Навіны на тэму: выбары-2014

Баранавічы: “Пенсіі +5%, кошты +15%. Хто памяняе працэнты месцамі?” (фота)

02.02.2014 Баранавічы: “Пенсіі +5%, кошты +15%. Хто памяняе працэнты месцамі?” (фота)

У Баранавічах на цэнтральным кааператыўным кірмашыбыў арганізаваны першы пікет па збору подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты гарсавета па выбарчай акрузе № 35, сябра Партыі БНФ Мікалая Чарнавуса. Арганізатары пікету вывесілі вялікі чорна-белы плакат: “Пенсіі +5%, кошты +15%. Хто памяняе працэнты месцамі? Не будзь скупым. Падпішыся”.

Бялыніцкі раён: подпісы за праўладных кандыдатаў збіраюць у працоўны час

02.02.2014 Бялыніцкі раён: подпісы за праўладных кандыдатаў збіраюць у працоўны час

Пры зборы подпісаў за кандыдатаў у дэпупутаты раённага і сельскіх Саветаў члены ініцыятыўных груп праўладных кандыдатаў вельмі часта парушаюць правілы запаўнення падпісных лістоў, збіраючы толькі подпісы грамадзян за вылучэнне кандыдатаў, і самастойна прастаўляючы даты.

Гомельскія міліцыянеры патрабавалі на пікеце зняць бел-чырвона-белы сцяг (фота)

01.02.2014 Гомельскія міліцыянеры патрабавалі на пікеце зняць бел-чырвона-белы сцяг (фота)

У Гомелі 1 лютага грамадзянская кампанія «Гавары праўду!» праводзіла пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты актывістаў кампаніі. Усяго кампанія «ГП» падтрымлівае ў горадзе над Сожам 23 чалавек, якія вылучаюцца ў гарадскі і абласны Саветы.

Горкі і Дрыбін: збор подпісаў праходзіць без эксцэсаў

01.02.2014 Горкі і Дрыбін: збор подпісаў праходзіць без эксцэсаў

Усяго акруговымі камісіямі па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета ў Горацкім раёне зарэгістравана чатыры ініцыятыўныя групы па збору подпісаў выбаршчыкаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты, раённай выбарчай камісіяй – 34 ініцыятыўныя групы, сельскімі выбарчымі камісіямі – 140.

Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу на скасаванне рэгістрацыі ініцыятыўных груп

01.02.2014 Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу на скасаванне рэгістрацыі ініцыятыўных груп

Грамадскі актывіст з Астравецкага раёна Мікалай Уласевіч атрымаў афіцыйны адказ з Вярхоўнага суда, дзе ён спрабаваў абскардзіць пастанову ЦВК па скасаванні рэгістрацыі дзвюх ягоных ініцыятыўных груп.

Мазыр: назіральніку не дазволілі прысутнічаць на паседжанні па ўтварэнні ўчастковых камісій

31.01.2014 Мазыр: назіральніку не дазволілі прысутнічаць на паседжанні па ўтварэнні ўчастковых камісій

Нягледзячы на накіраванне ад БХК, Мазырскі райвыканкам не дазволіў праваабаронцу Уладзіміру Целяпуну прысутнічаць па паседжанні па ўтварэнні ўчастковых камісій. Пра адмову папярэдне паведаміла па тэлефоне начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы райвыканкама Вераніка Байкова (яна ж і сакратар Мазырскай раённай выбарчай камісіі).

Брэст: міліцыя спрабавала сарваць пікет па збору подпісаў

30.01.2014 Брэст: міліцыя спрабавала сарваць пікет па збору подпісаў

Прадстаўнікі кааліцыі “Талака”, у якую ўваходзяць сябры Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, арганізацыі “Маладая Беларусь” ды іншых арганізацый, 30 студзеня ладзілі ў Брэсце першую сумесную акцыю падчас цяперашняй выбарчай кампаніі.

