Навіны на тэму: затрыманні
21.09.2020 У міліцыі паведамілі пра 22 затрыманых на «Беларуськаліі»
Міліцыя затрымала больш за 20 чалавек, якія выйшлі падтрымаць шахцёра Алега Кудзёлку, што адмовіўся падымацца з шахты на знак пратэсту супраць фальшывых выбараў і гвалту ў краіне.
20.09.2020 Спіс затрыманых на акцыях пратэсту 20 верасня. Абнаўляецца
У нядзелю, 20 верасня, у Мінску праходзіць Марш справядлівасці. Таксама акцыі пратэсту праходзяць у іншых гарадах краіны. У Мінску, Гродне, Гомелі і Магілёве адбыліся кропкавыя затрыманні дэманстрантаў. "Вясна" сочыць за развіццём падзей і вядзе спіс затрыманых, які абнаўляецца і дапаўняецца.
19.09.2020 Спіс затрыманых на Жаночым маршы ў Мінску 19 верасня. Абнаўляецца
"Вясна" вядзе спіс затрыманых, які пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца.
18.09.2020 Рукі прэч ад Марфы, рукі прэч ад "Вясны"!
Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з затрыманнем Марфы Рабковай.
18.09.2020 Затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова
Увечары 17 верасня ў Мінску была затрымана каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Разам з ёй быў затрыманы яе муж Вадзім Жаромскі. Праз некалькі гадзін яго адпусцілі.
16.09.2020 Затрыманні і ператрусы ў Беларусі працягваюцца штодзень
Затрыманні, пераслед і пагрозы працязваюцца 16 верасня ў многіх гарадах Беларусі
16.09.2020 ЧМТ, кровазліццё ў мозг, пералом носа. Расказ студэнта, які пасля збіцця ў "бусе без нумароў" трапіў у бальніцу
21-гадовага студэнта мінскага ВНУ жорстка затрымалі ўвечары 12 верасня каля метро "Плошча Перамогі". Пасля паездкі ў "бусе без нумароў" з людзьмі ў аліўкавай форме і балаклавах хлопец трапіў у бальніцу, дзе яму дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, кровазліццё ў мозг сярэдняй ступені і пералом носа. Студэнт з Мінска распавёў "Вясне", што з ім адбывалася пасля затрымання на "Плошчы Перамогі" і да таго, як трапіў у бальніцу.
15.09.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Як затрымлівалі на Машэрава, як судзілі шахцёраў, студэнтаў ды шматдзетных маці, як жывуць жыхары "Каскада" разам з АМАПам у двары — пачуем у рубрыцы "Хроніка"
15.09.2020 Людзей працягваюць затрымліваць па ўсёй краіне
У аўторак 15 верасня кропкавыя затрыманні адбываюцца па ўсёй краіне.
14.09.2020 Затрыманні ў Мінску і ў Гомелі
СМІ паведамляюць пра затрыманне сябра Каардынацыйнага савета па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі юрыста Канстанціна Цітова.
13.09.2020 Спіс затрыманых у Беларусі 13 верасня. Абнаўляецца
У нядзелю, 13 верасня, сілавікі працягваюць затрымліваць актывістаў і мірных дэманстрантаў. "Вясна" вядзе спіс затрыманых.
12.09.2020 Жаночы марш у Мінску: масавыя затрыманні (спіс)
У 15 гадзін 12 верасня на плошчы Свабоды ў Мінску пачаўся чарговы Жаночы марш.
11.09.2020 Пятніца пачалася з затрыманняў, гэтак жа і завяршаецца
Зраніцы 11 верасня ў Беларусі затрымліваюць журналістаў, якія супрацоўнічаюць з “Белсатам”, жанчын, якія прыйшлі падтрымаць актывістаў страйкама “Беларуськалія” да Мінскага абласнога суда.
10.09.2020 У Магілёве затрыманы Сяргей Пехцераў, у Мінску - журналіст Семчанка і яшчэ дзесятак людзей
Гарадскога актывіста і аўтара розных культурніцкіх праектаў з Магілёва Сяргея Пехцерава раніцай 10 верасня выклікалі позвай у Ленінскі РУУС Магілёва.
10.09.2020 Суды над удзельнікамі акцый пратэсту працягваюцца 10 верасня
У Мінску і іншых гарадах Беларусі працягваюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 27 жніўня па 9 верасня. "Вясна" абнаўляе вынікі судоў анлайн.