Навіны на тэму: Плошча-2010
28.01.2011 Допыт Арцёма Дубскага доўжыўся 7 гадзінаў
Як паведаміў маладафронтавец, сёння ён быў дапытаны ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Допыт доўжыўся 7 гадзінаў.
28.01.2011 Сяргея Казакова змясцілі пад варту па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" быў затрыманы ўчора па дарозе на працу. Сёння ён змог паведаміць сябрам, што быў дапытаны ў межах следства па крымінальнай справе па арт. 292 КК РБ "Масавыя беспарадкі". Абраная мера стрымання - пад вартай. Пакуль не вядома, Сяргей Казакоў знаходзіцца ў статусе падазраванага ці абвінавачанага.
28.01.2011 Пасля ператрусу Алеся Кіркевіча павезлі на допыт
Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры намесьніка старшыні Маладога Фронту Алеся Кіркевіча, пасля чаго яго забралі на допыт.
28.01.2011 Арцём Грыбко – 37-ы абвінавачаны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
Грыбко Арцём Фёдаравіч з’яўляецца 37-ым абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Пра гэта праваабаронцам паведамілі сваякі 22-гадовага арыштанта, які на дадзены момант утрымліваецца ў следчым ізалятары ГУУС па вул.Валадарскага.
28.01.2011 Сяргей Марцалеў даслаў ліст з “амерыканкі”
Бабуля Сяргея Марцалева атрымала ліст ад унука. Яна да сённяшняга дня была адзінай, хто не атрымаў ліст з амерыканкі і вельмі непакоілася. Сяргея затрымалі пазней за іншых, калі ён ехаў у Польшчу для ўдзелу ў праграме “Белсат”.
28.01.2011 Расію абурыла заява Васілевіча аб затрыманых расійцах
Расія са здзіўленнем і неразуменнем успрыняла заяву генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з нагоды арыштаваных у Мінску расійскіх грамадзян Арцёма Брэўса і Ігара Гапонава. Пра гэта 28 студзеня паведаміў дарадца пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў.
28.01.2011 Уладзімір Яроменак: пасля двух тэрмінаў на Акрэсціна – арышт у “амерыканцы”
Як стала вядома позна ўвечары 27 студзеня, маладафронтавец Уладзімір Яроменак, які днём раней не выйшаў з ізалятара на Акрэсціна пасля адбыцця 7-сутачнага арышту, падазраецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Ён знаходзіцца зараз у СІЗА КДБ.
28.01.2011 Від на жыхарства – у абмен на лаяльнасьць да дыктатуры
У дачыненьні да жыхара Полацка Аляксандра Калінцава распачатая працэдура пазбаўленьня віду на жыхарства ў Беларусі. Пра гэта ён даведаўся 21 студзеня, калі яму патэлефанавалі з Полацкага аддзела па грамадзянству і міграцыі
28.01.2011 Толькі салідарнасць дапаможа журналістам і праваабаронцам
Пра гэта 27 студзеня на прэс-канферэнцыі казалі прадстаўнікі Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Вікторыя Громава і Мікаэл Даніэлян, а таксама віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі і старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна.
28.01.2011 Супрацоўнікі КДБ спрабуюць выцягнуць на допыт Арцёма Дубскага
Учора маці Арцёма Дубскага, спадарыне Алене, патэлефанаваў чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ і прадставіўся Мікалаем Валеевічам. Мужчына прасіў спадарыню Алену, каб яе сын прыехаў у Мінск быццам бы для апазнання ўдзельнікаў беспарадкаў 19 снежня. КДБшнік на ўсялякі выпадак нават пакінуў тэлефон, паведамляе прэс-служба МФ.
28.01.2011 Да Андрэя Саннікава ўпершыню за месяц у СІЗА КДБ быў дапушчаны адвакат
27 студзеня да кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ўпершыню за месяц у СІЗА КДБ быў дапушчаны адвакат. Пра гэта charter97.org распавяла Ала Ўладзіміраўна Саннікава, маці палітыка.
27.01.2011 Затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Сяргей Казакоў
Сяргей Казакоў змог паведаміць сябрам толькі тое, што затрыманы і дастаўлены на Акрэсціна. Хутчэй за ўсё заўтра яго будуць судзіць.
27.01.2011 За кратамі “амерыканкі” застаецца адзін чалавек, які не даслаў пра сябе вестку
Сяргей Марцалеў -- адзіны з арыштаваных па палітычнай справе, распачатай пасля падзей 19 снежня, які не даслаў ніводнага ліста сваякам. Бабуля Сяргея Зоя Фёдараўна Яўменава вельмі непакоіцца:
27.01.2011 Маладафронтавец знік пасля вызвалення з Акрэсціна
26 студзеня маладафронтаўца Уладзіміра Яроменка павінны былі вызваліць з Акрэсціна. Цяперашнім часам яго месцазнаходжанне невядомае. Малады чалавек адбываў 7-сутачны арышт за ўдзел у акцыі 19 снежня. Да гэтага Уладзімір Яроменак ужо адбыў 15-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці на плошчы Незалежнасці 20 снежня.
27.01.2011 Звольненыя і адлічаныя за Плошчу
Неўзабаве пасьля падзеяў на плошчы Незалежнасьці ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня пачалі зьяўляцца зьвесткі пра звальненьні з працы і адлічэньні з ВНУ ўдзельнікаў акцыі апазыцыі.