Навіны на тэму: выбары-2014

Апазіцыйных актывістаў не прапусцілі на выбары ў Віцебскі гарсавет

20.02.2014 Апазіцыйных актывістаў не прапусцілі на выбары ў Віцебскі гарсавет

Прычым у кандыдаты не трапілі найбольш вядомыя ў Віцебску асобы – праваабаронцы Павел Левінаў, каардынатар аргкамітэту па стварэнні БХД Тацяна Севярынец, каардынатар руху "За свабоду" ў Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў, каардынатарка кампаніі "Гавары праўду" па Віцебскай вобласці Лідзія Сагідуліна ды іншыя.

Дэпутаты Горак і Дрыбіна “выйшлі з ценю”

20.02.2014 Дэпутаты Горак і Дрыбіна “выйшлі з ценю”

Горацкая і Дрыбінская "раёнкі" апублікавалі цэлую нізку артыкулаў пра мясцовых дэпутатаў і іх дасягненні – упершыню за ўсю кадэнцыю гэтых Саветаў.

ЦВК ўнесла змены ў Палажэнне аб накіраванні назіральнікаў на ўчасткі пасля звароту БХК

19.02.2014 ЦВК ўнесла змены ў Палажэнне аб накіраванні назіральнікаў на ўчасткі пасля звароту БХК

Цэнтральная камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 19 лютага задаволіла зварот Беларускага Хельсінкскага камітэта і ўнесла змены ў Палажэнне аб накіраванні назіральнікаў на ўчасткі: цяпер вылучаць назіральнікаў будуць мець магчымасьць цэнтральныя кіруючыя органы партый ды іншых грамадзкіх аб'яднанняў.

У Жодзіне зарэгістравалі ўсіх, каго вылучалі

19.02.2014 У Жодзіне зарэгістравалі ўсіх, каго вылучалі

17 лютага на паседжанні Жодзінскай ГВК былі абвешчаныя кандыдатамі ўсе прэтэндэнты, якія вылучыліся на мясцовыя выбары ад працоўных калектываў (39) і інцыятыўнымі групамі (9).

Быхаў: Сяргей Антонаў падаў скаргу ў акруговую выбарчую камісію

17.02.2014 Быхаў: Сяргей Антонаў падаў скаргу ў акруговую выбарчую камісію

Прэтэндэнт у кандыдаты скардзіцца на факты неабгрунтаванага ціску на выбаршчыкаў, якія падпісаліся за яго вылучэнне ў якасці кандыдата ў дэпутаты Магілёўскага аблсавета, з боку сяброў акруговай камісіі, якія праводзяць праверку падпісных лістоў, а таксама з боку адміністрацыі ўстаноў, дзе працуюць падпісанты.

Салігорск: Працэдура праверкі падпісных лістоў патэнцыйных кандыдатаў не зацікавіла

17.02.2014 Салігорск: Працэдура праверкі падпісных лістоў патэнцыйных кандыдатаў не зацікавіла

Паседжанне Салігорскай раённай выбарчай камісіі па праверцы сапраўднасці падпісных лістоў адбылося 14 лютага ў будынку мясцовага выканкаму. Па словах прысутнага пры праверцы доўгатэрміновага назіральніка ад БХК Леаніда Мархоткі, нікога з прэтэндэнтаў у кандыдаты ці іх прадстаўнікоў на паседжанні не было.

БХК інфармуе журналістаў пра паседжанне ЦВК, дзе будзе разгледжаны зварот праваабаронцаў

17.02.2014 БХК інфармуе журналістаў пра паседжанне ЦВК, дзе будзе разгледжаны зварот праваабаронцаў

19 лютага 2014 г ў 12.00 адбудзецца пасяджанне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якім будуць разгледжаны некаторыя пытанні падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання, у тым ліку будзе разгледжаны зварот РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт".

