Навіны на тэму: Плошча-2010
08.01.2011 Віталь Рымашэўскі: несці адказнасць і разумець, што адбываецца
Экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі ў ноч на 1 студзеня быў выпушчаны са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, пасля таго, як ён напісаў тлумачальную запіску на імя Лукашэнкі. 4 студзеня палітык планаваў даць прэс-канферэнцыю, але ў КДБ папярэдзілі, што калі яна адбудзецца, то Рымашэўскага зноў адправяць у СІЗА. Але сустрэцца з журналісткай Вольгай Хвоін для кароткага інтэрв’ю Віталь пагадзіўся. Тым не менш і пасля інтэрв’ю пытанні засталіся.
07.01.2011 Аляксандр Малчанаў – падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
7 студзеня стала вядома, што барысаўскі актывіст Аляксандр Малчанаў утрымліваецца ў СІЗА КДБ і дапытваецца ў якасці падаздаванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
07.01.2011 Яшчэ двое падазраваных па справе аб беспарадках – Павел Вінаградаў і Леанід Навіцкі
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што падазраванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках з’яўляюцца актывіст кампаніі “Гавары праўду” Павел Вінаградаў і даверная асоба Саннікава – Леанід Навіцкі.
06.01.2011 Малчанаў Аляксандр: удзел у масавых беспарадках і (ці) знявага дзяржаўных сімвалаў
Увечары 6 студзеня ў кватэры барысаўскага актывіста Аляксандра Малчанава праведзены ператрус супрацоўнікамі КДБ. У выніку Аляксандр у кайданках забраны для далейшых следчых дзеянняў у Мінск. Ператрус праведзены ў межах расследвання крымінальнай справы аб масавых беспарадках, а таксама зняцця дзяржаўнага сцяга ў Барысаве.
06.01.2011 Давераная асоба Віталя Рымашэўскага з Брэста Зміцер Шухрай - на волі
Апошнія некалькі дзён Зміцер Шурхай правёў на Акрэсціна ў адной камеры з арыштаваным целаахоўнікам Андрэя Саннікава, актывістам кампаніі "Гавары праўду" Міхасём Пашкевічам ды маладафронтаўцам Змітром Хведаруком, апошні з якіх з 19 снежня, паводле двух пратаколаў, знаходзіцца за кратамі ўжо 18-я суткі і мусіць выйсці на волю сёння ўначы.
06.01.2011 Суд адмовіў Някляеву ў змене меры стрымання
Суд Цэнтральнага раёна Мінска адхіліў скаргу адваката Ўладзіміра Букштынава аб змене меры стрымання яго падабароннаму, былому кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву.
06.01.2011 Міхалевіча перавялі на Валадарку
Арыштаваны кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч пераведзены са следчага ізалятара КДБ у ізалятар Міністэрства ўнутраных спраў на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
06.01.2011 Яшчэ адзін падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках -- Дзмітрый Апішаў
Дзмітрый Апішаў за ўдзел у акцыі пратэсту атрымаў арышт 11 сутак, які адбываў на Акрэсціна. 31 снежня яму была ўручана пастанова аб прызнанні яго падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (па частцы 2 атрыкула 293 Крымінальнага кодэкса -- удзел). У выніку вобыску 6 студзеня забрана верхняе адзенне.
06.01.2011 Ператрусы ў Гомелі, Жлобіне, Мядзелі і Маладэчна (Аднаўляецца)
Следчыя мерапрыемствы санкцыянаваныя ў межах расследвання крымінальнай справы па арт. 293. КК РБ.
05.01.2011 У Слуцку ператрус ідзе ў Амяльковіча, у Балакіра ўжо завяршыўся
У Віталя Амяльковіча праводзіцца ператрус супрацоўнікамі мясцовых аддзяленняў КДБ і РУУС. У адпаведнай пастанове значыцца, што дадзенае следчае дзеянне праводзіцца ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Ператарус у случчаніна Дзяніса Балакіра ўжо завершаны.
05.01.2011 Вынікі судоў над затрыманымі 19-21 снежня (абноўлена)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымлівае інфармацыю ад праваабаронцаў, моладзевых актывістаў, родных затрыманых і сяброў, пра вынікі рашэнняў судоў над ўдзельнікамі мірнай акцыі пратэсту 19 снежня. Інфармацыя дапаўняецца.
04.01.2011 Праваабаронца Наста Лойка дапытана ў КДБ у якасці сведкі
У 20.30 завершыўся допыт праваабаронцы Насты Лойкі ў КДБ. Наста паведаміла, што яна дапытана ў якасці сведкі па падзеях 19 снежня ў Мінску, але паколькі яна дала падпіску аб неразгалошванні, то падрабязнасці допыту паведаміць не можа.
04.01.2011 Гарадзенскага праваабаронцу зноў выклікаюць у КДБ
Гарадзенскага праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча зноў выклікалі ў мясцовае аддзяленне КДБ. Яму патэлефанаваў следчы Грынкевіч і сказаў, што на гэты раз праваабаронцу выклікаюць на допыт у якасці сведкі па падзеях 19 снежня ў Мінску.
04.01.2011 УВАГА! Просім дапамагчы знайсці Віктара Даніловіча
Праваабарончы цэнтр "Вясна" просіць усіх, хто ведае, дзе зараз знаходзіцца Даніловіч Віктар, паведаміць нам. Па інфармацыі, атрыманай ад тых, хто адбываў з ім адміністратыўны арышт у Жодзіна, Віктар мог быць затрыманы ў межых крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
04.01.2011 Стэфановіч: Рэпрэсіі будуць, і яны будуць вельмі жорсткімі
Да праваабаронцаў пачалі звяртацца асуджаныя за мітынг 19 снежня, якія пасля выхаду на волю страцілі працу або якіх адлічылі з універсітэта.