліцца сваімі думкамі і чаканнямі наконт прэзідэнцкіх выбараў.
15.10.2010 Чашнікі: Збіраць подпісы за Алеся Міхалевіча замінае негатыўны імідж ягонага цёзкі
Былога старшыню Чашніцкага райвыканкаму завуць Анфім Міхалевіч. На апошніх выбарах у Палату прадстаўнікоў ён стаў дэпутатам і на ранейшым месцы ўжо не працуе. Але мясцовыя жыхары згадваюць гады ягонага кіраўніцтва як самыя няўдалыя ў жыцці раёна – і адмаўляюцца ставіць подпісы за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнцкія выбары Алеся Міхалевіча.
15.10.2010 Віцебшчына: Дырэктар школы ў Езярышчы загадаў падпісвацца толькі за А.Лукашэнку
Як распавёў актывіст Леанід Аўтухоў, які збірае подпісы за вылучэнне Уладзіміра Някляева ў Гарадоцкім раёне, настаўнікі і тэхперсанал Езярышчанскай школы адмаўляюцца падпісвацца, бо адміністрацыя пагражае не працягнуць кантракт з тым, хто гэта зробіць. Пагрозы былі агучаны на агульным сходзе ў школе. Але навіна ў невялічкім пасёлку адразу стала вядомай далёка за школьнымі сценамі: работніца мясцовай крамы таксама расказала, што людзі актыўна абмяркоўваюць, ці варта падтрымліваць “апазіцыю” і што будзе, калі начальства пра гэта даведаецца.
15.10.2010 Горкі: За Лукашэнку падпісваюцца на працы
Сябры ініцыятыўных групаў дэмакратычных прэтэндэнтаў адзначаюць, што падчас збору подпісаў па кватэрах і дамах выбаршчыкаў, ім гараджане неаднаразова паведамлялі аб тым, што шмат хто ўжо падпісаўся на працы за дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку.
15.10.2010 Горкі: Інфармацыя пра склад выбарчай камісіі засакрэчана
“Даведацца аб тым, дзе працуюць члены Горацкай раённай выбарчай камісіі не так проста, - гаворыць Ілля Заранок. - На маю просьбу раскрыць “сакрэт” супрацоўніца Горацкага райвыканкама і адначасова сябра Горацкай выбарчай камісіі Кацярына Кароткіна адзначыла, што гэтая інфармацыя выключна для супрацоўнікаў райвыканкама і шэраговым выбаршчыкам яе ведаць неабавязкова”.
15.10.2010 Магілёў: Прымусовы збор подпісаў настаўнікамі за Лукашэнку працягваецца
Пра гэта паведамілі настаўніцы школы №26 г.Магілёва, з якімі сустрэўся зборшчык подпісаў Аляксей Паўлоўскі. Жанчыны паведалі, што ў школу званілі з адміністрацыі раёна і сказалі, што збор подпісаў неабходна працягваць. Да кожнай з настаўніц даведзены план - 500 подпісаў.
15.10.2010 Круглае: Раённая газета налічыла толькі дзве ініцыятыўныя групы
У № 80 газеты “Сельскае жыццё” ад 13 кастрычніка 2010 г. у артыкуле “Продолжается сбор подписей” змешчана недакладная інфармацыя - пра тое, што ў Круглянскім раёне працуюць толькі дзве ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Прычым прозвішчы тых асобаў, у чыю падтрымку збіраюцца подпісы, не ўзгадваюцца.
15.10.2010 Мазыр: Людзі баяліся ставіць подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў
Толькі аднойчы збіральнікам подпісаў за Віталя Рымашэўскага давялося прад’явіць пасведчанне на запатрабаванне аднаго з жыхароў горада. Між тым, вельмі часта здаралася сітуацыя, калі людзі не жадалі аддаваць свае подпісы з прычыны страху перад ўладамі.
15.10.2010 Гродна: Чарговыя парушэнні пры зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку
У інтэрнаце гарадскога шпіталю №2, што знаходзіцца ў доме па вуліцы Томіна-12, вахцёры збіраюць подпісы ў падтрымку цяперашняга кіраўніка дзяржавы проста на працоўным месцы. Таксама педыятры падчас візітаў прапануюць бацькам хворых дзяцей падпісацца і тлумачаць пры гэтым, што іх прымушаюць збіраць подпісы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
15.10.2010 Ветка: Абвестка пра пікет – у раённай газеце
Звяртае на сябе ўвагу тое, што гаворка ідзе менавіта пра "асобаў", а не пра аднаго патэнцыйнага кандыдата, пра якога заўсёды піша раённая газета. Паводле інфармацыі гомельскіх незалежных назіральнікаў, ніхто з апазіцыйных прэтэндэнтаў у Ветцы пікетаў не праводзіць.