Навіны на тэму: свабода мірных сходаў
04.05.2020 Новыя гарады далучаюцца да нядзельнага "кармлення галубоў”
У Берасці 3 траўня адбылася традыцыйная акцыя пратэсту супраць пуску акумулятарнага завода АКБ. Паводле праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, удзел у акцыі – “кармленне галубоў” прынялі каля 250 чалавек.
01.05.2020 Суд адмяніў штраф магілёўскаму актывісту за снежаньскую акцыю пратэсту супраць інтэграцыі з РФ
Мінскі гарадскі суд палічыў незаконнай пастанову суда Савецкага раёна ад 26 снежня, вынесенную ў дачыненні да магілёўскага актывіста Станіслава Паўлінковіча.
30.04.2020 "Вясна" просіць ААН разабрацца з канвеернымі судамі над удзельнікамі акцыяў супраць інтэграцыі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў двух спецыяльных дакладчыкаў ААН аб "канвеерным правасуддзі" падчас разгляду адміністрацыйных справаў удзельнікаў мірных пратэстаў супраць паглыбленай інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў снежні 2019 – студзені 2020 года.
30.04.2020 "Пандэмія – гэта выклік для любой дэмакратыі". Праваабаронцы абмеркавалі свабоду сходаў са спецдакладчыкам ААН
29 красавіка адбылася анлайн-сустрэча са спецыяльным дакладчыкам ААН па свабодзе мірных сходаў і асацыяцый Клеманам Ньялетсосі Вулем, арганізаваная Фондам Дамоў правоў чалавека.
28.04.2020 "Вясна" праінфармавала спецдакладчыкаў ААН аб арыштах берасцейскіх актывістаў
У сувязі з арыштам на працяглыя тэрміны экалагічных актывістаў з Брэста Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка было накіравана паведамленне спецыяльным дакладчыкам Савета ААН па правах чалавека. Паведамленне падрыхтавалі юрысты і валанцёры Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
24.04.2020 Як праходзіла назіранне за акцыямі ў 90-х? Запрашаем на анлайн-сустрэчу з Валянцінам Стэфановічам
Якія акцыі былі ў 90-х, як ажыццяўлялася назіранне, як паводзіла сябе міліцыя? Пра гэтае і шмат іншае можна даведацца падчас сустрэчы.
23.04.2020 Мазырскаму актывісту паўторна прысудзілі штраф за акцыю ў падтрымку незалежнасці
Праваабаронцы перакананыя, што суддзі проста выпраўляюць уласную блытаніну.
23.04.2020 "Пір падчас чумы". Што думаюць пра парад 9 траўня праваабаронцы?
Негледзячы на эпідэміялагічную абстаноўку ў краіне, рэкамендацыі СААЗ, адмену іншых мерапрыемстваў, беларускія ўлады не збіраюцца пераносіць традыцыйны парад перамогі, які ладзіцца штогод 9 траўня.
22.04.2020 Экаактывіста з Брэста Дзмітрыя Бекалюка таксама асудзілі на 15 сутак арышту
22 карсавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэсца працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы экалагічнага актывіста, праціўніка завода АКБ Дзмітрыя Бекалюка. Яго вінавацяць у парушэнні ч. 3 арт. 23.34 КаАП – удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
21.04.2020 Мінгарсуд адмяніў два штрафы актывісту Валянціну Троцкаму
Валянцін Троцкі быў двойчы асуджаны да штрафаў у 50 і 30 базавых велічынь судом Фрунзенскага раёна г. Мінска за ўдзел у акцыях пратэсту 7 і 20 снежня 2019 года супраць "паглыбленай інтэграцыі" Беларусі і Расіі.
21.04.2020 Экадом праінфармаваў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі аб пераследзе брэсцкіх актывістаў
Грамадскае аб'яднанне "Экадом" 20 красавіка падало ў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі ЕЭК ААН інфармацыю аб прэвентыўных затрыманнях трох брэсцкіх актывістаў і пакаранні двух з іх 15-ю суткамі арышту.
20.04.2020 Праціўнікі завода АКБ Кабанаў і Андрасюк атрымалі вялікія тэрміны арышту
У судзе Ленінскага раёна Брэста судзяць траіх актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода і бралі ўдзел у акцыі пратэсту 12 красавіка. На іх заведзеныя адміністрацыйныя справы за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).
20.04.2020 На затрыманні актывістаў праціўнікі завода АКБ адказалі новай акцыяй пратэсту
У Брэсце 19 красавіка прайшла чарговая акцыя пратэсту супраць акумулятарнага завода, які пабудаваны ў некалькіх кіламетрах ад Брэста, піша "Брэсцкая газета". Нягледзячы на вялікае рэлігійнае свята, сітуацыю з каронавірусам і затрыманні ў пятніцу і ў суботу, на плошчы сабралася, паводле ацэнак праваабаронцаў, некалькі сотняў чалавек.
16.04.2020 Беларусь у гадавым дакладзе Amnesty International: смяротнае пакаранне, дыскрымінацыя, абмежаванне асноўных свабод
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выпусціла гадавы даклад аб стане правоў чалавека ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Публікуем частку дакладу, якая прысвечана Беларусі.
16.04.2020 Улады Беларусі адрэагавалі на скаргу апазіцыянера ў ААН
Урад Беларусі пракаментаваў скаргу Гомельскага апазіцыйнага палітыка Андрэя Толчына, зарэгістраваную ў Камітэце ААН па правах чалавека (№3241/2018). На міжнародным узроўні чыноўнікі заявілі аб непрымальнасці справы, бо заяўнік не абскардзіў 8-мі сутачны арышт у наглядных інстанцыях.