Навіны на тэму: дыфамацыя
11.03.2022 Хлопца, які яшчэ не адбыў "хатнюю хімію" за абразу міліцыянта, зноў асудзілі за абразу міліцыянта
9 сакавіка суд Нясвіжскага раёна вынес рашэнне па справе Андрэя Вераб’я, якога абвінавачваюць ва ўчыненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».
11.03.2022 Два гады "хатняй хіміі" за каментар у адрас супрацоўніка МУС
Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Уладзіслава Беліновіча, якое прайшло ў судзе Жодзіна. Мужчыну абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 “Абраза прадстаўніка ўлады".
09.03.2022 Жыхару Баранавічаў прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі за заклік разбірацца з міліцыянтамі
4 сакавіка Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Аляксандра Базарава. Мужчыну абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці».
09.03.2022 Жыхар Заслаўя пакінуў «моцнае слоўца» пад пастом пра міліцыянтку, якая затрымала жанчыну за бчб-адзенне сабачкі, – 1,5 гады «хатняй хіміі»
3 сакавіка суд Нясвіжскага раёна вынес рашэнне па справе Аляксандра Бялевіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».
07.03.2022 У лютым па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 50 чалавек
Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу лютага фіксаваў устойлівую тэндэнцыю крымінальнага пераследу грамадзян па палітычных матывах. За люты 2022 года колькасць палітычных зняволеных узрасла сама меней на 50 чалавек.
05.03.2022 Як па дыфамацыйных артыкулах судзілі за апошнія паўмесяца? Падборка прысудаў
Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту.
04.03.2022 У Крупках мужчыну прысудзілі 1,5 гады «хатняй хіміі» за «ган...оны»
Трэцяга сакавіка суд Крупскага раёна вынес вырак па справе Сяргея Шынкевіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».
02.03.2022 Жыхару Навагрудка, які перажыў "допыт" у лесе, запіс "пакаяльнага" відэа і экстрадыцыю, прысудзілі 1,5 гады калоніі за абразу Лукашэнкі і апаганьванне герба і сцяга
2 сакавіка суд Навагрудскага раёна вынес прысуд па справе Дзмітрыя Сушчыка, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў адразу па некалькіх артыкулах: ч. 1 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” і арт. 370 “Здзек з дзяржаўных сімвалаў".
01.03.2022 Мужчыну, які даглядае жонку з інваліднасцю, прысудзілі два гады "хіміі" за каментар пад фота з даішнікам Вольнічам
25 лютага суд Лепеля і Лепельскага раёна вынес рашэнне па справе Міхаіла Чумакова, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады".
28.02.2022 Жыхара Іўеўскага раёна асудзілі па чатырох артыкулах, а прысуд у 2,5 гады пазбаўлення волі вынеслі незаўважна для старонніх вачэй і вушэй
Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Уладзіміра Сільвановіча, якое прайшло ў Іўі.
28.02.2022 Жыхар Ганцавічаў патэлефанаваў у міліцыю і аблаяў Лукашэнку – арыштавалі на 3 месяцы
Праваабаронцы даведаліся пра вынікі судовага пасяджэння па справе Уладзіміра Паўловіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
24.02.2022 Рамесніку з Верхнядзвінска прысудзілі 2,5 гады "хіміі" за абразу Лукашэнкі, супрацоўніка пракуратуры, ваенных і журналістаў
Стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Дзяніса Пяцько, якую 23 лютага разглядаў суд Верхнядзвінскага раёна.
22.02.2022 Трымалі ў карцары і вялі на суд, заламаўшы рукі: у Гродне географа асудзілі да 3,5 гадоў узмоцненага рэжыму за паведамленні міліцыянтам
21 лютага Гродзенскі абласны суд скончыў разгляд справы Руслана Садоўнічага.
18.02.2022 «Хіміі» і калонія за абразу Ярмошынай, Лукашэнкі і міліцыянтаў: каго па дыфамацыйных артыкулах судзілі за апошні тыдзень
Праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту.
17.02.2022 Берасцеец атрымаў два гады "хіміі" за абразу Лідзіі Ярмошынай
14 лютага суд Маскоўскага раёна Брэста разглядзеў справу Андрэя Барысюка, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады».