viasna on patreon

Праваабаронцы звярнуліся ў ААН па сітуацыі з выкраданнем Марыі Калеснікавай

2020 2020-09-09T09:03:32+0300 2020-09-09T09:24:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kalesnikava_masha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі Хельсінкскі Камітэт накіраваў у працоўную групу ААН па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях паведамленне па сітуацыі з выкраданнем Марыі Калеснікавай.

Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г. Фота: Света Фар / belsat.eu
Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г. Фота: Света Фар / belsat.eu

Згодна з мандатам рабочай групы па гвалтоўных або недобраахвотных знікненнях, яна прымае, разглядае і перадае дзяржавам паведамленні аб гвалтоўных знікненнях, пададзеных сваякамі асоб, зніклых без вестак, або праваабарончымі арганізацыямі, якія прадстаўляюць іх інтарэсы. Рабочая група просіць дзяржавы правесці расследавання і паведаміць працоўную групу аб выніках.

"Мы спадзяемся, што пададзенае паведамленне дазволіць аператыўна высветліць лёс Марыі Калеснікавай і спыніць практыку гвалтоўных знікненняў апанентаў дзеючай улады. 

Адначасова мы звяртаемся да беларускіх уладаў з патрабаваннем паведаміць аб месцы знаходжання Марыі Калеснікавай, а ў выпадку яе ўтрымання прадстаўнікамі ўлады-неадкладна вызваліць і ў поўным аб'ёме забяспечыць яе права на абарону і іншыя працэсуальныя гарантыі, прадугледжаныя міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь і нацыянальным заканадаўствам", — заяўляюць праваабаронцы БХК.

Нагадаем, 7 верасня каля 10:05 каля Нацыянальнага мастацкага музея ў Менску Марыя Калеснікава была выкрадзена групай невядомых людзей у цывільным і вывезеная меркавана на сінім мікрааўтобусе «Собаль» з надпісам «Связь». На працягу ўсяго дня не было ніякай інфармацыі пра яе месцазнаходжанне, нягледзячы на звароты яе адваката і калегаў у праваахоўныя органы. Раніцай 8 верасня Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь паведаміў, што Марыя знаходзіцца на памежным пераходзе паміж Беларуссю і Украінай.

Праваабаронцы БХК лічаць, што яе выкраданне відавочна і наўпрост звязана з выразам ёю сваіх палітычных поглядаў, удзелам у палітычнай дзейнасці і ў выбарчай кампаніі, у мірных сходах і ажыццяўленні права на свабоду аб'яднанняў (удзел у Каардынацыйнай радзе).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства