Навіны на тэму: правы чалавека ва Украіне
24.04.2015 Камісар Рады Еўропы: 2014-ы быў няўдалым для правоў чалавека ў Еўропе
Нільс Муйжніекс заявіў пра неабходнасць рашучых захадаў у абарону журналістаў і НДА, якія выкрываюць злоўжыванне ўладай і парушэнні правоў чалавека. Сярод сур'ёзных праблемаў ён адзначыў падзеі ва Украіне і Азербайджане.
09.04.2015 Amnesty International патрабуе тэрміновага расследавання новых сведчанняў аб забойствах затрыманых салдат на Данбасе
Новыя шакуючыя доказы забойстваў патрабуюць прыняцця мераў для вырашэння гуманітарнага крызісу і крызісу ў галіне правоў чалавека ў рэгіёне.
18.03.2015 Гадавіна анэксіі Крыму: пераслед і напады на іншадумцаў
18 сакавіка Amnesty International прадставіла даклад пра парушэнні правоў чалавека ў Крыме.
20.02.2015 Праваабаронцы: На Майдане загінулі не менш за 114 чалавек, 27 прапалі без вестак
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы праваабарончых арганізацый «Кошт свабоды», прэзентаванай 20 лютага на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
03.02.2015 Amnesty International сабрала доказы віны абодвух бакоў у гібелі мірнага насельніцтва на ўсходзе Украіны
Паводле праваабаронцаў, абстрэлы ў густанаселеных раёнах з'яўляюцца парушэннем міжнароднага гуманітарнага права і могуць разглядацца як ваенныя злачынствы.
30.01.2015 У Кіеве праходзіць акцыя з нагоды збіцця журналіста і праваабаронцы Канстанціна Рэуцкага (відэа)
Позна ўвечары 29 студзеня Канстанцін Рэуцкі, кіраўнік праваабарончага цэнтра "Поступ" (Луганск) і журналіст “Громадське TV”, быў збіты супрацоўнікамі міліцыі пры перасячэнні блок-паста ў пасёлку Пясочын пад Харкавам.
30.01.2015 Актывісты Беларусі і Украіны на шляху да салідарных дзеянняў
Актыўнай супрацы і салідарных дзеянняў чакаюць арганізатары ад удзельнікаў “Міжнароднага курса для грамадзянскіх актывістаў з Беларусі і Украіны”, які распачаўся, дзякуючы сумесным намаганням праваабарончых арганізацыяў абедзвюх краінаў.
27.01.2015 Праваабаронцы ва Украіне: Рымскі статут з'яўляецца інструментам супраць беспакаранасці (відэа)
Праваабарончыя арганізацыі Украіны і Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) заклікалі дэпутатаў ратыфікаваць Рымскі статут, які дазволіць Украіне стаць паўнапраўным сябрам Міжнароднага крымінальнага суда.
16.12.2014 ААН: ад пачатку канфлікту на ўсходзе Украіны забітыя 4707 чалавек
Місія назіральнікаў ААН па правах чалавека на Украіне заявіла, што ад пачатку канфлікту на ўсходзе Украіны забітыя 4 707 чалавек, 10 322 чалавекі былі параненыя.
26.11.2014 Вітаем новы Дом правоў чалавека ў Чарнігаве!
У Чарнігаве адбылося адкрыццё Дома правоў чалавека, які будзе выконваць ролю каардынацыйнага цэнтра для праваабаронцаў з розных рэгіёнаў Украіны.
20.10.2014 Amnesty International распавяла пра пазасудовыя пакаранні смерцю на ўсходзе Украіны
Даследаванне Amnesty International даказвае датычнасць да асобных інцыдэнтаў абодвух бакоў канфлікту, "але не ў маштабах, пра якія паведамляюць расійскія СМІ і органы ўлады".
18.10.2014 ААН агучыла новую колькасць загінулых у выніку баёў на Данбасе
Колькасць загінулых у выніку баявых дзеянняў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей дасягнула 3 тысяч 707 чалавек. Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвай справаздачы Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў за 17 кастрычніка.
17.10.2014 Праваабаронцы папярэджваюць пра пагрозу масавага выдварэння людзей з Крыма
Сябра СПЧ пры прэзідэнце РФ Андрэй Юраў заявіў, што Расія павінна даць усім крымчанам, якія не атрымлівалі расійскі пашпарт і застаюцца грамадзянамі Украіны, від на жыхарства аўтаматычна. Інакш у Крыме можа пачацца прымусовае выдварэнне людзей з пазбаўленнем іх уласнасці.
02.10.2014 Праваабаронца: З «перамір'ем» перасяленцам з Данбаса дапамогі аказваецца менш
Дзяржава задавальняе іх патрэбы ў гуманітарнай дапамозе адсоткаў на 20, распавядае Канстанцін Рауцкі.
24.09.2014 ААН: На ўсходзе Украіны загінула больш за 3,5 чалавек
Па дадзеных арганізацыі, колькасць ахвяраў канфлікту перавысіла 3,5 тысяч чалавек, колькасць зарэгістраваных ўнутраных перасяленцаў дасягнула 275,5 тысяч.