viasna on patreon

Гродзеншчына: Аншлаг у Някляева, з Кастусёвым прыехаў Мілінкевіч

2010 2010-12-12T15:10:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grodna-sustr-niekl-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 снежня кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў і Рыгор Кастусёў правялі сустрэчы на Гродзеншчыне. Уладзімір Някляеў з раніцы сустракаўся з выбаршчыкамі ў Слоніме, а днём завітаў у горад над Нёманам. У Гродне ў залу ААТ “Радыёхваля” на сустрэчу з ім прыйшло каля 600 чалавек. Уладзімір Някляеў адказаў на шматлікія пытанні прысутных, а напрыканцы па просьбе з залы прачытаў некалькі сваіх вершаў. На сустрэчы выступіў таксама вядомы беларускі бард Зміцер Вайцюшкевіч. Некалькі “вострых” пытанняў Някляеву спрабавалі задаць галоўны ідэолаг аўтапарку, а таксама прадстаўнік БРСМ, на што зала адрэагавала абструкцыяй прыхільнікам цяперашняй улады. Уладзімір Някляеў яшчэ раз заклікаў усіх, хто можа, прыехаць на плошчу, а таксама расказаў пра магчымыя сцэнары мірнага развіцця падзей 19 снежня.

На сустрэчу з кандыдатам Рыгорам Кастусёвым у Гродне ў памяшканне абласной філармоніі прыйшло каля 150 чалавек, пераважна сяброў і прыхільнікаў БНФ. Што цікава, правакацыйныя пытанні задавалі тыя ж самыя асобы, што і на ранейшай сустрэчы з Віталём Рымашэўскім – так званыя “ветэраны” і “представители молодёжи”. На сустрэчу ў падтрымку Кастусёва прыехаў Аляксандар Мілінкевіч, давераная асоба кандыдата, які таксама трымаў слова і адказаў на пытанні. Перад гэтым Рыгор Кастусёў сустрэўся з выбаршчыкамі ў Лідзе і Бярозаўцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства