Маладэчна: Сустрэча з Саннікавым – самая шматлюдная
У суботу, 11 снежня, у Маладэчне прайшла сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым, які прыязжаў са сваімі даверанымі асобамі -- Станіславам Шушкевічам і Мечыславам Грыбам і сур’ёзнай аховай.
Мерапрыемства адбывалася ў самай вялікай і ўрачыстай зале горада - у Палацы культуры. Прысутных было каля трох сотняў чалавек. Пакуль што гэта сустрэча з кандыдатам у Маладэчне была самай шматлюднай.
Як і на сустрэчы з Някляевым, асабліва актыўнай была моладзь. Некаторыя, не баючыся, называлі сябе і казалі пра намеры выйсці на Плошчу пасля выбараў. Многія прыйшлі на сустрэчу з еўрапейскімі і бел-чырвона-белымі сцягамі.
На мерапрыемстве, акрамя беларускіх журналістаў, прысутнічалі прадстаўнікі расійскіх “Вестак”.
Таксама на сустрэчы з кандыдатам, як заўсёды, былі заўважаны прадстаўнікі райвыканкама, аддзела ідэалогіі і КДБ. Але на гэты раз абыйшлося без правакацый і скандалаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”