Навіны на тэму: дапамога
26.04.2011 Баранавіцкім украінцам адмовілі ў правядзенні пікета
Старшыні аргкамітэту па стварэнні Баранавіцкага аб’яднання ўкраінцаў “Кабзар” Мікалаю Чарнавусу адмовілі ў правядзенні пікета 27-29 траўня, падчас агульнагарадскога свята “Баранавіцкая вясна”, на якім актывіст збіраўся праінфармаваць грамадзян горада ад адмове ў прадастаўленні памяшкання для рэгістрацыі арганізацыі.
26.04.2011 Чарнобыльская памяць: наведванне забруджаных рэгіёнаў, тэматычная вечарына, гадзіна смутку
25 красавіка была зладжана паездка па раёнах Гомельскай вобласці, найбольш пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У Бабруйску адбылася тэматычная вечарына, прысвечаная 25-й гадавіне аварыі. Бярозаўскія актывісты адзначаць гадавіну Чарнобыльскай трагедыі правядзеннем гадзіны смутку.
25.04.2011 Барысаўскія дэмакраты - у ліквідатараў
Сёння ў Барысаве прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці правялі сход, прымеркаваны да 25-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Удзельнікі прыйшлі да меркавання, што будаваць атамную станцыю ў Беларусі можна толькі ва ўмовах поўнай галоснасці, якой цяпер у краіне проста не існуе.
25.04.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (18-24 красавіка)
Пасля тэракту ў сталічным метро значна ўзмацніўся ціск на незалежныя мас-медыя: былі вынесены папярэджанні асобным журналістам і калектывам некаторых рэдакцыяў. Дзяржвыданні пачалі кампанію дыскрэдытацыі прадстаўнікоў незалежных СМІ. У сувязі з гэтым “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прыняла заяву “Патрабуем спыніць пераслед нашых калег!”. Прызначаны суды над 11 абвінавачанымі за ўдзел у Плошчы-2010. 19 красавіка былі прэвентыўна затрыманыя, а на наступны дзень пакараныя адміністрацыйным арыштам актывісты грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Валер Шчукін, Алег Баршчэўскі, Павел Левінаў і Павел Станеўскі. Вольга Карач пакараная штрафам.
25.04.2011 Выканкам увасобіў ідэю дэмактывіста
Рэдкі для сённяшняй Беларусі выпадак: у Жодзіна мясцовыя ўлады падтрымалі і ўвасобілі ў жыццё ідэю старшыні грамадскага аб'яднання «Саюз Чарнобыль - Беларусь» (Кіеў) Аляксандра Валчаніна - 22 красавіка на тэрыторыі царквы Святога архангела Міхаіла быў урачыста адкрыты помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС.
25.04.2011 Чарнобыльскі пікет у Воршы забаронены
Аршанскі гарвыканкам адмовіў прадстаўнікам БХД у правядзенні пікетавання, прымеркаванага да 25-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі, матывуючы тым, што ў заяўцы паказана не узгодненае раней месца. Утварыўся замкнёны круг: ва ўзгодненым месцы правесці пікет немагчыма, а ў іншых месцах - забаронена.
25.04.2011 Аршанскія дэмакраты дапамаглі сям'і Мікалая Разумава
Мікалай Разумаў вядомы аршанцам як арганізатар блакады жалезнай дарогі ў Оршы ў 1991 годзе. У лютым 2006 года Разумаў выступіў з абвінавачваннямі ў адрас Лукашэнкі ў знікненні апазіцыйных палітыкаў. У чэрвені таго ж года ён быў асуджаны судом Аршанскага раёна і горада Оршы да 3-х гадоў абмежавання волі.
25.04.2011 Мінская пракуратура дапытае Рыгора Кастусёва ў сувязі з тэрактам у метро
Мінская гарадская пракуратура мае намер дапытаць былога кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусі ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Допыт адбудзецца заўтра 26 красавіка а 10-00 раніцы. Як паведамілі Кастусёву, допыт звязаны з тэрактам у мінскім метро 11 красавіка.
25.04.2011 У Віцебску гатовыя выйсці на несанкцыянаваную “чарнобыльскую” акцыю
Мясцовыя актывісты падавалі заяўку на правядзенне акцыі да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС ва ўскраінным Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Атрымаўшы адмову, яны вырашылі сабрацца ўвечары 26 красавіка ў цэнтры Віцебску на плошчы Свабоды.
25.04.2011 Суд не задаволіў скаргу апазіцыянера на гвалтоўнае затрыманне міліціяй
Уладзімір Няпомняшчых 25 сакавіка ў 6 раніцы быў гвалтоўна затрыманы міліцыяй на прыпынку грамадскага транспарту. Ён накіроўваўся на чыгуначны вакзал, каб ехаць у Мінск, але замест сталіцы трапіў за краты па абвінавачванні ў бруднай лаянцы. Цікава, што на ранішняй вуліцы знайшліся і сведкі «бруднай лаянкі».
25.04.2011 Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Вялікаднем
За кубачкам кавы гаварылі пра сёняшнія праблемы Беларусі, пра суд, які, магчыма, адбудзецца ў пачатку траўня. Затым разам чыталі апошні ліст Мікалая Статкевіча да родных. Дарэчы, у лістах Мікалай Статкевіч нічога пра сябе не піша, а больш просіць бацьку берагчы здароўе і спадзявацца на лепшае.
25.04.2011 Правядзенне мітынгу ў Гомелі каштуе больш за мільён рублёў
Міліцыя заключыла дамову з партыяй левых на такіх умовах: на дзесяць мітынгуючых павінен быць адзін міліцыянер, гадзіна працы якога каштуе 17 тысяч рублёў, адпаведна, за дзве гадзіны на мітынгу з запланаванай прысутнасцю 200 чалавек левыя вымушаны заплаціць 680 тысяч рублёў.
25.04.2011 Замест “чарнобыльскага” пікета – вечарына
Бабруйскія дэмакраты вырашылі не апускаць рукі пасля таго, як пікет на ўзгодкі Чарнобыльскай катастрофы не быў дазволены і правесці 25 красавіка тэматычную вечарыну ў офісе АГП.
25.04.2011 Віцебск: акцыя ў падтрымку палітзняволеных
23 красавіка ў Віцебску прайшла акцыя ў падтрымку незалежнага журналіста Анджэя Пачобута і палітычных зняволеных, экс-кандыдатаў у прэзідэнты. Аакцыя знарок ладзілася напярэдадні Вялікадня, каб прыцягнуць увагу да праблемы палітычных зняволеных у Беларусі, і каб кожны вернік згадаў іх у сваіх малітвах.
25.04.2011 Гомельскі гарвыканкам не дазволіў правесці мітынг у гадавіну Чарнобыля
Заяўнікі мітынгу мяркуюць, што ўлады не дазволілі правядзенне масавага мерапрыемства, бо зараз у краіне ўзрастае сацыяльна-эканамічны крызіс, і нейкія публічныя праявы грамадзянскага незадавальнення ўладам не патрэбны. Між тым, у Гомелі з 2004 года гарвыканам адмаўляе ў правядзенні мітынгаў і пікетаў па заявах прастаўнікоў дэмакратычнага руху.