viasna on patreon

Віцебск: Напярэдадні сустрэчы з Раманчуком былі пазрываныя аб'явы

2010 2010-12-07T09:58:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ramanchukviciebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яраслаў Раманчук з віцебскімі выбаршчыкамі

Яраслаў Раманчук з віцебскімі выбаршчыкамі

Кандыдат на прэзідэнцкую пасаду правёў 4 снежня ў Віцебску дзьве сустрэчы. Першая праходзіла на плошчы Леніна – каля агітацыйнага пікету ў падтрымку кандыдата. Другая – у актавай залі віцебскага каледжа лёгкай прамысловасці.

Жыхары Віцебска сабраліся на плошчы, нягледзячы на халоднае надвор’е. Пытанні да кандыдата  многія падрыхтавалі загадзя, паглядзеўшы тэлевізійныя выступы Я.Раманчука. Паводле Анатоля Гнеўкі, кіраўніка віцебскага выбарчага штаба кандыдата, людзей на сустрэчу прыйшло б і болей, але напярэдадні расклееныя ў цэнтры горада аб’явы былі пазрываныя – верагодна, работнікамі камунальных службаў.

Актывіст таксама зьвяртае ўвагу на тое, што сустрэча на плошчы Леніна праходзіла пад наглядам міліцыянераў – яны сачылі за ўсім, што адбываецца, з патрульнай машыны.

Сход у актавай залі віцебскага каледжа лёгкай прамысловасці працягваўся каля трох гадзін. У пачатку кандыдата прадставіў вядомы эканаміст Леанід Заіка, а потым Яраслаў Раманчук адказаў на некалькі дзясяткаў пытанняў, якія тычыліся неабходнасці рэфармавання ў беларускай эканоміцы, сельскай гаспадарцы, сістэме адукацыі, аховы здароўя і СМІ.

Паміж сустрэчамі Яраслаў Раманчук пазнаёміўся з памятнымі мясцінамі Віцебска, усклаў кветкі да помніка Уладзіміру Караткевічу і да памятнай дошкі на былой мастацкай вучэльні, дзе некалі вучыўся Васіль Быкаў.

Фота: 1.Яраслаў Раманчук з віцебскімі выбаршчыкамі. 2. Выступ кандыдата на сходзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Выступ кандыдата на сходзе ў Віцебску

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства