Пінск: Незаконны перадвыбарчы кіналекторый?
https://spring96.org./be/news/38733
2010
2010-12-07T12:04:31+0200
2010-12-07T12:04:31+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kinaliektoryjanonspinsk.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Пінскім кінатэатры "Перамога" з лістапада па снежань праходзіць кіналекторый пад назвай “Выбары – справа ўсенародная”. Накіраванасць яго тэматыкі задае цытата з выступу дзеючага кіраўніка дзяржавы : “Власть в нашей стране обладает огромным и самым значимым ресурсом – кредитом доверия людей...”.
Праграма кіналекторыя падзелена на тэматычныя блокі, якія падкрэсліваюць правільнасць абранага кіраўніцвам дзяржавы курсу развіцця краіны. На паказ агітацыйных фільмаў прыводзяць арганізаваныя групы пінчукоў.
Вось толькі існуе адзін нюанс: кінатэатр “Перамога” гарадскімі ўладамі не ўключаны ў пералік месцаў, дзе дазволена перадвыбарчая агітацыя…
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”