Навіны на тэму: дапамога

Актывістка БХК Святлана Рудкоўская страціла працу

11.04.2011 Актывістка БХК Святлана Рудкоўская страціла працу

Пасля апошняй выбарчай кампаніі праваабаронца з БХК Святлана Рудкоўская страціла працу ажно ў двух месцах. Да нядаўняга часу яна была старшынёй двух жыллёвых кааператываў.

Незалежны прафсаюз дапамог бацькам палітвязня

11.04.2011 Незалежны прафсаюз дапамог бацькам палітвязня

Бацькі Аляксандра Малчанава з часу арышту сына жылі са зламанымі ўваходнымі дзвярыма. Тады «ахоўнікі правапарадку» ўварваліся ў прыватны дом Малчанава, на вачах хворых бацькоў скруцілі Аляксандра, пакінуўшы пасля сябе выбітыя дзверы і поўны беспарадак у доме.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (4-10 красавіка)

11.04.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (4-10 красавіка)

Развіццё грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне адбываецца на фоне няпэўнасці ў эканамічнай стабільнасці: паступовага росту курсаў валюты і ажыятажу на валютным і харчовым рынках. Крымінальная справа аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 году працягваецца: МУС аб'явіла пра завяршэнне папярэдняга расследавання. Справы экс-кандыдатаў ў прэзідэнты М.Статкевіча і Дз.Вуса накіраваныя ў суд для разгляду. Яшчэ чатыром фігурантам справы З. Бандарэнку, П. Севярынцу, І. Халіп і С. Марцалеву абвінавачанне перакваліфікаванае на больш мяккае. Менгарсуд адмовіў у задавальненні касацыйных скаргаў асуджаных па арт.293 КК РБ (“масавыя беспарадкі”) А.Атрошчанкаву, Дз.Новіку і А.Малчанаву.

У Баранавічах пададзена заяўка на чарнобыльскі пікет

11.04.2011 У Баранавічах пададзена заяўка на чарнобыльскі пікет

Арганізатары пікету збіраюцца найперш прыцягнуць увагу грамадскасці да наступстваў будаўніцтва Астравецкай АЭС і нявырашаных у нашай краіне чарнобыльскіх праблем.

На прафесійна-тэхнічную адукацыю ў магілёўскіх калоніях грошай няма

11.04.2011 На прафесійна-тэхнічную адукацыю ў магілёўскіх калоніях грошай няма

Аддзел адукацыі магілёўскага гарвыканкама гатовы накіраваць сваіх выкладчыкаў, каб тыя давалі прафесійна-тэхнічную адукацыю асуджаным і тыя падчас свайго зняволення атрымлівалі новую спецыяльнасць і па выхадзе з турмы мелі магчымасць уладкавацца на працу.

Падчас візіту Лукашэнкі за салігоскімі апазіцыянерамі наладзілі сачэнне

11.04.2011 Падчас візіту Лукашэнкі за салігоскімі апазіцыянерамі наладзілі сачэнне

Да неверагоднага ажыятажу, які ахапіў у апошнія дні салігорскія крамы з нагоды магчымага падвышэння коштаў на цукар і алей, дадалася мітусня звязаная з прыездам, а дакладней прылётам, 9 красавіка ў сталіцу шахцёраў Аляксандра Лукашэнкі.

У аб’яднання баранавіцкіх украінцаў адабралі юрыдычны адрас

11.04.2011 У аб’яднання баранавіцкіх украінцаў адабралі юрыдычны адрас

ЖРЭУ адклікаў гарантыйны ліст аб прадастаўленні Баранавіцкаму грамадскаму аб’яднанню “Кабзар” памяшкання. Цяпер для абласнога ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама з’явілася прычына для адмовы ў рэгістрацыі ў Баранавічах украінскай дыяспары.

У Барысаве складзены свой спіс неўязных чыноўнікаў

10.04.2011 У Барысаве складзены свой спіс неўязных чыноўнікаў

Прадстаўнікі барысаўскіх дэмакратычных партый і аб'яднанняў склалі спіс чыноўнікаў, на якіх, па іх меркаванні, павінны быць распаўсюджаныя санкцыі Еўрасаюза.

Рыгора Лук’янчука будуць судзіць за адмову ад дактыласкапіі

10.04.2011 Рыгора Лук’янчука будуць судзіць за адмову ад дактыласкапіі

Рабочы чыгункі Рыгор Лук’янчук з горада Маларыта Брэсцкай вобласці атрымаў позву ў суд Маларыцкага раёна на 14 красавіка. На думку міліцыянераў, ён парушыў артыкул 23.4 КаАП - непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы.

Для салігорскай міліцыі закон не дзейнічае

09.04.2011 Для салігорскай міліцыі закон не дзейнічае

Салігорскі маладафронтавец Іван Шыла атрымаў ліст з адказам на сваю заяву ў Салігорскі РАУС са спазненнем у два месяцы. Скарга датычылася падзей 19 снежня 2010, калі Іван Шыла і Павал Батуеў сутыкнуліся з пераследам з боку супрацоўнікаў салігорскай міліцыі.

Журналістка пад канвоем “ціхара”

09.04.2011 Журналістка пад канвоем “ціхара”

Тамара Шчапёткіна абурана, як нахабна і адкрыта дзенічаюць спецслужбы і адзначае, што на бяздарнага “ціхара” толькі ўпустую пераводзяцца бюджэтныя грошы. Дарэчы, журналістка змагла яго сфатаграфаваць, хаця ён увесь час адварочваўся.

Сяргея Каваленку адпусцілі з-пад арышту

08.04.2011 Сяргея Каваленку адпусцілі з-пад арышту

Сяргея Каваленку выпісалі са шпіталю, куды ён трапіў на 11 дзень галадоўкі. Пад міліцэйскім канвоем яго даставілі назад у ІЧУ, дзе ён мусіў дабыць 12 сутак арышту. Але ў камеру ён ужо не трапіў: нехта патэлефанаваў супрацоўнікам міліцыі, каб актывіста адпусцілі “да разгляду ягоных скаргаў”.

За невыкананне абавязкаў чыноўнікі будуць адказваць

08.04.2011 За невыкананне абавязкаў чыноўнікі будуць адказваць

Сябра партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін з Баранавіч атрымаў адказ ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Анатоля Ваньковіча. Дэпутат паведаміў, што прапановы В.Цяпіна да Закона “Аб зваротах грамадзян” -- прынятыя.

Унікальны помнік не ўпісваецца ў “дажынкаўскі” архітэктурны ансамбль

08.04.2011 Унікальны помнік не ўпісваецца ў “дажынкаўскі” архітэктурны ансамбль

Намаганнямі Карпенкі ў Маладэчне быў устаноўлены ўнікальны помнік “Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі”, да якога дагэтуль у гадавіны смерці Генадзя Дзмітрыевіча жыхары ўскладаюць кветкі. Стала вядома, што мясцовыя ўлады перад “Дажынкамі” вырашылі гэты помнік прыбраць.

Прадпрымальнік з Горак дамогся выканання сваіх патрабаванняў

08.04.2011 Прадпрымальнік з Горак дамогся выканання сваіх патрабаванняў

Для таго, каб дамагчыся выканання сваіх патрабаванняў, 6 і 7 красавіка Андрэй Блажко выходзіў да цэнтральнага ўвахода будынка адміністрацыі горацкага ПМК-1 з плакатам: “Аддайце заробленае. Хачу есці”. Прадпрымальнік таксама заявіў, што абвяшчае галадоўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства