Навіны на тэму: затрыманні
06.05.2020 У Мінску жорстка затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія хацелі падтрымаць Ціханоўскага
Увечары шостага траўня каля гандлёвага цэнтру MILE на Далгінаўскім тракце АМАП і міліцыянты ў цывільным затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія прыехалі туды падтрымаць затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага. Яны хацелі сфарміраваць калону для аўтапрабегу па МКАД.
06.05.2020 Пераслед блогераў: Затрыманы Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Пятрухін
Пасля двух дзён пераследу на дарогах Беларусі міліцыя затрымала youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на кальцавой дарозе каля Магілёва.
18.04.2020 Затрыманні берасцейскіх экаактывістаў працягваюцца – забралі Зміцера Андрасюка
У дадатак да затрыманых раней актывістаў кампаніі супраць будаўніцтва завода АКБ Дзмітрыя Бекалюка і Аляксандра Кабанава супрацоўнікі міліцыі затрымалі сёння яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніі «АйПаўэр».
17.04.2020 Берасце: Затрыманыя актывісты кампаніі супраць будаўніцтва завода АКБ Дзмітрый Бекалюк і Аляксандр Кабанаў
У Берасці пасля 19-00 17 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго з сябраў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва заводу АКБ Дзмітрыя Бекалюка.
10.04.2020 Працягваецца "паляванне" на юнака, які апублікаваў калаж пра міліцыянта і пракурора
Івана Красоўскага падазраюць у тым, што ён нібыта апублікаваў у адным з беларускіх адкрытых тэлеграм-чатаў карцінку-калаж, дзе ўтрымлівалася выява сцягу Трэцяга рэйху
20.03.2020 Анархіста Мікалая Дзядка не змаглі асудзіць за надпіс на сцяне мінскага інтэрнату
Увечары 19 сакавіка актывіста анархісцкага руха Мікалая Дзядка затрымалі ў Мінску. Ноч ён правёў у ІЧУ, папярэдне на яго быў складзены прааткол за "дробнае хуліганства".
19.03.2020 Лідэра "Маладога фронту" на гадзіну затрымала міліцыя і распытвала пра Дзень волі
Каля 9 вечара 18 сакавіка да дому лідэра “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча прыйшлі чатыры міліцыянты і запатрабавалі праехаць з імі ў адзін з мінскіх апорных пунктаў. Прычын затрымання яны не патлумачылі. Урбановіч распавёў “БелаПАН”, што яго пратрымалі там каля гадзіны, узялі тлумачэнні і адпусцілі.
18.03.2020 Журналіста Станіслава Івашкевіча затрымалі падчас спробы ўзяць каментар
Аўтар перадачы “Давайце разбірацца” на тэлеканале “Белсат” Станіслаў Івашкевіч спрабаваў узяць каментар у дырэктара ААТ “Будтрэст № 1” Уладзіміра Бубліка.
13.03.2020 Распранулі да майткоў і шукалі экстрэмісткую літаратуру. Мікалая Дзядка зноў затрымалі на мяжы
Як распавёў “Вясне” Мікалай Дзядок, ноччу з 12 на 13 сакавіка яго знялі з цягніка Варшава-Брэст, дзе ён мусіў перасаджвацца на Мінск. Пратрымалі актывіста прыкладна 3 гадзіны.
13.03.2020 У Магілёве без тлумачэння прычын затрымалі фрылансера-аператара Міхаіла Аршынскага
Магілёўскага аператара-фрылансера Міхаіла Аршынскага нечакана затрымалі каля пяці гадзін вечара ў цэнтры Магілёва, недалёка ад яго дома.
09.03.2020 У Бішкеку феміністак пабілі палкамі, але затрымалі не нападнікаў, а ахвяраў
У сталіцы Кыргызстану Бішкеку невядомыя напалі на ўдзельніц маршу за правы жанчын, прымеркаванага да Міжнароднага жаночага дня, паведамляе Радыё Свабода. Пасля гэтага міліцыя затрымала арганізатараў і ўдзельнікаў маршу — некалькі дзясяткаў чалавек, таксама, паводле сведак, з ужываннем гвалту.
04.03.2020 "А воз і дагэтуль там": тры гады праваабаронца спрабуе прыцягнуць да адказнасці АМАПаўцаў
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Аляксей Лойка зноў звярнуўся ў пракуратуру горада са скаргай на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і бяздзейнасць пракуратуры Першамайскага раёна г. Мінска.
26.02.2020 “Апытвалі ў фае і на лавачцы”. Праваабаронца Вайцешык наведаў міліцыю
Праваабаронца Аляксандр Вайцешык наведаў Нясвіжскі РАУС па позве, якую яму ўручылі наўпрост у лякарні. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні пакуль не складзены.
25.02.2020 Праваабаронцу Вайцешыку прынеслі позву ў міліцыю наўпрост у шпіталь
Затрыманаму на выходных праваабаронцу "Вясны" і юрысту Прафсаюза РЭП Аляксандру Вайцешыку прынеслі позву ў міліцыю наўпрост у лякарню. Вайцешыку неабходна прыйсці 26 лютага ў 9 ранку ў Нясвіжскі РАУС верагодна для складання пратаколу адміністрацыйнага правапарушэння.
24.02.2020 У Нясвіжы на выходных затрымалі праваабаронцу "Вясны"
Сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” і юрыст прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык на выходных быў затрыманы міліцыяй Нясвіжскага РАУС за спробу прайсці на сход у якасці даверанай асобы былога работніка агракамбіната “Сноў” пенсіянера Вячаслава Сырыцы. Пра гэта паведаміла "Радыё Рацыя".