Навіны на тэму: Плошча-2010
02.02.2011 Насту Палажанку пакінулі пад вартай
2 лютага ў Цэнтральным раённым судзе Менску адбыўся разгляд скаргі адвакаты Насты Палажанкі на меру стрыманьня.
01.02.2011 Прайшоў другі ператрус у Ганны Шарубы
Супрацоўнікі КДБ наведалі з ператрусам кватэру, дзе актывістка Маладога Фронту Ганна Шаруба пражывае разам са сваёй бабуляй. Першы раз вобшук адбыўся па месцы прапіскі Ганны – у яе бацькоў, калі дзяўчына адбывала 10-сутачны арышт за ўдзел у Плошчы.
01.02.2011 Расіяніна Арцёма Брэуса пакінулі ў сьледчым ізалятары
Беларускія праваахоўныя органы адмовілі ў зьмене меры стрыманьня грамадзяніну Расеі Арцёму Брэусу, арыштаванаму па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках" у Менску 19 снежня.
01.02.2011 Праведзены ператрус у Антона Койпіша (абноўлена)
Каля гадзіны дня актывісту моладзевага крыла Партыі БНФ Антону Койпішу патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ. Яны заявілі, што маюць пастанову аб правядзенні ператрусу па месцы пражывання актывіста. Зараз пры ператрусе прысутнічаюць бацькі Антона, трое супрацоўнікаў КДБ, двое панятых і выкліканы следчай групай супрацоўнік міліцыі. Самога Антона ў дадзены момант у кватэры няма.
01.02.2011 Ад Гарэцкага вымагалі сведчанняў па падзеях 19 снежня
Ад Барыса Гарэцкага вымагалі даць сведчанні наконт падзеяў 19-га снежня. Пра гэта журналіст Радыё Рацыя паведаміў адразу пасля свайго вызвалення ўвечары 31 снежня.
01.02.2011 Допыты пачаліся з 7 раніцы
Прыкладна ў 7 гадзін раніцы 1 лютага да сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Зміцера Дразда ўвайшлі супрацоўнікі сілавых структур і адвезлі яго на допыт. Сам ён пасьпеў перадаць толькі адно: “Вязуць на допыт”.
31.01.2011 Мінюст звінавачвае БАЖ у парушэнні статуту
Ліст з Міністэрства юстыцыі прыйшоў у адказ на зварот БАЖ аб прыцягненні да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, што затрымлівалі журналістаў і перашкаджалі ім выконваць прафесійныя абавязкі 19–20 снежня.
31.01.2011 КДБ працягвае “трэсьці” актывістаў “СтудРады” Мацкевіча і Матусевіча (дапоўнена)
Паводле інфармацыі, атрыманай Міжнароднай назіральнай місіяй, сёння ў Мінску прайшоў ператрус у Міхася Мацкевіча. Сам Міхась, будучы ў ад'ездзе, не прысутнічаў пры правядзенні следчых дзеянняў. З кватэры былі канфіскаваныя кампутар і партатыўныя носьбіты інфармацыі. Пакуль не ўдалося атрымаць інфармацыю пра тое, хто менавіта і ў рамках якой справы праводзіў ператрус.
31.01.2011 Сяргей Вазняк: «Там было цяжэй, чым я чакаў і чым быў маральна гатовы...»
Сябра Праўлення ГА «БАЖ» Сяргей Вазняк, выпушчаны 29 студзеня з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе, у панядзелак завітаў у офіс арганізацыі, дзе яго цёпла павіталі калегі і сябры.
31.01.2011 Атрошчанкаву - 9 сутак, Сяргеенку - 7 сутак, Лебедзю - ?
Суд Маскоўскага раёна асудзіў Цімафея Атрошчанкава на 9 сутак арышту за ўдзел у акцыі 19 снежня. Прычым на разгляд адміністратыўнай справы не быў дапушчаны адвакат. Сяргеенку - 7 сутак.
31.01.2011 "Мы стараемся быць моцнымі. Будзьце моцнымі й непахіснымі й Вы!"
“Малады Фронт” зьвярнуўся з адкрытым лістом да Міністраў замежных справаў краін Эўразьвязу з нагоды 31 студзеня:
31.01.2011 На волі Наталля Радзіна
Як стала вядома праваабаронцам, з ізалятара КДБ 28 студзеня адпусцілі журналістку Хартыі’97 Наталлю Радзіну.
31.01.2011 29 студзеня з амерыканкі вызвалены Някляеў
Увечары 29 студзеня Уладзімір Някляеў быў вызвалены з турмы КДБ пад хатні арышт. Як гэта адбывалася - відэа "Нашай Нівы". Някляеў выглядае не вельмі здарова, але ўсьміхаецца. Голас бадзёры. Гэбісты вялі яго пад рукі. Было ўражанне, што ён сам не можа добра ісці.
30.01.2011 Крымінальная справа аб масавых беспарадках: 42 абвінавачаныя і 12 падазраваных
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” вядома, што прад'яўлены абвінавачанні 42 чалавекам па справе аб масавых беспарадках і яшчэ 12 чалавек знаходзяцца ў статусе падазраваных. Колькасць падазраваных і абвінавачаных павялічваецца, дадзеныя звесткі дапаўняюцца.
29.01.2011 Шэіна выклікалі ў ваенную контрразведку
Сёння, 29 студзеня, Аляксей Шэін, сустаршыня аргкамітэта БХД, быў выкліканы на размову ва ўпраўленне ваеннай контрразведкі КДБ.