Навіны на тэму: правы зняволеных
19.03.2019 "Месцы пазбаўлення волі пад вядзеннем ДВП МУС накіраваныя толькі на застрашванне"
Кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская і жонка асуджанага Людміла Кучура ў рамках грамадскай кампаніі «Вярнуць чалавека» 18 сакавіка апублікавалі петыцыю з патрабаваннем да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь перадаць паўнамоцтвы Дэпартамента выканання пакарання МУС Міністэрству юстыцыі.
15.03.2019 У аддзеле прымусовага выканання пакаранняў абураны жаданнем Фядыніча наведваць царкву
Лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч, які зараз адбывае пакаранне на “дамашняй хіміі”, напісаў заяву на імя начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска з просьбай дазволіць яму наведваць у нядзелю царкву.
14.03.2019 Працоўнай групе ААН: ЛПП - форма адвольнага пазбаўлення свабоды ў Беларусі
Юрысты Праваабарончага цэнтру "Вясна" накіравалі Працоўнай групе па адвольных затрыманнях ААН паведамленне аб адвольным пазбаўленні свабоды грамадзяніна Беларусі Яраслава Габрынца, які ізаляваны ў лячэбна-працоўным прафілакторыі і прыцягваецца да прымусовай працы.
13.03.2019 Суполку "Маці 328" заблакавалі ВКантакце з-за суіцыду асуджанага ў калоніі?
У суботу 9 сакавіка ВКантакце была заблакаваная суполка Руху "Маці 328". Блакаванне супала па часе з распаўсюджваннем у СМІ інфармацыі пра самагубства ў папраўчай калоніі № 22 "Ваўчыныя норы".
01.03.2019 Сястра Барановіча: Спадзяюся, у турме да яго паставяцца больш чалавечна...
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Святаслава Барановіча, асуджанага за тое, што ўдарыў супрацоўніка міліцыі ў цывільным на прыпынку грамадскага транспарту, 17 лютага перавялі ў турму г. Жодзіна для адбыцця застаўшагася тэрміна пакарання.
26.02.2019 Людміла Кучура просіць прэзідэнта звольніць начальніка калоніі №15
Людміла Кучура звярнулася да прэзідэнта Беларусі, дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, Генеральнага пракурора і міністра ўнутраных спраў па фактах ціску на яе мужа Пятра Кучуру з боку адміністрацыі папраўчай калоніі №15 г. Магілёва.
19.02.2019 Барановіча перавялі на турэмны рэжым зняволення. Ён схуднеў на 10 кілаграмаў
У папраўчай калоніі №1 г. Наваполацка 12 лютага завершылася судовае паседжанне ў адносінах да Святаслава Барановіча, асуджанага за за тое, што ўдарыў супрацоўніка міліцыі ў цывільным на прыпынку грамадскага транспарту. На судовым разбіральніцтве, якое было распачатае яшчэ пяць месяцаў таму, разглядалася пытанне аб змене рэжыму адбыцця пакарання на турэмны.
12.02.2019 Людміла Кучура: "Суд заўсёды будзе на баку дзяржавы"
5 і 8 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Магілёва былі разгледжаны скаргі яе асуджанага мужа Пятра Кучура аб накладанні дысцыплінарных спагнання адміністрацыяй папраўчай калоніі №15.
04.02.2019 Закрытасць адкрытых судоў
Праваабаронцы “Вясны” зноў робяць спробы патрапіць на судовае разбіральніцтва асуджанага Святаслава Барановіча. 12 лютага суд будзе разглядаць пытанне аб яго пераводзе з калоніі ў турму.
01.02.2019 Жонка асуджанага: «Камуналка» за турэмную камеру амаль роўная «камуналцы» за трохпакаёвую кватэру ў Мінску
Людміла Кучура, чый муж адбывае свой тэрмін у Магілёве, звярнулася ў Камітэт дзяржкантролю з просьбай прадаставіць інфармацыю пра тое, колькі грошай вылічаецца з пенсіі мужа на камунальныя паслугі, харчаванне і вопратку.
28.01.2019 Замест УДВ асуджанаму падоўжаць тэрмін па 411 артыкуле?
На пошту ПЦ "Вясна" прыйшоў ліст ад зняволенага Ю., які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №9 у Горках, дзе ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса.
22.01.2019 За што ж Пятра Кучуру пазбавілі спатканняў і змясцілі ў ПКТ?
Жонка зняволенага ў ПК-15 Людміла Кучура атрымала адказ з ДВП на сваё вусная заява, датычна пазбаўлення кароткатэрміновага спаткання з мужам, а таксама даведалася, што Пётр Кучура змешчаны ў ПКТ.
17.01.2019 Адрамантаваны барак - падстава для гонару?
16 студзеня ў ПК №4 г. Гомеля адкрылі спецыяльны інтэрнат для асуджаных жанчын з дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў. Ці ёсць сапраўдныя падставы для гонару? Адказвае юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка.
16.01.2019 "Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць
Мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча дапамагчы такім людзям, але не ведае з чаго пачаць. Як пісаць лісты ў месцы зняволення, якія ёсць асаблівасці і лайфхакі, распавядае Яна Ганчарова, каардынатарка праекта "РосУзник" і праваабаронца "Human Constanta".
27.12.2018 Пераднавагодні «падарунак» ад ПК-15: Пятра Кучуру пазбавілі спаткання з жонкай
Як паведаміла ПЦ "Вясна" жонка зняволенага Людміла Кучура, у тэлефоннай размове муж распавёў ёй, што на яго было накладзена новае спагнанне, якое стала падставай для пазбаўлення яго доўгатэрміновага спаткання.