Навіны на тэму: дапамога
25.04.2011 Хваля шэльмавання незалежных журналістаў у рэгіёнах не спынялася і на Вялікдзень
Адначасова ў газетах надрукаваны вялікодныя пасланні, якія заклікаюць да яднання, сяброўства і ўзаемаразумення. “Дай нам Бог здоровья, счастья, мудрости, а еще умения прощать и просить прощения, сочувствовать и сопереживать. Пусть в сердцах наших всегда находится место любви”.
22.04.2011 У Глускім раёне перапалох з-за партыйнай прэсы
Справа ў тым, што сябры БХД з рэгіёнаў атрымліваюць па пошце партыйны друкаваны веснік “Крыніца”, а на капэрце пазначана “БХД”. Вось гэта і ўзварушыла мясцовыя ўлады, яны падумалі, што там невядома што людзям дасылаюць.
22.04.2011 У Гродне адмоўлена ў правядзенні пікету да ўгодкаў чарнобыльскай трагедыі
22 красавіка старшыня гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў наведаў Гарадзенскі гарвыканкам з мэтай даведацца, чаму не даюць адказ на заяўку партыі на правядзення пікету, прымеркаванага да угодкаў чарнобыльскай трагедыі. Высветлілася, што ў правядзенні пікету партыі адмоўлена.
22.04.2011 Ваўкавыскі актывіст Віталь Гуляк інфармуе жыхароў гораду пра рэпрэсаваных
Ваўкавыскі грамадска-палітычны актывіст Віталь Гуляк, які быў затрыманы міліцыяй 21 красавіка за расклейку плакатаў з партрэтамі палітычных рэпрэсаваных: “Рэакцыя жыхароў на мае дзеянні была вельмі станоўчая, людзі падыходзілі і выказвалі словы падтрымкі, а таксама абураліся той несправядлівасцю, што робіцца ў нашай краіне".
22.04.2011 Хваля шэльмавання Класкоўскага дакацілася да Пінска
Гарадская газета “Пінскі веснік” ад 22 красавіка ў рубрыцы “Падзея тыдня” надрукавала артыкул пад назвай “Поворотись-ка сынку». У гэтым артыкуле аўтар Анатолій Голуб ставіць пад сумнеў прафесійныя і чалавечыя якасці вядомага журналіста Аляксандра Класкоўскага.
22.04.2011 Сяргей Каваленка зноў пад арыштам і зноў абвясціў галадоўку пратэсту
Віцебскага актывіста КХП БНФ зноў забіралі ў ізалятар часовага ўтрымання. Дасланы па яго міліцэйскі канвой патлумачыў, што актывіст мусіць “адседзець” яшчэ 12 сутак – дабыць тэрмін арышту, з-пад якога яго выпусцілі 8 красавіка.
22.04.2011 Паклёп на незалежных журналістаў пайшоў гуляць па раённых газетах
Пачалі кампанію дыскрэдытацыі незалежных журналістаў дзяржаўныя рэспубліканскія выданні, у прыватнасці, «Народная газета» і «Рэспубліка». Затым паклёпніцкія матэрыялы пачалі гуляць па раённых выданнях — ад Барысава да Мазыра.
22.04.2011 У Салігорску забаранілі мітынг у гадавіну Чарнобыльскай трагедыі
На мінулым тыдні салігорскія ўлады забаранілі правядзенне пікетаў пад лозунгамі “За стабільнасць” і “За нашага Прэзідэнта”, а таксама пікет супраць забароны пікетаў. У сакавіку быў забаронены шэраг мерапрыемстваў прысвечаных Дню Волі.
21.04.2011 Уладзімір Шульжыцкі вызвалены
Увечары 21 красавіка пасля 17 гадзінаў быў адпушчаны моладзевы актывіст Уладзімір Шульжыцкі, які суткі правёў у Смаргонскім КДБ. На пытанне аб тым, чаму ён быў затрыманы, Уладзімір адказаў, што не мае права нічога распавядаць.
21.04.2011 Магілёўскую краму “Евроопт” замініравалі?
Сёння днём крама “Евроопт”, што знаходзіцца на вуліцы Піянерскай у цэнтры Магілёва, была ачэплена супрацоўнікамі міліцыі. Усе наведвальнікі, а таксама персанал крамы былі выдалены на вуліцу на адлегласць 50 метраў ад будынка. Праз некалькі хвілін да крамы пад’ехаў грузавік з надпісам на бартах “размініраванне”.
21.04.2011 Скарга журналіста Уладзіміра Лапцэвіча не задаволена
Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу журналіста “БелаПАН” Уладзіміра Лапцэвіча. Журналіст намагаўся адмены адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе сямі сутак адміністрацыйнага арышту, вынесенага суддзёй Ленінскага раённага суда Магілёва Ірынай Ланчавай 28 сакавіка.
21.04.2011 Сайт барысаўскай “раёнкі” далучыўся да масавага шэльмавання
Сёння на сайце газеты “Адзінства” Барысаўскага райвыканкама з'явіліся артыкулы “Шеремет - лгун. Штрихи к портрету” і “Поворотись-ка, сынку!”, у якіх шэльмуюцца прадстаўнікі беларускай апазіцыі. Трэба адзначыць, што ў апошні час друкаваная версія “Адзінства”, роўна як і версія электронная, напрамую палітычных тым не тычылася.
21.04.2011 Пасля затрымання падазраваных у тэракце 11 красавіка – маштабныя праверкі ў Віцебску
Правяраюць навучальныя установы, дзе вучыліся ўраджэнцы Віцебску – меркаваныя арганізатары тэракту ў мінскім метро, а таксама прадпрыемствы, дзе яны працавалі. Вынікі праверак – звальненні і вымовы.
21.04.2011 СМІ Салігоршчыны вярнуліся ў культурніцка-калгаснае “гета”
Агляд публікацый і матэрыялаў сродкаў масавай інфармацыі Салігорскага рэгіёна ў паслявыбарчы перыяд дазваляе канстатаваць вяртанне дзяржаўных і праўладных СМІ у “гета” культурніцка-калгаснай тэматыкі. Падобна на тое, што яны ўзялі на ўзбраенне даклад Алены Яловік для студэнтаў БДУ аб змяншэнні колькасці негатыўных навінаў і пачалі “лакіраваць рэчаіснасць”.
21.04.2011 У Пінску павінны зрабіць дактыласкапію яшчэ 5 тысячам гараджан
У пінскіх СМІ была зладжана цэлая рэкламная кампанія пад назвай “Адбіткі пальцаў: сёння гэта актуальна”. У мясцовых газетах і тэлеканалах намеснік начальніка пінскай міліцыі папулярна тлумачыў, якая карысць ад тых адбіткаў, хто іх павінен здаваць і якая кара напаткае тых , хто адмовіцца “катаць пальчыкі”.