Навіны на тэму: дыфамацыя
28.11.2022 Палітзняволенага жыхара Жлобіна асудзілі да трох год калоніі па "справе Зельцэра"
Сяргей Сляжоў быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Жлобіне па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
28.11.2022 Палітвязня асудзілі на тры гады калоніі за паведамленне ў Telegram
Суддзя Валянціна Куніцкая прызнала яго вінаватым паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
28.11.2022 Палітвязня са Светлагорска асудзілі на два з паловай гады калоніі па "справе Зельцэра"
У Гомельскім абласным судзе 25 лістапада асудзілі Аляксея Горбача паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.
28.11.2022 Амаль 50 тысяч штрафу і шэсць год калоніі жыхару Мінска прысудзіла суддзя Вікторыя Шабуня па пратэсных артыкулах
Судовы працэс пачаўся 22 лістапада і завяршыўся абвінаваўчым прысудам: па сукупнасці абвінавачанняў суддзя Вікторыя Шабуня канчаткова прызначыла Тарасевічу пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
27.11.2022 Студэнта юрыдычнага факультэта БДУ Уладзіміра Запольскіх асудзілі да двух год калоніі і штрафу па пратэсных артыкулах
Падтрымаць палітвязня можна, даслаўшы ліст альбо паштоўку па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Уладзімір Антонавіч Запольскіх.
25.11.2022 Гарадзенскага стаматолага-артапеда асудзілі на тры гады калоніі, суд доўжыўся абольш за пяць месяцаў
Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага працэсу над над стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часткі "Гродна Азот" Аляксандрам Дураевым, які амаль 50 разоў у сацыяльных сетках абразіў праўстаўнікоў улады і напасрэдна Лукашэнку.
24.11.2022 Берасцейца асудзілі на тры гады калоніі за каментар пра Лукашэнку і перадачу фотаздымка бюлетэня з рэферэндума
У Брэсцкім абласным судзе 21 лістапада асудзілі Сяргея Нікіцюка паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
21.11.2022 Палітзняволенага асудзілі на год калоніі за адно слова ў бок Лукашэнкі
Прысуд агучыла суддзя Марына Скалковіч
18.11.2022 Мужчыну асудзілі да калоніі паводле "справы Зельцэра" за "дыскрэдытацыю Беларусі"
Яго вызвалілі ў зале суда, таму што ён цалкам адбыў прызначаны тэрмін.
17.11.2022 “Я баюся за сваё жыццё”, – заявіў суду асуджаны на два гады калоніі Аляксандр Патапаў
Цяпер Патапаў утрымліваецца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары №2 і мае патрэбу ў маральнай падтрымцы і матэрыяльнай дапамозе.
16.11.2022 "Пасля падзеяў у Казахстане не стрымаўся": вынесены прысуд жыхару Мінска Міхаілу Нямцову
У публікацыі, як сцвярджае следства, Нямцоў выкарыстаў ненарматыўную лексіку, заклікаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да названай групы асоб.
16.11.2022 Мужчыну асудзілі за каментары да "хатняй хіміі". Ён мусіць выплаціць больш за 10 000 рублёў
Справу разглядзела суддзя Вікторыя Шабуня.
15.11.2022 "Аб'яднаў выяву Лукашэнкі і свастыку": вынесены прысуд жыхару Баранавіч Каспаровічу
Пасля прагляду публікацыі, размешчанай у адной з сацыяльных сетак, у выглядзе выявы прэзідэнта Лукашэнкі у ваенным мундзіры на пярэднім плане, а на заднім – выява свастыкі, абвінавачаны размясціў гэты малюнак на сваёй адкрытай старонцы.
15.11.2022 Суддзя забараніла палітвязню Аляксандру Патапаву выкарыстоўваць у апошнім слове ўкраінскія словы, хаця яны былі ідэнтычнымі беларускім
У судзе Віцебскага раёна 15 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара в. Хатоля Віцебскага раёна палітвязня і ўраджэнца Украіны Аляксандра Патапава.
15.11.2022 "Рэйкавага партызана" ў Лідзе пакаралі трыма гадамі калоніі
Судовы працэс вяла суддзя Наталля Лобан, якая зусім нядаўна, 26 верасня бягучага году, была прызначана суддзёй суду Лідскага раёна на 5 гадоў, да гэтага была суддзёй суду Дзятлаўскага раёна.