Навіны на тэму: дапамога
08.04.2011 Выпраўленчыя калоніі ў Магілёўскай вобласці павінны выправіцца
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці праведзены праверкі трох вытворчых прадпрыемстваў, якія адносяцца да крымінальна-выканаўчай сістэмы, выявіўшы ў іх дзейнасці цэлы шэраг самых разнастайных парушэнняў.
07.04.2011 У Брэсце паабяцалі адкрыць беларускамоўны клас
Стварэнне першага класа ў сярэдняй школе № 34 горада Брэста на беларускай мове навучання ўзяў пад асабісты кантроль кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Аляксандр Рагачук. Ён сказаў, што асабіста прыйдзе на адкрыццё класа ўвосень.
07.04.2011 З-за візіту Лукашэнкі журналістцы забаранілі выходзіць з дому
6 красавіка да для праваабаронцы і журналісткі Тамары Шчапёткінай дадому завітаў маёр Бярозаўскага РАУС, які папярэдзіў аб тым, каб 7 красавіка яна не выходзіла з дому. На пытанне журналісткі, што будзе, калі яна не паслухаецца, Тамара Шчапёткіна пачула адказ: “Вас забяруць”.
06.04.2011 Ад пракурора патрабуюць спыніць пераслед Сяргея Каваленкі
Сяргей Каваленка прыпыніў галадоўку пратэсту, абвешчаную яшчэ 25 сакавіка. Актывіст знаходзіцца на лячэнні ў кардыялагічным аддзяленні віцебскага гарадскога шпіталя №1. Аднак пасля выпіскі са шпіталю ён мусіць вярнуцца і адбыць арышт да канца.
06.04.2011 Кацярыну Герасімчык пакаралі штрафам за графіці
6 красавіка ў Ленінскім судзе горада Гродна ўрэшце завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы Кацярыны Герасімчык, якая была затрымана супрацоўнікамі міліцыі яшчэ ў лютым па падазрэнні ў нанясенні графіці на пастамент помніка Леніна.
06.04.2011 Суд адмовіўся разглядаць скаргу праваабаронцы на дзеянні супрацоўнікаў КДБ
Сяргей Гоўша падаў скаргу ў сувязі з тым, што супрацоўнікі Баранавіцкага гарадскога аддзела ўпраўлення КДБ не дапусцілі на допыт, які праводзіўся з ім па так званай “справе 19 снежня”, ягонага прадстаўніка, адмовіўшы такім чынам у атрыманні юрыдычнай дапамогі.
06.04.2011 Бабруйскія актывісты падалі заяўкі на пікет да гадавіны аварыі на ЧАЭС
Бабруйчане даслалі ў гарвыканкам дзве заяўкі – ад Альберта Секержыцкага (Справядлівы свет) і Віктара Бузінаева (АГП). Але пры ўмове дазволу правядзення пікета ў ім возьмуць удзел усе мясцовыя партыі і арганізацыі, якія ўваходзяць ў Раду дэмакратычных сіл Бабруйскага рэгіёна.
06.04.2011 Баранавіцкія ўкраінцы спрабуюць зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне
4 красавіка Мікалай Чарнавус падаў неабходныя дакументы ва ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама на рэгістрацыю Баранавіцкага грамадскага аб’яднання “Кабзар”. У склад заснавальнікаў аб’яднання ўваходзяць грамадзяне Беларусі ўкраінскага паходжання.
06.04.2011 Як гомельскага псіхіятра спачатку пасадзілі, а потым — цалкам апраўдалі
Тры гады следства, дзесятак судовых паседжанняў, некалькі дзесяткаў скарг ва ўсе інстанцыі, год і месяц у СІЗА — і нарэшце гомельскі ўрач-псіхіятр цалкам апраўданы. Паўстае пытанне: хто адкажа за тое, што нявінны чалавек больш за год правеў у СІЗА? Каму хочацца несці адказнасць? Таму сёння стала вядома, што пракуратура падала пратэст.
06.04.2011 Збітых расіянамі Гапонавым і Брэўсам 15 спецназаўцаў звальняць не збіраюцца
Такі адказ атрымаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў ад камандзіра паўка міліцыі спецыяльнага прызначэння Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама спадара Лукомскага.
06.04.2011 Свабода асацыяцый па-салігорску
На працягу двух гадоў работніцы салігорскага швейнага прадпрыемства СТАА “Дэльта стыль” спрабавалі зарэгістраваць першасную структуру Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) на фабрыцы. Швачкі ў пошуках праўды вымушаны былі дайсці да Вярхоўнага Суда, а само СТАА “Дэльта стыль” і ўвогуле было ўрэшце ліквідавана.
06.04.2011 Будаўніцтва касцёла падганяецца пад “Дажынкі”
У Маладэчне ідзе будаўніцтва новага касцёла. На пашпарце будаўніцтва пазначана, што аб’ект павінны быць завершаны ў 2012 годзе. Але, як паведамілі каталіцкія вернікі, мясцовыя ўлады настойваюць на паскарэнні тэмпаў будаўніцтва.
05.04.2011 Яўген Васьковіч азнаёміўся з матэрыяламі справы
Яўген Васьковіч, падазраваны ў падпале бабруйскага будынка КДБ, паведаміў у лісце да аднапартыйцаў, што падпісаў дакументы аб закрыцці справы. Ён таксама піша, што суд, хутчэй за ўсё, адбудзецца ўжо ў красавіку.
05.04.2011 Падчас візіту Лукашэнкі ў Кобрын горад быў паралізаваны
Ужо зраніцы 5 красавіка міліцыяй і спецслужбамі былі блакаваны ўсе цэнтральныя вуліцы Кобрына. Былі ацэпленыя не толькі дарогі, але і ўсе падваротні. На кожным перакрыжаванні вуліц стаялі людзі ў цывільным. Кобрынцы перадавалі адзін аднаму: “Лукашэнка прыязджае”.
04.04.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (28 сакавіка - 3 красавіка)
Напачатку тыдня былі пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі затрыманыя 25 сакавіка ў Дзень Волі Віктар Івашкевіч, Мікола Дземідзенка, Ірына Губская, Зміцер Салаўёў і журналіст Уладзімір Лапцэвіч. Працягваўся крымінальны пераслед па падзеях 19 снежня: да трох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму прыгавораны 20-гадовы актывіст Мікіта Ліхавід, справы яшчэ сямі абвінавачаных у "масавых беспарадках" перададзеныя ў суд, іншыя фігуранты пачалі знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Рэдактарка сайта “Хартыя’97” Наталля Радзіна пакінула Беларусь.