Полацк: Перадвыбарчая інфармацыя за ўласны кошт
https://spring96.org./be/news/39025
2010
2010-12-12T16:42:01+0200
2010-12-12T16:42:01+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/polack-plakat-agulny.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У крамах, цырульнях, школах і іншых установах Полацка з’явіліся афіцыйныя перадвыбарчыя плакаты з фотаздымкамі і кароткімі біяграфічнымі дадзенымі кандыдатаў у прэзідэнты. Па словах работніка адной з крамаў, размясціць дадзеныя плакаты на відных месцах было загадана зверху, аднак набываць дадзеную афіцыйную перадвыбарчую інфармацыйную прадукцыю кожнай установе прыйшлося за ўласныя грошы.
-- Скінуліся з дзяўчатамі і набылі. А куды падзенешся? Загад жа,-- гаворыць яшчэ адна гандлярка. –Дзе набывалі? Прыйшлі і прынеслі. Хто прыйшоў? Не ведаю я іх імёны.
Такая вось дзяржаўная інфармацыя чамусьці за недзяржаўны кошт.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”