Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Брэст: "Эфект прысутнасці" павялічвае колькасць  сабраных подпісаў

11.10.2010 Брэст: "Эфект прысутнасці" павялічвае колькасць сабраных подпісаў

Пікет з удзелам аднаго з патэнцыйных удзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі выклікаў вялікую цікавасць у берасцейцаў: многія з іх не ўпусцілі магчымасці не толькі паставіць свой аўтограф у падтрымку вылучэння Раманчука, але і задаць яму набалелыя пытанні. У першыя дні збору подпісаў у Брэсце ўжо пабывалі Рыгор Кастусёў і Андрэй Саннікаў. І, як адзначаюць назіральнікі, падчас такіх візітаў колькасць сабраных подпісаў, як правіла, павялічваецца.

Круглае: Колькасць выбаршчыкаў відавочна зменшылася

11.10.2010 Круглае: Колькасць выбаршчыкаў відавочна зменшылася

У Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці райвыканкам 6 кастрычніка прыняў рашэнне аб стварэнні ўчасткаў для галасавання. Усяго на тэрыторыі раёна створана 20 выбарчых участкаў. Відавочна, што колькасць людзей, якія будуць гэтым разам браць удзел у выбарах у Круглянскім раёне, значна паменшыцца ў параўнанні з папярэдняй прэзідэнцкай кампаніяй.

11.10.2010 Мінск: Актывіст ініцыятыўнай групы Саннікава аштрафаваны

Сёння, 11 кастрычніка, суд Заводскага раёна аштрафаваў Іллю Шчарбінскага за “дробнае хуліганства” - па арт.17.1 КаАП РБ. Актывіст быў затрыманы 10 кастрычніка, калі ішоў да свайго пікета са сцягам кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.

Салігорск: Выканкамаўскі прэс-штаб па асвятленні выбараў маўчыць

11.10.2010 Салігорск: Выканкамаўскі прэс-штаб па асвятленні выбараў маўчыць

Пачатак этапу збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты абсалютна не разнастаіў інфармацыйны змест у гарадскіх дзяржаўных і калядзяржаўных СМІ. На вялікі жаль пэўныя спадзяванні ў сувязі з рашэннем Салігорскага выканаўчага камітэту аб стварэнні прэс-штабу па асвятленні арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пакуль не апраўдаліся. Як адзначаюць прадстаўнікі ініцыятыўных групаў, шматлікія салігорцы нават лічаць, што зараз адбываецца збор подпісаў за будучых кандыдатаў у дэпутаты.

Маладэчна: Пікет у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі не карыстаўся папулярнасцю

11.10.2010 Маладэчна: Пікет у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі не карыстаўся папулярнасцю

На пікеце па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку ў Маладэчне жадаючых падпісацца за яго не было заўважана. Удзельнікі пікету паводзілі сябе вельмі сціпла: амаль увесь час стаялі спінамі да мінакоў і размаўлялі паміж сабой. Калі яны ўбачылі, што іх фатаграфуюць, то пачалі адварочвацца і апускаць галовы.

Полацк: Тры пікеты ў нядзелю

11.10.2010 Полацк: Тры пікеты ў нядзелю

Тры пікеты па зборы подпісаў прайшлі ў нядзелю 10 кастрычніка ў Полацку - у падтрымку Алеся Міхалевіча, Рыгора Кастусева і Андрэя Саннікава. Людзі дастаткова часта падпісваліся за ўсіх трох патэнцыйных кандыдатаў – “няхай паспрабуюць, можа ў каго атрымаецца”.

Гомельская міліцыя не хоча заступацца за апазіцыянераў?

10.10.2010 Гомельская міліцыя не хоча заступацца за апазіцыянераў?

Паўтары гадзіны чакалі міліцыю каля ўнівермага «Гомель» зборшчыкі подпісаў за Уладзіміра Някляева. На іх напаў невядомы малады чалавек, які абражаў удзельнікаў пікету і правакаваў бойку. Дарэчы, апорны пункт міліцыі знаходзіцца ў пяці хвілінах хады ад месца правядзення пікету.