На заключным этапе выбарчай кампаніі міліцыя будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме

17.02.2014 На заключным этапе выбарчай кампаніі міліцыя будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме

З 17 па 24 сакавіка асабісты склад органаў і падраздзяленняў унутраных спраў, унутраных войскаў будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Гэта прадугледжана загадам МУС ад 4 лютага № 39, паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Быхаў: татальная праверка подпісаў за апазіцыйнага прэтэндэнта ў кандыдаты

16.02.2014 Быхаў: татальная праверка подпісаў за апазіцыйнага прэтэндэнта ў кандыдаты

Прадстаўнікі камісіі апытваюць амаль усіх грамадзян, якія паставілі свае подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў быхаўскага пісьменніка і журналіста, сябра Партыі БНФ Сяргея Антонава. Прычым пытанне задаюць вельмі своеасаблівае – “а менавіта чаму вы падпісаліся за Сяргея Антонава?”.

Слонім: папярэджанне прыхільніку БХД Барысу Кучынскаму

15.02.2014 Слонім: папярэджанне прыхільніку БХД Барысу Кучынскаму

Слонімская раённая выбарчая камісія 14 лютага вынесла папярэджанне сябру БХД Барысу Кучынскаму за пікет, які ён праводзіў з паплечнікамі 8 лютага. У камісіі яму паведамілі, што ў РВК паступіў матэрыял з міліцыі. Пры гэтым падчас правядзення самога пікета на вуліцы Брэсцкай міліцыя не прысутнічала.

Карма: выбіраць не будзе з каго

15.02.2014 Карма: выбіраць не будзе з каго

У Кармянскім раёне выбары хутчэй за ўсё пройдуць па прынцыпу «адна акруга - адзін кандыдат». У выбарчыя камісіі пададзены 125 камплектаў дакументаў ад жадаючых стаць дэпутатамі: у сельскія Саветы – 91, у раённы Савет – 33, у абласны – 1. Пры гэтым практычна столькі ж і дэпутацкіх «вакансій» у раёне: 91 – сельскі Савет, 32 – раённы.

Салігорск: Пікетаваць на цэнтральнай плошчы кандыдатам забаронена

15.02.2014 Салігорск: Пікетаваць на цэнтральнай плошчы кандыдатам забаронена

Салігорскія праваабаронцы называюць вызначаныя ўладамі для агітацыі ўмовы мінімальнымі, але зусім недастатковымі для правядзення кандыдатамі паўнавартасных выбарчых кампаній.

Баранавічы: назіральніка Сяргея Гоўшу не дапусцілі да праверкі подпісаў

15.02.2014 Баранавічы: назіральніка Сяргея Гоўшу не дапусцілі да праверкі подпісаў

“На Вашу заяву прысутнічаць пры праверцы подпісаў грамадзян у падпісных лістах, жадаючых стаць кандыдатамі ў дэпутаты гарсавета Рыгора Грыка і Віктара Цяпіна паведамляем, што арт. 13 Выбарчага кодэкса РБ, на які Вы абапіраецеся, прысутнасць назіральніка падчас працы ТВК пры праверцы правільнасці подпісаў грамадзян не прадугледжана”.

Мясцовымі выбарамі зацікавіўся крымінальны вышук

14.02.2014 Мясцовымі выбарамі зацікавіўся крымінальны вышук

Кіраўніцтва Астравецкага раёна ўсхвалявалася вылучэннем грамадска-палітычнага актывіста Мікалая Уласевіча кандыдатам у дэпутаты. 14 лютага ў доме Уласевіча з’явіліся два супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

Баранавічы: гарвыканкам увёў дадатковыя месцы для агітацыі

14.02.2014 Баранавічы: гарвыканкам увёў дадатковыя месцы для агітацыі

Цяпер у распараджэнні кандыдатаў у дэпутаты не толькі маленькая і неўладкаваная пляцоўка старога парку для агітацыі, а яшчэ пяць дадатковых месцаў, сярод якіх малады парк, стадыён “Лакаматыў”, сквер памяці воінаў-інтэрналістаў і г.д.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства