Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
11.10.2010 Брэст: Павялічваецца колькасць вулічных пікетаў
На працягу першых дзесяці дзён збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на брэсцкіх вуліцах гараджане маглі сустрэць пікеты, арганізаваныя сябрамі ініцыятыўных груп Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага, Яраслава Раманчука, Андрэя Саннікава, Аляксандра Лукашэнкі, Рыгора Кастусёва. Цяпер жа такі метад збору подпісаў сталі выкарыстоўваць прыхільнікі яшчэ некалькіх прэтэндэнтаў.
11.10.2010 Маладэчна: Подпісы за Лукашэнку збіралі ў хворых людзей
Як стала вядома, у маладэчанскай раённай бальніцы пацыентаў прасілі падпісацца за Лукашэнку. Пры афармленні ў бальніцу хворы мусіць мець пры сабе пашпарт. Таму збіраць подпісы ў бальніцы вельмі зручна: і дакумент у пацыента ёсць, і адмаўляць медработніку, ад якога залежыць тваё здароўе, неяк няёмка.
11.10.2010 Гомель: Нечаканая ўвага да апазіцыйных пікетаў з боку дзяржаўнага тэлебачання
Раніцай да пікету па зборы подпісаў за Уладзіміра Някляева каля ўнівермагу «Гомель» падыйшлі супрацоўнікі БТ. А каля 16 гадзін пікет пачалі здымаць на відэакамеру супрацоўнікі першага гарадскога тэлеканала. Праўда, яны ў адрозненні ад сваіх калегаў прадставіліся і папрасілі дазволу на тое, каб здымаць удзельнікаў пікету.
11.10.2010 У Нароўлі пачалі датэрміновую агітацыю за Аляксандра Лукашэнку
Нараўлянская раённая газета «Прыпяцкая праўда» надрукавала артыкул «Каждый решает сам, но мы призываем сделать правильный выбор». Зразумела, які выбар лічыць правільным аўтар артыкулу, старшыня раённай арганізацыі «Белая Русь» Сяргей Канавод. Ён жа, дарэчы, намеснік галоўнага рэдактара выдання.
11.10.2010 Улады Мінскага раёну фактычна адмянілі забарону на збор подпісаў у бальніцах і школах
Мінскі раённы выканаўчы камітэт прымаў рашэнне аб пераліку забароненых для збору подпісаў месцаў двойчы. Абодва яны абсалютна адкрыта апублікаваныя на сайце органа мясцовай улады www.mrik.gov.by. Цяжка не звярнуць увагу на некаторыя змены, якія былі ўнесены другім рашэннем праз тыдзень пасля вынясення першага.
11.10.2010 Салігорск: Раёнка дэзінфармуе выбаршчыкаў
Афіцыйнае выданне Салігорскага раённага выканаўчага камітэта "Шахцёр" надрукавала інтэрв'ю са старшынёй раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Лідзіяй Клішэвіч. Змест публікацыі ўвёў чытачоў у зман.
11.10.2010 Брэстчына: На афіцыйных сайтах інфармацыя аб зборы подпісаў адсутнічае
На сайтах раённых выканаўчых камітэтаў Брэсцкай вобласці з'явілася тэма «Выбары», прычым змешчаная яна чамусьці ў раздзеле «Сацыяльная сфера». Аднак інфармацыі аб зборы подпісаў, які цяпер у самым разгары, на афіцыйных сайтах няма.
11.10.2010 Слонім: Адміністрацыя медколеджа забараніла навучэнцам збіраць подпісы
Пра гэта паведамілі самі навучэнцы. Аднак намесніца дырэктара па выхаваўчай працы коледжа Людміла Іванова сказала, што пра такі факт яна чуе ўпершыню.
11.10.2010 Пікет каля Жыровіцкага манастыра
“Да нас падыходзілі турысты, якія прыязджаюць у Жыровічы з усёй Беларусі, а таксама семінарысты Мінскіх духоўнай семінарыі і акадэміі, што месцяцца ў Жыровічах, навучэнцы Жыровіцкага агра-тэхнічнага каледжа. Яны пыталіся, хто такі Віталь Рымашэўскі, бо нічога не ведаюць пра яго, як і пра іншых патэнцыйных кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі”, - распавёў зборшчык подпісаў Алесь Масюк.
11.10.2010 Пінская арганізацыя “Белай Русі” збірае подпісы за А.Лукашэнку ў сваім офісе
У Пінску паставіць свой подпіс у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі можна ў офісе РГА “Белая Русь”. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт пінскага гарвыканкаму. Прычым пінчукі могуць аддаць свой подпіс выключна ў працоўныя дні з 14 да 18 гадзін. Новы офіс гэтай грамадскай арганізацыі быў адкрыты ў Пінску з 1 кастрычніка 2010 і рэкламаваўся як грамадская прыёмная.
11.10.2010 Мінск: Зборшчыкаў подпісаў ахоўвае міліцыя
“У першы дзень, калі я тут стаў з партрэтам свайго патэнцыйнага кандыдата, да мяне падыйшоў капітан міліцыі, даў сваю візітку і параіў у выпадку парушэння маіх законных правоў тэлефанаваць па ўказаным там нумары, - кажа Вадзім, які збірае подпісы за Віталя Рымашэўскага каля чыгуначнага вакзала. - Такога ў Мінску ніколі не было, прынамсі, я не памятаю”.
11.10.2010 Сяргей Рыжоў заяўляе пра ціск на сябраў сваёй ініцыятыўнай групы
Патэнцыйны кандыдат на прэзідэнцкую пасаду Сяргей Рыжоў, які жыве ў Віцебску і працуе начальнікам сектара знешнеэканамічнай дзейнасці Віцебскага садавіна-гароднінавага камбіната “Ноўка”, паведамляе, што студэнтам двух ВНУ загадана выйсці з яго ініцыятыўнай групы.
11.10.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: тыднёвы аналітычны агляд (4-10 кастрычніка)
Эксперты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прапануюць азнаёміцца з тыднёвым аналітычным аглядам па выніках маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
11.10.2010 Мінская міліцыя шукае нападнікаў на сябру ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука
Па словах Уладзіміра Зверніка, які стаў ахвярай нападу, ужо на наступны дзень да яго звярнуліся па паказанні па гэтым інцыдэнце супрацоўнікі Маскоўскага раённага ўпраўлення ўнутраных справаў сталіцы. Пры гэтым міліцыянеры паведамілі, што пра напад даведаліся з інтэрнэту.
11.10.2010 Баранавічы: Толькі пракурор можа праверыць склад выбарчай камісіі
9 кастрычніка 2010 года праваабаронцы Сяргей Гоўша і Карней Пятровіч атрымалі з гарадской пракуратуры адказ на сваю скаргу на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама. Заяўнікі сцвярджалі, што па інфармацыі, якая падаецца ў дзяржаўнай газеце “Наш край”, немагчыма вызначыць, ці выканана норма закона, у адпаведнасці з якой дзяржаўныя служачыя не могуць складаць болей за адну трэць у выбарчай камісіі.