Свядомы падман ці абыякавасць? Фотафакт
На адным з маладэчанскіх выбарчых участкаў у “Кутку выбаршчыка” было размешчана паведамленне аб тым, дзе знаходзіцца раённая выбарчая камісія, які нумар тэлефона, хто з’яўляецца старшынёй і сакратаром. Уся інфармацыя была несапраўднай.
Як высветлілася, усе гэтыя звесткі былі актуальны на мінулых выбарах. Зараз змяніліся і старшыня камісіі, і памяшканне, і нумар тэлефона.
Аб недарэчнасці ўважлівыя выбаршчыкі паведамілі прадстаўніку ўчастковай камісіі, і няправільную паперку прыбралі.
Пэўна, гэтая абвестка ўсё ж не была свядомым падманам, а проста чалавек, адказны за афармленне стэнду, аднёсся да гэтага безадказна і прымацаваў старую паперку. Тым больш што многія ўжо прызвычаіліся да таго, што падчас выбараў звычайна нічога не змяняецца: ні склад камісіяў, ні прозвішчы народных выбраннікаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”