Навіны на тэму: Плошча-2010

У КДБ апытаны гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч

28.12.2010 У КДБ апытаны гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч

Гарадзенскі журналіст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч быў апытаны ў мясцовым упраўленні КДБ на прадмет яго прысутнасці на плошчы ў Мінску 19 снежня.

Італьянскія праваабаронцы заклікалі Еўрасаюз рашуча асудзіць дзеянні беларускіх уладаў

28.12.2010 Італьянскія праваабаронцы заклікалі Еўрасаюз рашуча асудзіць дзеянні беларускіх уладаў

Італьянская грамадская ініцыятыва “Свабода, законнасць і правы ў Еўропе” (Freedom Legality and Rights in Europe) на чале з Прэзідэнтам Мікеле Курто звярнулася да Прэзідэнта Еўрапейскага Парламента Ежы Бузэка і Еўрапейскага камісара па замежных справах Кэтрын Эштан. FLARE выказвае глыбокую заклапочанасць наконт сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў. “Мы просім Вас рашуча асудзіць гэта на ўсіх узроўнях і ўсімі інструментамі, якія ёсць у вашым распараджэнні”, - гаворыцца ў звароце.

28.12.2010 Давераных асабаў кандыдата Саннікава выклікаюць у КДБ

Сёння па тэлефоне на размову ў Камітэт дзяржбяспекі былі запрошаныя Касьян Марыя і Старыкаў Арцём, давераныя асобы былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава

28.12.2010 Сярод асуджаных за ўдзел у акцыі пратэсту – прафесар Георгій Лепін

Відаць, толькі ўзрост выратаваў прафесара ад арышту – “гуманны” суддзя Палулех К.І. з суда Савецкага раёна сталіцы пастанавіў яго "толькі аштрафаваць" на 30 базавых велічынь. Так, прафесар, якому ў лютым будзе 80 гадоў, за свае меркаванні і перакананні заплаціць нашай “стабільнай і квітнеючай” дзяржаве больш за мільён.

У Гродна выклікаюць у КДБ Аляксандру Васілевіч і Уладзіміра Хільмановіча

28.12.2010 У Гродна выклікаюць у КДБ Аляксандру Васілевіч і Уладзіміра Хільмановіча

Моладзевай актывістцы АГП з Гродна Аляксандры Васілевіч сёння патэлефанавалі і запрасілі на размову ў мясцовае УКДБ адносна падзей 19 снежня ў Менску. Пра гэта паведаміў праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, які атрымаў аналагічнае запрашэнне.

Вызвалены Дзяніс Лазар

28.12.2010 Вызвалены Дзяніс Лазар

Дзяніс Лазар, які праходзіў у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб "хуліганстве", вызвалены з ізалятара КДБ. Справа ў адносінах да актывіста "Маладога фронту" цалам спыненая.

27 снежня адбыўся другі допыт Віталя Рымашэўскага

28.12.2010 27 снежня адбыўся другі допыт Віталя Рымашэўскага

У панядзелак, 27 снежня, з былым кандыдатам у прэзідэнты Віталем Рымашэўскім другі раз змог сустрэцца яго адвакат. Стан здароўя Віталя здавальняючы, нягледзячы на пэўныя праблемы.

27.12.2010 На допыты ў КДБ выклікаюць моладзевых актывістаў

27 снежня на допыт у КДБ быў выкліканы моладзевы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Сцепаненка.

27.12.2010 Ператрус у хаце Зьмітра Бандарэнкі

На кватэры даверанай асобы Андрэя Саньнікава каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі праходзіць вобшук. Пра гэта «Свабодзе» паведамілі сваякі арыштаванага.

27.12.2010 Амбасада Расеі зьвернецца ў Вярхоўны суд

Амбасада Расеі ў Беларусі не задаволена рашэньнем Менскага гарадзкога суду адносна дзевяці затрыманых грамадзян Расеі і рыхтуе зварот у Вярхоўны суд Беларусі.

Яшчэ два падазраваныя па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

27.12.2010 Яшчэ два падазраваныя па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

Дзмітрый Новік быў затрыманы 23 снежня ўвечары і зараз утрымліваецца ў ізалятары КДБ. У кватэры асуджанага і адбываючага 15-сутачны арышт удзельніка акцыі пратэсту Мікіты Ліхавіда супрацоўнікамі КДБ праведзены ператрус у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

Сёння асуджаны да арыштаў шэсць чалавек

27.12.2010 Сёння асуджаны да арыштаў шэсць чалавек

Вольга Дамарад, Міхась Мацкевіч, Алесь Кіркевіч асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту за акцыю салідарнасці 24 снежня. Па абвінавачанні ва ўдзеле ў гэтай жа акцыі на 10 сутак асуджаны выпадковы мінак А. Жыгалка. Міхась Пашкевіч атрымаў 15 сутак за салідарнасць каля Акрэсціна 21 снежня. За ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня на 10 сутак арыштаваны брэсцкі актывіст Дзмітрый Шурхай.

27.12.2010 У гомельскім ІЧУ сок і мінералку для арыштантаў не прынялі

У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання не прынялі сок і мінеральную ваду для актывістаў Юрыя Клімовіча, Валерыя Сляпухіна і Юрыя Захаранкі, якія адбываюць адміністрацыйны арышт.

Валянцін Стэфановіч:  Вельмі важна паказаць, якімі метадамі зараз дзейнічае следства

27.12.2010 Валянцін Стэфановіч: Вельмі важна паказаць, якімі метадамі зараз дзейнічае следства

Праваабарончаму цэнтру “Вясна” сталі вядомыя факты аказання ціску на грамадзянаў краіны супрацоўнікамі следства ў межах узбуджанай крымінальнай справы. Так, у адным з такіх выпадкаў невядомыя ўварваліся ў кватэру, накінулі маладому чалавеку на галаву пакет, білі, а потым патрабавалі падпісаць паперы, з якіх вынікала, што прадстаўнікі апазіцыі падбівалі яго да ўчынення масавых беспарадкаў.

27.12.2010 Вольга Някляева: Мне дагэтуль не пацвердзілі, што муж знаходзіцца ў КДБ

Жонка кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева ў панядзелак наведала Генпракуратуру і КДБ, але пра лёс мужа ёй зноў нічога не паведамілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства