Навіны на тэму: відэа

Алесь Бяляцкі: Гэта не праца падаткавікоў, гэта спланаваная акцыя супраць незалежных прафсаюзаў

03.08.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта не праца падаткавікоў, гэта спланаваная акцыя супраць незалежных прафсаюзаў

Пад час імправізаванай прэс-канферэнцыі, якую 3 жніўня правялі старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, было заяўлена, што  апошнія падзеі вакол прафсаюзу РЭП – не звычайная праца падаткавых органаў, а спланаваная акцыя супраць незалежных прафсаюзаў, якая мае палітычны кантэкст.

Леанід Судаленка: Мы хочам наблізіць краіну да абвяшчэння мараторыя на смяротнае пакаранне

28.07.2017 Леанід Судаленка: Мы хочам наблізіць краіну да абвяшчэння мараторыя на смяротнае пакаранне

Пікет за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі плануе правесці ў Гомелі праваабаронца “Вясны” Леанід Судаленка. Такім чынам ён, разам з аднадумцамі, вырашыў прыцягнуць увагу грамадскасці да абвешчанай арганізацыяй Amnesty International акцыі супраць смяротнага прысуду жыхару Нароўлі.

Гісторыі адлічаных актывістаў: Глеб Вайкуль

18.07.2017 Гісторыі адлічаных актывістаў: Глеб Вайкуль

Студэнцкі актывіст Глеб Вайкуль у судзені 2016 года быў адлічаны з другога курса філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Напрыканцы 2015 года ён прымаў актыўны ўдзел у Маршы студэнтаў. За ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве суд Маскоўскага раёна аштрафаваў актывіста на 18 базавых велічынь.

Гісторыі адлічаных актывістаў: Ігар Неліповіч 

17.07.2017 Гісторыі адлічаных актывістаў: Ігар Неліповіч 

Ігар Неліповіч – былы студэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна. Вучыўся на гістарычным факультэце на спецыяльнасці «археалогія». Яго аштрафавалі на 230 рублёў за ўдзел у “Маршы недармаедаў” 5 сакавіка. Пасля гэтага яшчэ некалькі разоў выклікалі на размовы ў дэканат, а 16 сакавіка адлічылі.

Мардабой у аддзяленні міліцыі. На гэты раз Шуневіч мае рацыю

14.07.2017 Мардабой у аддзяленні міліцыі. На гэты раз Шуневіч мае рацыю

Каб проста патлумачыць правы і абавязкі затрыманаму грамадзяніну, спаслацца за закон, які забараняе здымаць у аддзяленні міліцыі (?), міліцыянт адказвае ўдарам кулака ў твар.

Подпісы за мараторый на смяротнае пакаранне – у Адміністрацыі прэзідэнта

06.07.2017 Подпісы за мараторый на смяротнае пакаранне – у Адміністрацыі прэзідэнта

Чыноўнік прэзідэнцкай адміністрацыі, хаця і з вялікім незадавальненнем, вымушаны быў зарэгістраваць звароты ад імя Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча і прыняць сабраныя Amnesty International 18 тысяч подпісаў за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

Праваабаронцы пра важнае: Хто такія праваабаронцы і якія прынцыпы іх дзейнасці?

05.07.2017 Праваабаронцы пра важнае: Хто такія праваабаронцы і якія прынцыпы іх дзейнасці?

Прапануем відэазапіс публічнай лекцыі праваабаронцы і юрыста ПЦ "Вясна" Валянціна Стэфановіча, які даходліва раскладае ўсё па паліцах і тлумачыць, якімі арыентырамі кіруюцца праваабаронцы і чаму.

Міклаш Харасці прыехаў у Мінск па запрашэнні АБСЕ

03.07.2017 Міклаш Харасці прыехаў у Мінск па запрашэнні АБСЕ

Міжнародны эксперт возьме ўдзел у працы 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая будзе праходзіць 5 – 9 ліпеня ў Мінску.

Праваабаронцы пра важнае. Як вызначаюць палітвязняў?

30.06.2017 Праваабаронцы пра важнае. Як вызначаюць палітвязняў?

Прапануем відэазапіс публічнай лекцыі ўкраінска-беларускага эксперта Уладзіміра Яворскага, які прымаў удзел у працы групы праваабаронцаў з сямі краінаў Еўропы і СНД па фармуляванні крытэраў вызначэння статуса "палітычны вязень".

Савет па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю па Беларусі і працягнуў мандат спецдакладчыка

23.06.2017 Савет па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю па Беларусі і працягнуў мандат спецдакладчыка

23 чэрвеня на 35-й сесіі Савета па правах чалавека ААН адбылося галасаванне па рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".  

Эксперт ААН заклікае захаваць міжнародны кантроль за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

15.06.2017 Эксперт ААН заклікае захаваць міжнародны кантроль за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міклаш Харасці прадставіў пяты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 35 сесіі Савета па правах чалавека ААН.

Чаму для грамадскасці і экспертаў няма доступу на будаўнічую пляцоўку Астравецкай АЭС?

12.06.2017 Чаму для грамадскасці і экспертаў няма доступу на будаўнічую пляцоўку Астравецкай АЭС?

Эксперты і грамадскія актывісты ў чарговы раз уздымаюць пытанне адкрытасці і празрыстасці для грамадства працэсу будаўніцтва АЭС перад адказнымі асобамі.

"Уся адказнасць за далейшы лёс Мурада Амрыева кладзецца і на службовых асобаў Беларусі"

09.06.2017 "Уся адказнасць за далейшы лёс Мурада Амрыева кладзецца і на службовых асобаў Беларусі"

Праваабаронца ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў перадачу Мурада Амрыева расійскім спецслужбам, а ў далейшым і чачэнскай паліцыі, у выніку чаго існуе пагроза яго жыццю.

Дэпутаты Сейму звяртаюцца да беларускіх уладаў з заклікам спыніць рэпрэсіі і распачаць шырокі дыялог з грамадзянскай супольнасцю

23.03.2017 Дэпутаты Сейму звяртаюцца да беларускіх уладаў з заклікам спыніць рэпрэсіі і распачаць шырокі дыялог з грамадзянскай супольнасцю

23 сакавіка ў сейме Рэспублікі Польша адбыліся парламенцкія слуханні з удзелам прадстаўнікоў палітычных партый грамадзянскай супольнасці Беларусі. На слуханні былі запрошаныя і бралі ўдзел, у прыватнасці, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Першая рэакцыя Amnesty Intrnational на чарговыя расстрэлы ў Беларусі

30.11.2016 Першая рэакцыя Amnesty Intrnational на чарговыя расстрэлы ў Беларусі

Уплывовая праваабарончая арганізацыя Amnesty Intrnational тэрмінова распаўсюдзіла відэаролік, у якім заклікае падпісаць петыцыю за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі зараз.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства