Слуцк: Ідэолагі праігнаравалі сустрэчу з Міхалевічам
Пазнаёміцца з кандыдатам у прэзідэнты Аляксеем Міхалевічам у Слуцкую цэнтральную раённую бібліятэку 11 снежня прыйшлі больш за 20 чалавек, у ліку якіх доўгатэрміновы назіральнік АБСЕ Б'ёрн-Эрык Лундквіст, назіральнік ад групы выбаршчыкаў Віталь Амяльковіч і журналіст рэгіянальнай газеты "Інфа-Кур'ер". Ідэолагі райвыканкама на сустрэчу з Міхалевічам не з'явіліся.
Паводле слоў кандыдата, гэта была самая малалікая сустрэча з пачатку выбарчай кампаніі.
Перад сустрэчай Аляксей Міхалевіч наведаў выбарчы ўчастак у бібліятэцы і раздаў сябрам камісіі агітацыйную прадукцыю.
У размове з выбаршчыкамі кандыдат стрымана крытыкаваў Лукашэнку. Таксама ён распавёў аб асноўных пунктах сваёй праграмы і адказаў на пытанні выбаршчыкаў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"