Віцебскі абласны суд адмовіў Сяргею Вазняку

30.01.2014 Віцебскі абласны суд адмовіў Сяргею Вазняку

29 студзеня адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняк абскарджваў у Віцебскім абласным судзе адмову ў рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных груп. Суд падтрымаў ранейшыя адмовы раённай і абласной выбарчых камісій.

“Меркаванне па грамадска-значных пытаннях” бабруйчан выканкамаўцаў цікавіць выключна падчас выбараў

30.01.2014 “Меркаванне па грамадска-значных пытаннях” бабруйчан выканкамаўцаў цікавіць выключна падчас выбараў

Тэлефонная лінія на перыяд выбарчай кампаніі будзе працаваць з панядзелка па пятніцу, па чатыры гадзіны ў дзень. Гэта ўжо трэцяя выбарчая кампанія, падчас якой у Бабруйску працуе такога кшталту лінія, звычайна на тэлефанаванні тут адказваюць супрацоўнікі ідэалагічных аддзелаў.

БХК звярнуўся ў ЦВК з просьбай змяніць парадак доступу назіральнікаў на ўчасткі

30.01.2014 БХК звярнуўся ў ЦВК з просьбай змяніць парадак доступу назіральнікаў на ўчасткі

Зараз рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні і партыі могуць накіроўваць назіральнікаў толькі на пасяджанні ЦВК, але не на ўчасткі для галасавання або на паседжанні акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія з'яўляюцца адным з ключавых механізмаў у арганізацыі выбараў.

Прапановы сябра акруговай камісіі ад Партыі БНФ у Бярозе часткова прынятыя

29.01.2014 Прапановы сябра акруговай камісіі ад Партыі БНФ у Бярозе часткова прынятыя

Адначасова сябры камісіі ўхвалілі, хаця і не адразу, прапанову Ігар Меншыкава аб змяншэнні адлегласці з 50 да 20 метраў ад адміністрацыйных будынкаў для месцаў правядзення агітацыйных сустрэч з выбаршчыкамі, якія будуць вызначаны выканкамам.

Бабруйск: Збор подпісаў пад наглядам міліцыі (фота)

29.01.2014 Бабруйск: Збор подпісаў пад наглядам міліцыі (фота)

Каля ўваходу на бабруйскі рынак “Паўночны” 28 студзеня прайшоў першы пікет па зборы подпісаў. Мінакам прапаноўвалі аддаць голас за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты ад кампаніі “Гавары праўду” – Алену Мядзведзеву, Уладзіміра Шчарбатых, Насту Мядзведзеву, Аксану Самуйлаву.

У Слоніме пры зборы подпісаў выступілі супраць расійскіх баз

27.01.2014 У Слоніме пры зборы подпісаў выступілі супраць расійскіх баз

У Слоніме ініцыятыўная група грамадска-палітычнага актывіста, сябра Партыі БНФ, доктара, звольненага з працы па палітычных прычынах, Івана Шэгі правяла 26-га студзеня пікет па зборы подпісаў на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты.

Жодзіна: камісія не дазваляе назіральніку азнаёміцца з афіцыйнымі дакументамі

27.01.2014 Жодзіна: камісія не дазваляе назіральніку азнаёміцца з афіцыйнымі дакументамі

Старшыня гарвыбаркаму Сяргей Афанасенкаў мяркуе, што вылучаны грамадзянамі назіральнік мае права знаёміцца толькі з тымі дакументамі выбарчай камісіі, якія ўжо апублікаваныя ў афіцыйнай прэсе.

Гродна: збор подпісаў сумясцілі з пратэстам супраць расійскіх баз

27.01.2014 Гродна: збор подпісаў сумясцілі з пратэстам супраць расійскіх баз

26 студзеня сябры гродзенскай структуры Партыі БНФ правялі пікет па зборы подпісаў за свайго вылучэнца ў кандыдаты гарадскога Савета Вадзіма Саранчукова. Адначасна сябры партыйнай суполкі, згодна з агульнай стратэгіяй Партыі БНФ, выступілі супраць расійскіх вайсковых баз у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства