Навіны на тэму: Плошча-2010
04.02.2011 Адразу чатыры новыя абвінавачаныя па справе аб масавых беспарадках (дапоўнена)
Абвінавачаньне паводле 2 часткі артыкула 293 Крымінальнага кодэкса РБ(актыўны ўдзел у масавых беспарадках) прад’яўленае адразу чатыром удзельнікам Плошчы: Алесю Кіркевічу, Зміцеру Дразду, Сяргею Казакову і Уладзіміру Яроменку.
04.02.2011 Давераных асобаў Рымашэўскага шукае міліцыя, каб выклікаць на допыт (абноўлена)
Сябраў БХД, давераных асобаў Віталя Рымашэўскага Ірыну Логвін і Любоў Каменеву шукаюць прадстаўнікі сілавых структураў, каб уручыць позвы на допыт ў Фрунзенскі РАУС г. Менска. 2 лютага ўвечары яны шукалі дзяўчатаў на працы, а на наступны дзень тэлефанавалі і прыходзілі дахаты.
04.02.2011 Сяргей Гоўша: Статус сведкі мяне здзіўляе
Баранавіцкага праваабаронцу Сяргея Гоўшу 3 лютага дапыталі ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках.
03.02.2011 Віктара Чайкоўскага дапыталі ў КДБ па справе аб масавых беспарадках
Брэстаўчаніна Віктара Чайкоўскага, давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Мікалая Статкевіча, 3 лютага дапыталі ў КДБ па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску.
03.02.2011 Ператрус на кватэры Змітра Буланава
Літаральна некалькі хвілін доўжыўся ператрус на кватэры Змітра Буланава. Супрацоўнікі міліцыі праверылі кампутар, у якім не было сыстэмнага блоку, бегла прагледзелі дыскі і нічога з сабой не забралі.
03.02.2011 Дарадца амбасады Расіі: Лідараў апазіцыі адпусцілі, а расіяне сядзяць
Напярэдадні выстаўлення канчатковага абвінавачвання грамадзянам Расіі, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, з каментаром выступіў дарадца амбасады РФ у Мінску Вадзім Гусеў. Ён выказаў меркаванне, што абвінавачванні будуць грунтавацца на нейкіх відэаматэрыялах, якія нібыта сведчаць пра тое, што расіяне Брэус і Гапонаў аказвалі супраціў міліцыі і нанеслі шкоду будынку ўрада.
03.02.2011 Салідарнасць з Алесем Кіркевічам
З ініцыятывы прадстаўнікоў пазаўрадавых грамадскіх арганізацый і апазыцыйных палітычных партый Гродна ў горадзе ўзяла старт дабрачынная акцыя па збору фінансавых сродкаў, прызначаных на дапамогу родным і блізкім намесніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Алеся Кіркевіча, які цяпер знаходзіцца ў турме КДБ.
03.02.2011 Дзяніс Шыдлоўскі – яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках
2 лютага на трое сутак затрыманы мінчанін Дзяніс Шыдлоўскі. Яго падазраюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (па ч.1 і ч.2 арт. 293 КК).
03.02.2011 Арыштаваным расейцам выставяць абвінавачаньні
Двум грамадзянам Расеі, арыштаваным па справе 19 сьнежня, 3 лютага будзе выстаўленае канчатковае абвінавачаньне.
03.02.2011 АБСЕ плануе накіраваць у Мінск місію БДІПЧ
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе плануе накіраваць у Мінск місію Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аўдронюс Ажубаліс, міністр замежных спраў Літвы, якая старшынствуе ў АБСЕ.
03.02.2011 Валянцін Стэфановіч: Папярэджанне аб санкцыях – сур’ёзная рэч
Візавыя санкцыі з боку Еўрасаюза і пагроза эканамічных санкцый могуць суцішыць хвалю рэпрэсій і сапраўды прымусіць беларускія ўлады пайсці на не самыя жорсткія прысуды удзельнікам акцыі 19 снежня – адзначае беларускі праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
03.02.2011 Прад’яўлена абвінавачанне Фёдару Мірзаянаву
Студэнт 3-га курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Фёдар Мірзаянаў – 38-ы абвінавачаны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Абвінавачанне было прад’яўлена 1 лютага.
02.02.2011 Ператрус у Калінкавічах
2 лютага прайшоў ператрус у апазіцыйнай актывісткі з Калінкавічаў Тамары Зайцавай, паведамляе прэс-служба БХД.
02.02.2011 У Гродна пачалі адлічаць студэнтаў за Плошчу
Адміністрацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пачала адлічаць студэнтаў, што ўдзельнічалі ў падзеях у Мінску 19 снежня. Першай ахвярай стаў Барыс Захарчук-студэнт фізыка-тэхнічнага факультэта.
02.02.2011 Зміцера Дразда падазраюць па справе аб масавых беспарадках
Прыкладна ў 7 гадзін раніцы 1 лютага да сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Зміцера Дразда ўвайшлі супрацоўнікі сілавых структур і адвезлі яго на допыт. Сам ён пасьпеў перадаць толькі адно: “Вязуць на допыт”.