10.10.2010 Гродна: Праваабаронца Раман Юргель скардзіцца на рашэнне Гродзенскага гарвыканкаму

У адпаведнасці з артыкуламі 23 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулам 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, якія гарантуюць свабоду правядзення мірных сходаў, Р.Юргель просіць адмяніць рашэнне Гродзенскага гарвыканкаму, якое вызначае месцы ў горадзе, забароненыя для правядзення пікетаў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.

Збор подпісаў у Салігорску адбываецца без асаблівых эксцэсаў

10.10.2010 Збор подпісаў у Салігорску адбываецца без асаблівых эксцэсаў

Ініцыятыўныя групы незалежных прэтэндэнтаў на прэзідэнцтва адзначаюць паляпшэнне ўмоваў для збору подпісаў у параўнанні з мінулымі выбарчымі кампаніямі. Разам з тым, як і раней, праўладныя ініцыятыўныя группы актыўна выкарыстоўваюць адміністратыўны рэсурс.

10.10.2010 Шклоў: Назіральнік пратэстуе супраць парушэнняў з боку ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі

Міхаіл Кучарэнка, назіральнік пры Шклоўскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 7 кастрычніка накіраваў у камісію пратэст у сувязі з незаконнымі дзеяннямі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

10.10.2010 Гродна: Зборшчыка подпісаў не пусцілі ў інтэрнат электратэхнічнага коледжу

10 кастрычніка Сяргея Куліка, зборшчыка подпісаў за Віталя Рымашэўскага, не пусцілі ў інтэрнат электратэхнічнага коледжу, што знаходзіцца па вуліцы Дзяржынскага, 35А. Рэч у тым, што дырэктар гэтай навучальнай установы загадаў вахцёрам не пускаць у інтэрнат ніякіх удзельнікаў выбарчай кампаніі.

Гомель: Большасць гараджанаў гатовы падпісацца “за ўсіх кандыдатаў, акрамя аднаго”

10.10.2010 Гомель: Большасць гараджанаў гатовы падпісацца “за ўсіх кандыдатаў, акрамя аднаго”

«Людзі падпісваюцца ахвотна, прычым большасць гамяльчан кажа, што гатовы падпісацца за ўсіх кандыдатаў, акрамя аднаго, які ўжо 16 гадоў працуе прэзідэнтам. Ёсць і тыя, хто негатыўна ставіцца да дэмакратычных кандыдатаў, але такіх мала», - распавёў сябра ініцыятыўнай групы У.Някляева.

10.10.2010 Пінск: Старшыня раённай камісіі не выключае другі тур галасавання

Валерый Міленчук, старшыня Пінскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, даў інтэрв’ю раённай газеце “Полесская правда”. У размове з журналістам спадар Міленчук падрабязна апісаў этапы перадвыбарчай кампаніі. Акрамя таго, была агучана тэма магчымасці другога тура галасавання.

Гродзенскі раён: Затрымалі актывістку ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава

10.10.2010 Гродзенскі раён: Затрымалі актывістку ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава

10 кастрычніка непадалёк ад памежнага пераходу Брузгі была затрыманая Таццяна Ілючак, актывістка ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Андрэя Саннікава. У гэтым месцы яна збірала подпісы за прэтэндэнта ў кандыдаты.

Пінск: Інфармаванне пра змены ў рашэнні райвыканкаму - запозненае

10.10.2010 Пінск: Інфармаванне пра змены ў рашэнні райвыканкаму - запозненае

Публікацыя пра змены ў рашэнні Пінскага райвыканкаму “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаў з мэтай збору подпісаў” выйшла ў № 80 газеты «Полесская правда» толькі праз 12 дзён пасля ўнясення гэтых зменаў. У гэтым жа нумары выдання апублікавана яшчэ адно рашэнне мясцовых чыноўнікаў - аб утварэнні выбарчых участкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства