viasna on patreon

Бялынічы: Тэме выбараў месца ў раённай газеце няма

2010 2010-12-09T10:32:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialunichu-zaranaddruccu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бялінічская раённая газета "Зара над Друццю".

Бялінічская раённая газета "Зара над Друццю".

У апошніх нумарах бялыніцкай раённай газеты “Зара над  Друццю” не ўтрымліваецца амаль ніякай інфармацыі пра маючыя адбыцца ў хуткім часе ў Беларусі прэзідэнцкія выбары. Асноўную ўвагу журналісты “раёнкі” надаюць прайшоўшаму 4 Усебеларускаму народнаму сходу, акцыям мясцовага райкама БРСМ і падпісцы на “Зара над Друццю” на будучы 2011 год. У апошнім нумары газеты таксама змешчаны вялікі матэрыял “Ганарымся поспехамі, якія дасягнулі сваёй руплівасцю”, у якім распавядаецца пра тое, якога росквіту дасягнуў Бялыніцкі раён за апошнія гады і як цудоўна будуць жыць бялынічане ў наступнай пяцігодцы.

Сітуацыю каментуе назіральнік пры Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Барыс Вырвіч:

- Магу адзначыць, што тэма прэзідэнцкіх выбараў раённай газетай “Зара над Друццю” на працягу ўсяго перыяду выбарчай кампанні закранаецца вельмі мала. За апошнія некалькі тыдняў з’явілася толькі невялікая нататка “Зарэгістраваны 10 кандыдатаў у прэзідэнты” ды міні-апытанне “Удзел у выбарах – мой грамадзянскі абавязак...”. Каб не змешчаны ў газеце напамін “19 декабря – выборы президента Республики Беларусь», дык чытачы “раёнкі” пра гэту падзею маглі б і не даведацца. Чытаючы “Зару над Друццю”, наогул складваецца ўражанне, што прэзідэнцкія выбары – гэта штосьці нязначнае, якое не патрабуе ніякай увагі. Вось 4 Усебеларускі народны сход – гэта сапраўды лёсавызначальная падзея, дзякуючы якой беларускі народ будзе шчасліва жыць на працягу наступнай пяцігодкі.

Барыс Вырвіч, які з’яўляецца таксама і выдаўцом незалежнай маланакладнай газеты “Рэгіён” і таму пастаянна праглядвае ўсе рэгіянальныя выданні, адзначыў:

- Магу з упэўненасцю сказаць, што іншыя раённыя газеты ў суседніх раёнах Магілёўскай вобласці надаюць тэме выбараў больш увагі, чым бялыніцкая “Зара над Друццю”. Пра маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары яны змяшчаюць значна больш матэрыялаў, іншая справа, што накіраванасць гэтых матэрыялаў аднабаковая і даведацца пра тое, хто ж, акрамя дзеючага кіраўніка краіны, з’яўляецца кандыдатам у прэзідэнты, вельмі цяжка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства