Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Івацэвіцкая пракуратура ўхілілася ад ацэнкі дзеянняў сябра ініцыятыўнай групы

12.10.2010 Івацэвіцкая пракуратура ўхілілася ад ацэнкі дзеянняў сябра ініцыятыўнай групы

Станіслаў Халадовіч прасіў пракурора Івацэвіцкага раёна правесці праверку адпаведнасці закону метадаў збору подпісаў сябрам ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі і прыняць належныя меры ў сувязі з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурса.

Бялынічы актывізаваліся: У раённай камісіі - першы назіральнік, у горадзе - першы пікет

12.10.2010 Бялынічы актывізаваліся: У раённай камісіі - першы назіральнік, у горадзе - першы пікет

Па словах старшыні камісіі, начальніка ідэалагічнага аддзела Бялыніцкага райвыканкама Ірыны Фурсавай, Барыс Вырвіч стаў першым назіральнікам пры Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта.

Баранавічы: Сярод апазіцыянераў у лідэрах па колькасці галасоў пакуль Мікалай Статкевіч і Андрэй Саннікаў

12.10.2010 Баранавічы: Сярод апазіцыянераў у лідэрах па колькасці галасоў пакуль Мікалай Статкевіч і Андрэй Саннікаў

За М.Статкевіча на сёняшні дзень падпісалася 1 830 выбаршчыкаў, а ініцыятыўная група Андрэя Саннікава сабрала 1 600 подпісаў. На трэцім месцы па колькасці подпісаў ідзе Яраслаў Раманчук (1 460), а затым - Уладзімір Някляеў (1 300) і Віталь Рымашэўскі (1 300).

12.10.2010 Бяроза: ЦВК рэкамендуе райвыканкаму своечасова паведамляць пра выбарчыя мерапрыемствы

Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі з Бярозы атрымалі адказ з Цэнтральнай выбарчай камісіі на сваю скаргу адносна таго, што ім не паведамілі пра час правядзення паседжання прэзідыуму Бярозаўскага райвыканкама і Бярозаўскага райсавета па фармаванні раённай выбарчай камісіі.

Брэсцкая вобласць: Кіраўнікі тэрытарыяльных камісій – мясцовая ўлада

12.10.2010 Брэсцкая вобласць: Кіраўнікі тэрытарыяльных камісій – мясцовая ўлада

Усяго па Брэсцкай вобласці сфармавана 21 тэрытарыяльная камісія. Старшынямі камісіяў сталі: 12 чыноўнікаў выканкамаў; 7 кіраўнікоў прадпрыестваў і ўстановаў; 1 – старшыня абласной арганізацыі прафсаюзаў.

Бабруйск: Ад загадчыкаў інтэрнатаў патрабуюць не прапускаць ініцыятыўныя групы

12.10.2010 Бабруйск: Ад загадчыкаў інтэрнатаў патрабуюць не прапускаць ініцыятыўныя групы

Пра гэта сябры ініцыятыўнай групы Р.Кастусёва даведаліся ад вахцёра, якая не пусціла іх збіраць подпісы ў інтэрнаце № 15 БУК ДПАЖФ па вуліцы Ванцэці.

12.10.2010 Ворша: Зборшчыка подпісаў за Ўладзімера Някляева не пусцілі ў студэнцкі інтэрнат

Нягледзячы на тое, што на вахце ён прад'явіў свае дакументы, камендант пасля доўгіх размоваў з адміністрацыяй каледжа без тлумачэння прычын адмовіла яму ў праве праводзіць збор подпісаў у інтэрнаце.

За каго збірае подпісы “Белая Русь” - “Пінскі веснік” сціпла замоўчвае

12.10.2010 За каго збірае подпісы “Белая Русь” - “Пінскі веснік” сціпла замоўчвае

Дзяржаўная газета “Пінскі веснік”, заснавальнікамі якой з’яўляюцца пінскія гарвыканкам і савет дэпутатаў, размесціла інфармацыю аб адбыўшымся пікеце РГА “Белая Русь”. Цікава, што за каго збіраліся подпісы, у нататцы не пазначана.

12.10.2010 Гомельскі гарвыканкам інфармуе пра месцы пікетаў па збору подпісаў

Варта заўважыць, што пляцоўку перад універмагам «Гомель» ужо на працягу больш чым тыдзень «акупіравалі» зборшчыкі подпісаў за Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча. 11 кастрычніка ў 14.00 да зборшчыкаў подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў далучыліся і члены ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнка.

Магілёў: Подпісы пад прымусам

12.10.2010 Магілёў: Подпісы пад прымусам

На ААТ “Бабушкіна крынка” рабочых пад пагрозай звальнення прымусілі аддаць свае подпісы за дзеючага кіраўніка дзяржавы. Падпісныя лісты раздалі начальнікам цахоў і аддзелаў, прычым у іх ужо былі прастаўлены серыя і нумар пашпарту.

У Бялынічах нечакана павялічылася колькасць жыхароў (выбаршчыкаў?)

12.10.2010 У Бялынічах нечакана павялічылася колькасць жыхароў (выбаршчыкаў?)

Ніякіх масавых пераселянняў у Бялыніцкі раён за гэты перыяд не было, дэмаграфічнага выбуху таксама (ужо шмат гадоў у раёне колькасць памершых нашмат перавышае колькасць нарадзіўшыхся), а колькасць насельніцтва за 10 месяцаў павялічылась амаль на дзве тысячы чалавек.

12.10.2010 Грамадскія прыёмныя – для грамадзян, гатовых падпісацца за дзеючага прэзідэнта

Канечне, так зручней — і на вуліцы мёрзнуць не трэба, і не будзе нагоды для «злых языкоў», якія сцвярджаюць, што ля пікетаў па збору подпісаў за Лукашэнка не так шмат ахвотных, каб паставіць свой подпіс.

12.10.2010 Магілёў: Праваабаронцы адзначаюць выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу

Атрыманы шматлікія звесткі аб тым, што збор подпісаў за дзеючыга прэзідэнта адбываецца як і раней - з выкарыстаннем "адміністрацыйнага рэсурсу": праз прадпрыемствы, ўстановы.

Барысаў: Пікеты выконваюць больш прэзентатыўную функцыю

12.10.2010 Барысаў: Пікеты выконваюць больш прэзентатыўную функцыю

Барысаўскія сябры ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава падлічылі хуткасць збору подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Сем подпісаў у гадзіну ў сярэднім збірае адзін зборшчык, які ходзіць па кватэрах шматпавярховак.

Мінск: Месцы працы сябраў усіх выбарчых камісій, акрамя абласной, засакрэчаны?

11.10.2010 Мінск: Месцы працы сябраў усіх выбарчых камісій, акрамя абласной, засакрэчаны?

Хоць на сайце Мінгарвыканкаму і змешчаны склад Мінскай гарадской і дзевяці раённых выбарчых камісій, ніводнага месца працы і займаемай пасады не ўказана. Можна здагадацца, дзе працуюць тыя сябры камісій, якія вылучаліся ў іх склад ад працоўных калектываў. Але якую пасаду гэтыя людзі займаюць у гэтых калектывах і ці працуюць у іх увогуле, з ін фармацыі на сайце незразумела.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства