Слонім: Плакат Рымашэўскага cарваў міліцыянер
Актывісты каманды Віталя Рымашэўскага вырашылі павесіць плакат на ўваходных дзвярах буфета на чыгуначным вакзале г.Слоніма. Гэта месца вызначана для агітацыйных друкаваных матэрыялаў рашэннем Слонімскага райвыканкама № 967 ад 22 лістапада 2010 года.
На ўсялякі выпадак, як кажуць, актывісты спыталі дазволу яшчэ ў буфетчыцы - яна была не супраць. Праз пэўны час нехта плакат зняў. Калі запыталіся ў буфетчыцы, то тая сказала, што плакат зняў участковы транспартнай міліцыі па станцыі “Слонім” Дзмітрый Данільчык. Сам міліцыянер прызнаўся, што зняў гэты плакат, бо ён быў павешаны на яго інфармацыйны міліцэйскі плакат. Але актывісты сказалі, што калі яны вывешвалі плакат Рымашэўскага, то на дзвярах ніякіх іншых плакатаў не было.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”