viasna on patreon

Астравец: Іван Крук звярнуўся ў Генеральную пракуратуру і ЦВК

2010 2010-12-09T10:19:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ivan_kruk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Крук

Іван Крук

Грамадска-палітычны актывіст з Астраўца Іван Крук (на фота) накіраваў зварот у Генеральную пракуратуру і Цэнтральную выбарчую камісію. Копіі сваёй заявы ён даслаў у прадстаўніцтва АБСЕ, еўрапейскім амбасадарам, кіраўніцтву місіі назіральнікаў ад СНД, дэмакратычным незалежным кандыдатам, а таксама ў сродкі масавай інфармацыі.

Іван Крук піша, што 1 снежня ён атрымаў пісьмовы ананімны ліст ад работнікаў Астравецкага райвыканкаму. Аўтары ліста папярэджваюць пра тое, што рыхтуюцца фальсіфікацыі вынікаў выбараў: «…Мы группа  работников Островецкого райисполкома  не можем терпеть очередной беспредел, опасаемся  очередного политического переворота с участием всех ветвей органов власти, чтобы путем фальсификации выборов, продлить очередной президентский срок Лукашенко. Поэтому мы взяли на себя ответственность анонимным путем Вас, Иван Федорович, об этом  информировать, иного способа у нас в настоящее время нет, так как в случае указания своих настоящих фамилий и должностей, незамедлительно будет со стороны власти осуществлено  наше проследование  и членов наших семей… мы обращаемся  к Вам  через почтовую  связь, чтобы нашу  информацию Вы  непосредственно, направили в центральную  избирательную комиссию Республики Беларусь, компетентные государственные органы, информировали общественность и средства массовой информации, а также  демократическим кандидатов в Президенты Республики Беларусь и международные  организации о том, какими  методами  будет  осуществлена  фальсификация президентских выборов в районе и стране».

Іван Крук заяўляе, што ён не мог праігнараваць такі, хоць і ананімны, зварот, таму і накіроўвае сваю заяву ў розныя інстанцыі. Грамадска-палітычны актывіст просіць ЦВК прыняць неадкладныя меры і адрэагаваць на заяву, а Генеральнага пракурора адпаведным распараджэннем абавязаць адпаведеныя ведамствы строга выконваць свае функцыянальныя абавязкі і спыняць магчымыя фальсіфікацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства